Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

Гарадзкі гуманізм. Новы культурны рух пачаўся перш за ўсё у літоўска-беларускіх гарадох, куды пачалі пранікаць новыя рэформацыйныя ідэі, якія аднак ня пусьцілі глыбокіх карэньняў у асяродзьдзі гарадзкога грамадзянства. Барацьба паміж гарадзкім станам і земляўласьнікамі за экономічныя прывілеі хутка паставіла мяшчанства ў варожыя адносіны да шляхецтва і да католіцызму і протэстантызму, паколькі апошнія станавіліся рэлігіяй варожага да мяшчанства стану. Барацьба з шляхецтвам і нападкі католікаў на праваслаўных прыдалі гарадзкому гуманістычнаму руху нацыянальна-рэлігійны характар, што атрымала сваё выяўленьне ў звязку з царкоўнай вуніяй 1596 г. Гарадзкі гуманітарны рух меў замкнёны характар і ня выходзіў за межы гораду. Вёска заставалася па-за сфэрай уплыву гарадзкое культуры.

Друкарні. Паказчыкам культурнага руху на Беларусі можа служыць друкаваньне кніг. Першая беларуская друкарня была адчынена ў 1525 г. у Вільні, куды была перанесена друкарня з Прагі, аддчыненая там беларускім вучоным Фр. Скарынай. У палове XVI ст. ужо функцыянавалі друкарні ў Вільні, Несьвіжы, Заблудаве, дзе працавалі рускія друкары Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец, уцёкшы з Масквы. Асаблівае значэньне мела друкарня братоў Мамонічаў у Вільні. Дзякуючы пашырэньню друкарскае справы стала даступным сьвятое пісьмо, пераложанае на народную мову, а гэтак сама рознастайныя аполёгэтычныя і догматычныя творы, спрыяючыя павялічэньню цікавасьці да рэлігійных пытаньняў і рэлігійнае творчасьці.

Гуманісты Францішак Скарына. Ураджэнец Полацку, Фр. Скарына скончыў Кракаўскі ўнівэрсытэт, затым вучыўся ў Падуанскім унівэрсытэце ў Італіі. У 1517 г. Скарына быў у чэскай Празе, дзе і залажыў першую беларускую друкарню. Палажыўшы ў аснову чэскія пераклады Бібліі і Псалтыра, Скарына задумаў перакласьці на беларускую жывую мову і надрукаваць іх. Але ня ўсе задуманае магло быць выканана. Біблію Скарына выдаў няпоўнасьцю (22 кнігі). У 1519г. Скарына перасяліўся ў Вільню, дзе залажыў друкарню пры падтрыманьні бурмістра Якуба Бабіча. Першай кнігай, надрукованай у Вільні, быу Апостал (1525); затым паявілася – царкоўнаславянская „Малая подорожная кніжіца”. На гэтым і спынялася выдавецкая праца Скарыны. У 1530 г. друкарня згарэла ў часе пажару. Матар’яльнае становішча Скарыны пагоршала. Культурная дзейнасьць мусіла з канечнасьці прыпыніцца Кнігі, выданыя Фр. Скарынай, хутка разыйшліся, але наступныя друкары прыдавалі новавыданым кнігам знадворны выгляд выданьняў Скарыны. Перакладаючы сьвятое пісьмо на родную мову, Скарына стараўся зрабіць яго даступным, зразумелым для шырокіх народных гушчаў. Для Скарыны сьв. пісьмо мае аграмаднае значэньне, як крыніца жыцьцёвай мудрасьці і боскай праўды.

Сымон Будны. Ураджэнец Беларусі, Сымон Будны атрымаў адукацыю ў Кракаўскай Акадэміі, гаварыў і пісаў на беларускай і польскай мовах. Ён ведаў гэтак сама мовы: чэскую, лацінскую, італьянскую, а гэтак сама грэцкую і жыдоўскую. Прытрымліваючыся кальвінізму, Сымон Будны быў пастарам у мястэчку Клецку, а затым пачаў схіляцца ў бок соцыніянства. Пакінуўшы сваё пастарства, С. Будны знайшоў прытулак і апеку ў багатага магната Яна Кішкі у мястэчку Лоску. З С Будным узнаўляецца традыцыя друкаваньня кніг на беларускай мове. У 1562 г. ён надрукаваў у Несьвіскай друкарні кнігу “О оправданіі грешного человека перед богом”. З мэтай шырокага распаўсюджаньня протэстантызму, С. Будны друкуе там-жа Катэхізіс для “простых людей руского языка в пытаніях і отказах”. З 1579 г. Сымон Будны выдаў Біблію, перакладзеную на польскую мову, празначаную для польскіх соцыніян. Яна была выдана ў Несьвіжы. З выданьнем Бібліі на польскай мове, Сымон Будны перастаў друкаваць кнігі на беларускай мове. Прычыны гэтага дагэтуль нявысьветлены.