Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Магчыма, што прычынай гэтага была тая няўдача, якая спаткала яго Катэхізіс. Выдаючы на беларускай мове свой Катэхізіс, Сымон Будны меў на ўвазе, як інтарэсы рэлігійнае пропаганды, так і разьвіцьцё беларускае мовы. Для С. Буднага ўсе мовы роўнапраўны, на ўсіх мовах можна “slówka pod niebiosa wynosić”. Адзіную мову ў пытаньнях рэлігійных С. Будны называе глупствам.

Васіль Цяпінскі. Традыцыі Скарыны і Буднага ў далейшым цягу праводзіліся Васілём Цяпінскім, беларусінам па нацыянальнасьці. А яго асобе мала-што вядома. Спачатку ён быў протэстантам, затым пачаў схіляцца ў бок соцыніянсгва. Яго сувязь з Будным не падлягае ніякаму сумненьню. Абмылковыя погляды тых вучоных, якія лічаць В. Цяпінскага праваслаўным. В. Цяпінскі заканчывае нацыянальна-культурную справу, пачатую Ф. Скарынай і С. Будным. Ён перакладае на родную мову эвангэльле. Матывам нацыянальна-культурнай дзейнасьці Цяпінскага было замілаваньне да свайго “зацного“ народу. Перакладчыку эвангэльля было цяжка, што беларускі народ у сучасны момант карыстаецца няўвагай. В. Цяпінскі высока ставіць славян, якія “з давного часу” на сваёй мове “слово божіе выложілі і мелі і нам зоставілі”. Заняпад нацыянальна-рэлігійнага пачуцьця ў сучасным перакладчыку грамадзянстве, ён тлумачыць адступленьнем ад сваёй нацыянальнасьці. Грубасьць, рэлігійная няразьвітасьць, умысловы і моральны заняпад – ўсё гэта вельмі балюча адгукаецца на В. Цяпінскім. Гэта выклікала ў яго гарачае жаданьне прыйсьці на дапамогу свайму народу і прычыніцца да яго культурнага адраджэньня, тым больш, што “духоўныя настаўнікі, пісьма рускага і слова божага ня знаюць, не разумеюць і не наўчаюцца”. Праца, задуманая перакладчыкам, спаткала шмат перашкод на шляху да свайго зьдзейсьненьня, як з боку ўладык, гэтак і паасобных асоб, якія ганілі яе і не давалі ніякае дапамогі. Не зьвяртаючы увагі на розныя няпрыемнасьці, Цяпінскі прыступіў да сваёй надзвычай адказнай і канечнай у культурна-нацыянальных адносінах справы. Знаёмасьць з эвангэльлем будзе, па думцы Цяпіпскага, крыніцай далейшага духоўнага разьвіцьця, бо “бог пробудіт ку можнейшім наукам в слове своем ку стоточному розсудку і ку умеетності”. У сваім перакладзе Цяпінскі стараўся быць дакладным і зразумелым прастатою сваёй мовы. Перакладчык лічыць, што ў яго працы могуць быць абмылкі, але ен просіць чытача ня тлумачыць гэтых абмылак „нашой злості, але люцкой крепкості а неумеетності”. З вялікімі матар’яльнымі труднасьцямі Цяпінскі пабудаваў на свой кошт „убогую друкарню”, у якой і надрукаваў эвангэльле Мацея, Марка і часьць Лукаша. Пакінуты самому сабе, не падтрыманы грэцкімі коламі, варожымі протэстантызму і яго новасьцям, В. Цяпінскі ня мог давесьці да канца задуманае справы.

Браты Мамонічы. Кузьма і Лукаш Мамонічы уяўляюць сабой тып гуманістых іншага характару. Віленскія мяшчане – Мамонічы адчынілі пры дапамозе маскоўскага эмігранта Пятра Мсьціславіча друкарню. Мамонічы былі прадстаўнікамі ортодоксальнае царкоўнае асьветы. У іх друкарні друкаваліся кнігі на царкоўнаславянскай мове: Эвангэльле (1574) Псалтыр (1575). Культурная дзейнасьць братоў Мамонічаў супала з націскам польскай матар'яльнай і духоўнай культуры ў асобе іезуітаў, якая у значнай меры зьмяніла матар’яльнае становішча беларускага мяшчанства. Прадстаўнікі гэтае ортодоксальнае асьветы вельмі добра разумелі канечнасьць асьветы для барацьбы з іезуіцкімі софізмамі, у паасобку — грунтоўную знаёмасьць з кнігамі ўсходніх багасловаў: Дыоніса Арэопагіта, Яна Златавуста, Яна Дамаскіна і інш. Мамонічы падтрымлівалі перапіску з консэрватыўнымі дзеячамі шляхецкага гуманізму, з кн. Андрэем Міхайлавічам Курбскім.

Шляхецкія гуманістыя. Гуманістычныя тэндэнцыі праніклі і ў шляхецкае асяродзьдзе. Разьвіцьцё народнае гаспадаркі спрыяла на-