Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

грамаджэньню капіталу ў руках земляўласьніцкага стану. Гэта дало магчымасьць падарожнічаць па Эўропе паасобным асобам з шляхты. Шляхціцы ня толькі падарожнічалі, але і вучыліся ў германскіх і італьянскіх унівэрсытэтах, адкуль прывозілі з сабой нахіл да асьветы, замілаваньне да навукі і пазнаньня, імкненьне да прышчапленьня новых рэлігійных ідэй. Новая культура зьмяніла быт шляхецтва. Яна спрыяла пашырэньню тут роскашы. Новыя культурныя павевы і настроі выклікалі ў часьці шляхецтва консэрватыўную рэакцыю, якая аднак усьведамляла канечнасьць шырокае асьветы, хоць-бы і у стара-царкоўным духу.

Гуманісты-консэрватор кн. Курбскі. Цэнтрам консэрватыўнага кірунку ў беларускім гуманізьме быў кн. А. М. Курбскі, эмігрант з суседняй Масковіі. Курбскі — прыхільнік стара-праваслаўнай традыцыі і абаронца арыстократыі ў Маскве. На Літве-Беларусі маскоўскі ўцякач быў прыняты гасьцінна і атрымаў ад вялікага князя Ковэльскае староства (1564). Стыкаючыся з прадстаўнікамі беларускае шляхты, кн. А. М. Курбскі аднёсься адмоўна да новае асьветы. Начытаны ў сьв. пісьме і кнігах айцоў цэрквы, кн. Курбскі быў, з боку інтэлектуальнага, выдатнай фігурай. Ён вядзе рознастайную перапіску. У ліку яго корэспондэнтаў былі кн. К. Астрожскі, бр. Мамонічы, княгіня Чарторыйская, вучань старца Арцёма нейкі Макар і інш. Курбскі протэстуе супроць розных рэлігійных захапленьняў, перасьцярэгчы ад якіх можа толькі грунтоўная знаёмасьць з сьв. пісьмом і айцамі цэрквы. Зьяўляючыся прыхільнікам асьветы, без якое немагчыма змаганьне з софізмамі іезуітаў, кн. Курбскі, патрабуе, каб асьвета мела нацыянальна-рэлігійны характар, угрунтованы на навуцы праваслаўнае цэрквы. З гэтага боку Курбскі абураны ўсялякімі нападамі на праваслаўную цэркву, асабліва, калі пашыраныя каталіцкім касьцёлам новыя догматы стараліся апраўдаць „філонізмамі Арыстотэлеўскімі”. Гэтак сама адмоўна адносіўся кн. Курбскі да г. зв. „вольномыслій", у рэзультаце якіх шмат якія “апостольскіе словы преврашчают, разврашченно толкуют і на святых хулу возлагают”. І пераклад Скарынін сьв. пісьма выклікае з боку маскоўскага ўцекача адмоўныя адносіны. Новым перакладам сьв. пісьма, вельмі блізкім да перакладу Бібліі Лютэра, нельга карыстацца, каб ухіліцца спакушэньня. Прыхільнік старое царкоўнае асьветы, кн. Курбскі лічыць канечным бараніць ад нападаў з розных бакоў праваслаўную веру. Дзеля гэтай мэты зьяўляецца канечна патрэбным пераклад царкоўна-навучальных твораў на славянскую мову, хаця ўсе труднасьці гэткае справы зусім дакладна разумеў Курбскі. Зьяўляючыся прыхільнікам усходня-славянскае культуры, кн. Курбскі ня быў бязумоўным ворагам польска-эўропэйскае культуры. Ён толькі баяўся, што моладзь, пападаючы ў новыя школы, адкінецца ад праваслаўя. Гэткім быў Курбскі. Яго програма, занадта прымітыўная, не спаткала шырокага спачуцьця ў шляхецтве. Фэадальны консэрватор, прапавядаўшы фэодальную культуру ў абставінах іншых гаспадарчых адносін, ня меў пасьлядоўцаў. Консэрватараў у шляхецкім асяродзьдзі было занадта мала.

Паступовы кірунак у шляхецкім гуманізьме. Двор кн. Юр'я Юр'евіча Слуцкага быў другім цэнтрам культурнага руху ў краі. Пры двары функцыянавала школа, знаходзілася тут і друкарня. Тут пражываў з сваімі вучнямі старац Арцём, які наўчаў багаслоўя і марыў рэшту сваіх дзён ахвяраваць перакладам царкоўна-навучальных твораў на славянскую мову. У прыдворным кружку кн. Слуцкага не стараніліся лацінскае і грэцкае моваў. Кн. Слуцкі патрымлівае зносіны з кн. Курбскім. Імкненьне абодвых гуманістых прычыніцца да адраджэньня славянскае мовы было прычынай іх збліжэньня. Двор Слуцкага князя быў прасякнут консэрватыўнымі тэндэнцыямі, але ня гэтак скрайна выяўленымі, як пры двары кн. Курбскага. Другім цэнт-