Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

рам прогрэсыўнага кірунку паміж гуманістых быў двор кн. Хадкевіча ў Заблулаве, закладчыка Супрасьльскага манастыра. Хадкевіч праявіў вілікае замілаваньне да зьбіраньня старых кніг. Тут-жа была адчынена і друкарня. У 1569 г. Хадкевіч выдаў „Кніга зовомая Евангеліе учітельное”. Шляхецкі гуманізм ня быў у сваёй аснове варожы да попьска-эўропэйскае культуры. Ён толькі імкнуўся да адражэньня асьветы на грунце царкоўнага пісьменства і праваслаўных традыцый. Ахоўваючы сябе ад націску польскае культуры ў асобе польскага шляхецтва шляхецкія паступовыя консэрватары, прыхільнікі асьветы, варожа адносіліся да адраджэньня роднае мовы. Толькі славянская мова можа быць крыніцай асьветы. І гэтыя адносіны цалкам тлумачацца клясавай усьвядомленасьцю шляхецкай арыстократыі. Апошняя павінна была замкнуцца ў сваёй уласнай культуры і адносіцца варожа да імкненьня прыблізіць кнігі сьв. пісьма да народнага ўразуменьня, зьвязанага вузламі паншчыны. Разьвіцьцё народнае ўсьвядомленасьці было не на руку земляўласьніцкай клясе.

Вынікі беларускага адраджэньня. Беларускае адраджэньне, галоўным чынам, выяўлялася ў гарадох. Консэрватыуна-шляхецкі гуманізм быў задушаны польска-эўропэйскай асьветай, якая пранікла у шляхецкае асяродзьдзе. Беларускае адраджэньне – гэта эпоха росквіту старога беларускага пісьменства – залаты век беларускае літаратуры. Асабліва была пашырана перакладная літаратура. Паяўляюцца пераклады кніг сьв. Пісьма, зборнікаў твораў айцоў цэрквы, жыцьцёў сьвятых і апокрыфічных твораў, пераклады гадальных кніг, духоўных і сьвецкіх повесьцей Перакладаліся гэтак сама і гістарычныя творы польскіх хронік Марціна Бельскага, Мацея Стрыйкоўскага, а адначасна з гэтым укладаліся і самастойныя гістарычныя і юрыдычныя творы, як летапісы, помнікі права: граматы, акты, Літоўскія Статуты 1529, 1566 і 1588 г. Апошні быў надрукован у друкарні Мамонічаў.

Беларускія летапісы. Самы старажытны беларускі летапіс быў напісан у Смаленску пры двары вялікага князя Аляксандра ў 1495 г. і вядомы як „Летапіс Аўраамкі“; гэты летапіс сьпісан паводле летапіснага збору ноўгарадзкага пахаджэньня, але ў яго мову былі ўнесены мясцовыя асаблівасьці. Орыгінальныя літоўска-беларускія летапісы ўкладаюцца пад уплывам агульна-рускіх летапісных збораў, у якія ўносіліся падзеі мясцовага характару. Мова і настроі ўкладчыкаў насілі мясцовы колёрыт. Літоўска-беларускія летапісы кароткія і адорвістыя, наогул сухія. У іх няма маляўнічай вобразнасьці. Літоўска-беларускія летапісцы былі знаёмы і з польскімі хроністымі. Летапісы маюць многа легендарнага матар'ялу, зусім неверагоднага, і не даюць магчымасьці пабудаваць дакладны малюнак а раньняй гісторыі Літоўска-Беларускае дзяржавы. Летапісы паведамляюць а рознастайных гістарычных фактах і зьявах у прыродзе: землетрасеньнях, налётах шаранчы, кліматычных пераменах, голадзе і інш. Летапісы вядомы ў дзьвюх рэдакцыях: кароткай і поўнай. Апошні, вядомы пад назовай Летапісу Быхаўца, напісаны ў другой палове XVI ст. Летапіс Быхаўца прасякнут нацыянальным элемэнтам. Аўтор варожа адносіцца да ўсіх праціўнікаў літоўска-беларускага народу. У мове летапісу многа полёнізмаў.

8. Школа.

Агульны характар школ. Літоўска-беларускія школы ў XV і першай палове XVІ ст. былі цесна зьвязаны з пашырэньнем хрысьціянскіх веравызнаньняў. Спачатку паяўляюцца школы праваслаўныя і каталіцкія. У першай палове XVI в. паяўляюцца протэстанскія школы. Спробы аб'яднаньня праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з тэй умовай, каб праваслаўная цэрква прызнала верхаводзтва Рымскага ўладыкі, — утварылі