Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

намі і антамі, недзе каля Дунаю, адбылася спрэчка, быць можа за непадзеленую дабычу. Анты былі пераможаны.

Усходнія славяне і авары. У палове VI ст., калі авары пасоўваліся з прыкасьпійскіх стэпаў на захад, адбылася стычка паміж аварамі і антамі і пры гэтым не бяз уплыву суседняй Візантыі. Тэрыторыя антаў была вельмі спустошана. Авары падбілі сабе антаў і разам з імі рабілі напады на баўгар і Візантыйскую імпэрыю. Аднак, гэтая залежнасьць была недаволі моцнай і сталай. У другой чвэрці VII стал. аварская горда пачынае занепадаць. Пры Каралі Вялікім франкі задалі аварам апошні ўдар. Вызваленьне ад авараў і пераход славян на Баўканскі паўвостраў далі магчымасьць антам заняць левы бераг Дунаю.

Культура славянства перад калянізацыяй. На падставе славянскай лінгвістыкі магчыма пабудаваць даволі дакладнае прадстаўленьне аб матэрыяльным быце славян. Яны былі знаёмы з ральніцтвам (жыта, пшаніца, ячмень, проса, авёс, лён, каноплі). У славян была свая земляробская тэрмінолёгія „араць, ратай, ніва, ральля, леха". Славяне мелі і земляробскія прылады: саху, барану, плуг, сярпы, косы, граблі. Ведалі мельніцы, умелі зьвязваць збожжа ў снапы і малаціць. Славяне ўмелі пячы хлеб. Ім было вядома агародніцтва і садоўніцтва (боб, гарох, чачавіца, хмель, рэпа, мак, часнок, яблыні, грушы, чарэшні, вішні, арэхі). З паміж свойскае жывёлы славянам былі вядомы: быкі, валы, каровы, цяляты, коні, кабылы, вепры, сьвіньні, парасяты, бараны, авечкі, ягняты, гусі, вуткі, куры і галубы. Елі славяне мяса, пілі малако, умелі вырабляць сыр і масла, ужывалі яйкі і шэрсьць жывёлы для свае патрэбы. Займаліся пчалярствам (пчала, борць, мёд, воск), паляўніцтвам (бабры, куніцы, ваўкі, мядзьведзі, зайцы, ласі, алені) і рыбацтвам (ласосі, шчупакі, асятры, угры, вокуні і інш.). Славяне ўмелі вырабляць скуры, умелі карыстацца шэрсьцю, вырабляць рэчы з гліны і дзерава (цясаць, цясло, долата, струг, клешчы, піла, кола, вось, човен, лодка, бочка, бодня, дзяжа, вядро, збан, карыта). Славяне мелі паасобныя памяшканьні (дамы, хаты (ізбы), сьцены, кроквы, вокны, дзьверы). Славянам былі вядомы мэталы: золата, срэбра, медзь, жалеза. Агульнаславянскімі зьяўляюцца словы: кузьнец, кавач, залатар; назовы аружжа: кап'ё, шчыт, суліца, сякера, лук з цяціваю, страла, броня, шолам, а гэтак сама мэталічныя аздобы: персьцень, абручы, грыўні і музычныя інструмэнты: бубны, гусьлі. Дзеля гандлёвага карыстаньня ўжываліся словы: торг, мера, локаць.

Іранскі ўплыў на славян. Скіфа-сармацкая культура мела ўплыў на культуру славян. Словы: курган, шатры, бугар, чартог, сабака, тапор, кура—іранскага пахаджэньня. Прадметы-аздобы: шыйныя грыўні, званочкі, брансалеты—гэтак сама рэзультат ірынскага ўплыву.

Гоцкі ўплыў. Ад готаў славяне навучыліся вырабляць зброю і розныя мэталічныя рэчы. Ад іх-жа запазычаны словы: князь, меч, пенязь, некаторыя тэрміны земляробскага і жывёлаводчага быту: скаціна, асёл, яблыка, вярблюд, піла. Готы пазнаёмілі славян са шклом.

Грэцкія пісьменьнікі аб культуры славян. Пракоп і імп. Маўрыцы Мудры, якія мелі магчымасьць пазнаёміцца са славянамі ў VI ст., апісваюць іх як вельмі някультурных. Лінгвістычныя даныя, якія былі пададзены вышэй, даюць поўнае права лічыць культуру славян больш высокай.

4. Славяне ў эпоху калянізацыі.

Усходня-славянская калянізацыя. Другі пэрыод усходня-славянскай калянізацыі пачынаецца з VII ст. і цягнецца да канца Х і пачатку XI сталецьцяў. Калянізацыя разьвівалася ў трох кірунках: на паўночны захад у Палесьсе і Задняпроўе, поўдзень, паўночны-ўсход і паўднёвы ўсход ўсходня-эўропэйскай раўніны. Праваднікамі калянізацыі былі