Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

XV ст вядомы толькі дзьве каталіцкія школы: Віленская катэдральная і Троцкая. У XVI ст. лік каталіцкіх школ павялічваецца. Адчыняліся яны духавенствам, шляхтай, магнатамі, гарадзянамі, членамі каралеўскага дому. Націск протэстантызму ў значнай меры спрыяў гэтаму школьнаму ажыўленьню. Школьнае пытаньне, у зьвязку з тым, што шляхецкая моладзь імкнулася заграніцу каб атрымаць адукацыю ў унівэрсытэтах, - абмяроўвалася на памясцовых саборах каталіцкага касьцёлу. Саборныя пастановы рэкомэндавалі дакладнае й стараннае вывучэньне дзесяцёх запаведзяў, эвангэльля, лістоў апостала Паўла, твораў благаславёнага Амброжага, а гэтак сама Цыцэрона, Віргілія, Эзопа, Сэнэкі і іншых клясычных поэтаў і прамоўцаў. З катэдральных школ вядомы Віленская, Кіеўская, Медніцкая, Луцкая. Найстаршай была Віленская, якая з часам з профэсыянальнай сталася агульна-адукацыйнай. З паяўленьнем іезуіцкае школы ў Вільні (1570), катэдральная школа ўтраціла сваё кіраўнічае значэньне. У працягу XVІ ст. адчыніліся парафіяльныя ў Начах і Трабах, Мастох, Крэменцы, Новым Двары, Заблудаве, Горадні, Кіеве, адчыненая ваяводай М. Гаштольдам, у Роўне, адчыненая кн. Б. Астрожскай. З паяўленьнем іезуітаў лік парафіяльных школ павялічваецца. Конструкцыя каталіцкіх парафіяльных школ была прымітыўная. Адзінага навучальнага пляну ня было. Навучалі чытаньню, пісьму, сьпевам, часамі лічэньню, як гэта было і ў праваслаўных школах. Гэткае становішча навучаньня было нездавальняючым. Кракаўскі ўнівэрсытэт выпрацаваў у пачатку XVII ст плян навучаньня ў заняпаўшых парафіяльных школах. Гэтае адраджэньне цесна злучана з каталіцкая рэакцыяй, перамогай польскага матар’яльнага і культурнага уплыву у Літоўска-Беларускай дзяржаве. Тэрыторыя парафіяльных школ – гэта тэрыторыя Літоўскага княства. На тэрыторыі Беларусі ўплыў католіцызму быў пакуль-што нязначны і няпрыметны. Каталіцкіх школ у першай палове XVI ст. яшчэ ня было.

Вуніяцкія школы. У XV і першай палове XVI ст. яшчэ ня была ўтворана ўласьціва вуніяцкая школа. Сама ідэя царкоўнай вуніі ня была ажыцьцёўлена. Пры гэткіх умовах рымскаму біскупу прыходзілася рабіць заходы з мэтай аднаўленьня разорванай у канцы XV ст. царкоўнай вуніі. Папа Грыгоры ХІІІ зьвярнуў на гэта асаблівую ўвагу і з гэтай мэтай утварыў грэцкую колегію (1573) для падняцьця асьветы ў грэцкім народзе, што можа быць ажыцьцёўлена толькі пры дапамозе вуніі. Колегія мела сваім заданьнем выхоўваць змаганьнікаў за вунію з Рымам.

Протэстанская школа. Школы, заснованыя протастантамі, паяўляюцца на Беларусі з паловы XVI ст. Закладчыкам протэстанскай школы ў Вільні быў Ян Вінклер – лютаранскі казальнік. Гэткія-ж школы былі заснованы ў Коўне, Віцебску, Мерачы. Магнаты-кальвіністыя, закладаючы царкоўную супольню, адначасна пры ёй адчынялі і школу. Кальвінскія школы былі адчынены пры супольнях у Вільні (Мікола Радзівіл), Біржанах, але іх разьвіцьцё прыпадае на канец XVI ст. Протэстанскія школы на Беларусі спачатку мелі гэткі-ж характар, як школы гэткага-ж тыпу ў Нямеччыне. Школа здавальняла толькі профэсыянальна-царкоўныя інтарэсы. Гэткі-ж конфэсыянальны характар мелі і кальвінскія школы. Але протэстанскія школы, дзякуючы свабодным сваім адносінам да царкоўнае традыцыі істотна адрозьніваліся ад школ праваслаўных і каталіцкіх, а гэта зьяўлялася вельмі важнай крыніцай разьвіцьця свабоднае крытычнае мысьлі.

9. Люблінская вунія.

Нахіл шляхты да вуніі. Ашляхечваньне дзяржаўнага і грамадзянкага ўкладу Літвы-Беларусі паставіла зноў на чаргу пытаньне аб