Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

домую краіну. Адгэтуль утварыўся звычай пакідаць пры нябожчыку ўсе тыя рэчы, якія асабліва былі яму дорагі: на магіле наладжваліся памінкі, у часе якіх нябожчыка пацяшалі ядою, пітвом і песьнямі. Культ продкаў гэтак сама рэзультат веры ў замагільнае жыцьцё. Аднак гэтае рэлігійнае прадстаўленьне ў паганскую эпоху не дасягнула значнага разьвіцьця. Замагільнае жыцьцё прадстаўлялася славянам як зямное.

Пахавальныя абрады. Славянам былі вядомы дзьве формы пахаваньня сваіх нябожчыкаў: трупаспаленьне і трупапахаваньне. Першая форма была пераважнай у крывічоў, радзімічаў, вяцічаў, севяран, якія паводле слоў летапісу, наладзіўшы памінкі па пакойніку, „творяху краду веліку” клалі на вогнішча нябожчыка, а потым, сабраўшы рэшткі, укладвалі іх у урну і ставілі іх над магілаю. Разам з нябожчыкам палілі і яго дамовы скарб, калолі коняў і жывёлу, а часамі і людзей. Арабскі пісьменьнік Ібн Фадлан, апісваючы пахаваньне багатага славяніна, кажа, што разам з нябожчыкам была спалена забітая нявольніца (рабыня), якая згадзілася памерці разам з сваім гаспадаром. На тэрыторыі дрыгвічоў пераважнай формай было трупапахаваньне. Нябожчыка ў труне або проста бяз труны клалі на зямлю, пасыпаную попелам і белаю глінаю, а пасьля над ім будавалі драўляны зруб.

Паганскія сьвяты. Славяне мелі свае сьвяты, якія ўтварыліся пад уплывам прыроды, а дзеля гэтага былі злучаны з кругазваротам году. Пачатак сонечнага году адзначаўся сьвятам, вядомым лад назовам Коляды. У палове зімы сьвяткаваліся провады зімы—Марэны, якія супадаюць цяпер з масьляніцай. Увесну сьвяткавалася Радуніца—„Красная горка", у часе якіх вадзілі на зялёнай сьвежай траве карагоды, пелі песьні, умыкалі нявест. Заканчываліся веснавыя сьвяты „Русаліямі", ахвярованымі ўшанаваньню дрэваў, траў, красак, калі і душы нябожчыкаў выходзілі з магілы, каб павесяліцца з жывымі. У канцы чэрвеня, калі летні дзень дасягаў найбольшай даўжыні, адбывалася сьвята ў чэсьць Купалы і Ярылы, у аснове якіх было пакланеньне богу каханьня. Дзяўчаты плялі вянкі і кідалі іх у воду, гадалі аб сваім лёсе, вадзілі карагоды, сьпявалі песьні, скакалі праз агонь.

5. Калянізацыя тэрыторыі Беларусі і ўтварэньне беларускага народу.

Расьсяленьне падзьвінскіх крывічоў. Славянскае племя крывічы, заняўшае сярэдні бег Заходняй Дзьвіны, паволі расьсялялася ў вадазборы ракі і межах тэй тэрыторыі, якая ў політычных адносінах з часам утворыць Полацкую зямлю. Сьлядамі гэтага калянізацыйнага процэсу зьяўляюцца весткі аб населеных пунктах. Самым старажытным славянскім паселішчам быў горад Полтеск (Полацк), аб якім успамінаецца ў летапісе пад 862 годам. Займаючы выгоднае географічнае палажэньне, Полацк стаў цэнтрам для падзьвінскіх крывічоў. Адарваныя летапісныя весткі не даюць магчымасьці адтварыць гістарычна-дакладны малюнак калянізацыйнага процэсу. Калянізацыя з Полацку паніхіда ў розных кірунках і перш-на-перш уверх і ўніз па Заходняй Дзьвіне. На верхняй Дзьвіне пабудаваўся Відбеск пры ўтоцы рэчкі Відзьбы, аб якім успамінаецца ў летапісе пад 1021 годам. Падобліва, што адначасна з гэтым былі калянізованы і правыя прытокі Заходняй Дзьвіны. Раньні ўспамін летапісу аб паселішчы Усьвяч пры возеры тае-ж назовы — (1021) і Еменец (1186) пацьвярджае выказаную вышэй дагадку. Забясьпечваючы сабе вышнявіну З. Дзьвіны, падзьвінскія крывічы калянізавалі і левыя прытокі З. Дзьвіны. У летапісе ўспамінаюцца Неклач (1128) пры возеры тае-ж назовы, з якога бярэ пачатак р. Палота, Стрыжаў (1127) падобліва пры возеры Стрыжэва. К палове XI ст. калянізацыя на паўднёвы ўсход дайшла да Ршы на Дняпры (1067) і