Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

збы- тавараў усходу на захад і наадварот, для перадачы заходніх тавараў на ўсход. З вышнявін Дняпра крывічы праніклі ў вадазбор Сожа —у глыб зямлі радзімічаў. Блізасьць вадазбораў Дняпра і Волжска-Окскага дала магчымасьць разьвівацца калянізацыі крывічоў ува ўсходнім кірунку па р. Угры і яшчэ далей на ўсход. Паселішчы крывічоў маглі даходзіць на ўсходнім кірунку да сярэдняга бегу р. Масквы. Летапіс паведамляе аб вялікай колькасьці гарадзкіх паселішчаў на тэрыторыі дняпроўскіх крывічоў. Весткі аб апошніх маюцца і ў „Устаўной грамаце князя Расьціслава Мсьціславіча", дадзенай ім смаленскай эпархіі ў 1160 г. Крывіцкая тэрыторыя, стаўшая тэрыторыяй Смаленскай зямлі, была, як відаць, даволі густа заселена. На тэрыторыі знаходзілася да 60 гарадоў. На поўначы краіны на галоўным гандлёвым шляху знаходзіўся Тарапец, які празываўся ў старажытнасьці Крывітэпск. На паўднёвы захад ад Тарапца, гэтак сама на вялікім водным шляху, —Жыжчы на беразе возера. На паўночны захад ад Смаленску знаходзілася Каспля, там дзе пачынаецца заходні шлях. На гэтым жа шляху на паўднёвы захад ад Смаленску знаходзіліся Лодэйніцы. Дарога ў Суздальскую зямлю ішла або праз Вазузу-Волгу, або праз Вязьму. На гэтых гандлёвых шляхох знаходзіліся гарады Саладоўнічаў і асабліва важны ў гандлёвых і політычных адносінах—Вязьма. Гэтак сама на волаках паміж вышнявінамі Масквы і Протвы знаходзіўся шэраг гарадзкіх паселішчаў: Балонеск, Ветца і Вышняе-Глінска. Увесь бег Масквы быў даволі густа заселены. Цэнтральным пунктам гэтай часткі Смаленскай зямлі быў горад Мажайск на рэчцы Маскве, утрачаны смальнянамі ў 1303 г. На поўдні і на паўднёвым усходзе тэрыторыі вырасьлі Прапойск, Крычаў і Зара, які быў скрайнім пагранічным горадам. Тэрыторыя Смаленскай зямлі на захадзе гранічыла з Полацкай зямлёй, на ўсходзе і паўночным усходзе з Ростава-Суздальскім краем, на паўднёвным захадзе— з Турава-Пінскай зямлёй і на поўдні—з Северскай зямлёй.

Утварэньне беларускага народу. Беларускі народ утварыўся ў рэзультаце ўзаемнага ўплыву некалькіх пляменьняў. Падзьвінскія і падняпроўскія крывічы, радзімічы, дрыгвічы, часткаю драўляне, склалі асноўнае этнографічнае ядро беларускага народу. Гэтае выдзяленьне продкаў беларусаў з агульна славянскага жыцьця і ўваход з часам паасобных беларускіх краін у склад Літоўска-Беларускае дзяржавы прычыніліся да ўтварэньня асобнае беларускае мовы і беларускага народу, які зарадзіўся ў вадазборы. З. Дзьвіны і Нёману і ахапіў агромную тэрыторыю. Калі цэнтральная часьць гэтае тэрыторыі (Віленшчына, поўнач Меншчыны, б. Магілёўская губ., поўдзень Смаленскай губ.) зьяўляюцца па мове чыста беларускімі, то ў паўднёвай часьці Меншчыны адбываецца збліжэньне беларускае мовы з украінскай, у той час, як у паўночнай паласе тэрыторыі (паўночны-захад Смаленскай, паўднёвы-захад Цьвярской, Віцебская і поўдзень Пскоўск. губ.) беларускія гаворкі збліжаюцца з паўднёва-велікарасійскімі гаворкамі. Беларускі народ, як выдзеленая этнографічная адзінка, утварыўся у пэрыод -XIII—XV ст. Тэрмін „Белая Русь" не атрымаў яшчэ зусім правільнага тлумачэньня. Найперш ён спатыкаецца ў нямецкіх пісьменьнікаў XIV веку. На нямецкай мове называлі тэрыторыю Weisse Russen, а на лацінскай у польскіх крошках АlЬа Russia. У суседняй Маскве тэрмін „Белая Русь" пачынае ўжывацца ў часы Івана ІІІ (1462-1505). Тэрмін “белы" паводле думкі адных вучоных азначае „незалежны", „свабодны". Белая Русь — свабодная Русь, незалежная, непадбітая татарамі. Іншыя ставяць эпітэт Белая Русь у залежнасьць ад павярхоўнага выгляду беларусаў. Белы колер—найбольш пашыраны колер у беларусаў, якія апраналіся ў старажытнасьці ўва ўсё белае. Акадэмік Ламанскі лічыць, што тэрмін Белая Русь—агульна народнага пахаджэньня, і што ён ужываўся ў палове XIII ст.