Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная
6. Гісторыя беларускага пляменьня да паловы XI сталецьця.
А). Эпоха пляменных саюзаў.

Разьдзельнасьць пляменьняў. Славянскія пляменьні, з якіх утварыўся беларускі народ, па свайму географічнаму палажэньню былі адасобнены адны ад другіх. Заходнія крывічы, заняўшы верхнюю і сярэднюю 3. Дзьвіну з яе прытокамі, пасоўваліся ў сваім калянізацыйным процэсе на захад і паўднёвы-захад у бок Бальтыцкага мора і сярэдзіны Нёману. Усходнія крывічы з вышнявін Дняпра пасоўваліся на ўсход, захапіўшы з часам сваёй калянізацыяй вялізныя абшары аж да вышнявін ракі Волгі і р. Масквы. Дрыгвічы, асеўшы на Прыпяці і яе левых прытоках, былі прывязаны да сярэдняга Дняпра і да вадазбору верхняга Нёману і 3. Бугу. Радзіміцкая калянізацыя ня мела ніякіх самастойных рэзультатаў. Радзімічы папалі ў сфэру ўплыву крывічоў, якія не спатыкалі ніякае перашкоды для сваёй калянізацыі ў вадазборы Дняпра і Сожа. Географічная разьдзельнасьць вызначыла політычнуіо самабытнасьць славянскіх пляменьняў, якія былі незалежны адно ад другога: „Жывяху в міре поляне і деревляне і север і радімічі і вятічі“. Кожнае племя мела свае звычаі і законы: „отец своіх і преданія, кождо свой нрав“. У кожным племені быў свой цэнтральны горад, навокал якога адбываўся працяглы процэс пляменнага аб’яднаньня. Апрача старшых гарадоў на тэрыторыі існавалі і прыгарады. Арабскія пісьменьнікі ІХ—Х ст. называюць тэрыторыю, занятую славянамі, „краінай гарадоў". Нарвэская сага Ольва называе гэту тэрыторыю Гардарыкіяй.

Шляхі зносін. Праз тэрыторыю, занятую крывічамі і дрыгвічамі, праходзілі важнейшыя водныя шляхі, быўшыя і калянізацыйнымі дарогамі і гандлёвымі-шляхамі. Гэтак званы „вялікі водны шлях з Вараг у Грэкі" праз Няву, Ладаскае возера, Волхаў, воз. Ільмень, р. Лаваць, злучаў Ноўгарад з сярэднім Дняпром і яго экономічным цэнтрам—Кіевам, а гэтак сама Бальтыцкае мора з Чорным. З Падзьвіньня некалькі шляхаў цягнулася ў бок Пскова і Ноўгараду. Падзьвіньне праз Касплю злучалася з верхнім Дняпром, адкуль ішла дарога на ўсход праз Вязьму і р. Маскву да рынкаў сярэдняе і ніжняе Волгі. Гэтай дарогай азіяцкія тавары маглі беспасярэдна адпраўляцца на ўсход. Вялікая колькасьць знойдзеных на гэтай дарозе арабскіх дыргэм сьведчыць аб ажыўленым таварамене Азіі з Эўропай. Падняпроўе праз Прыпяць і прытоку Ясельду злучалася з 3. Бугам і вадазборам Віслы. Політычныя лёсы крывічоў і дрыгвічоў у значнай меры залежалі ад гэтых гандлёвых шляхаў на іх тэрыторыі.

Гарадавыя краіны. Пляменнае згуртаваньне заходніх крывічоў навокал Полацку, усходніх—навокал Смаленску, дрыгвічоў—навокал Турава, як гарадоў раскінутых на галоўных гандлёвых шляхох, з працягам часу вылілася ў новую політычную формацыю, гэтак званую „гарадавую краіну". Па водных шляхох вёўся ажыўлены гандаль. У гарадох пачало зьбірацца шмат прышлага люду. Умацованыя пляменныя асяродкі сталі экономічнымі цэнтрамі. Экономічныя сувязі злучалі цэнтр краіны з ускрайкамі. Прыгарады зьявіліся гэткімі злучальнымі сувязямі. Гэтак паўсталі Полацкая, Смаленская, Тураўская, Кіеўская, Ноўгарадзкая і інш. краіны. Утварэньне урадавых краін спрыяла распаду пляменных саюзаў, паасобныя часьці якіх цягнуліся да сваіх экономічных цэнтраў з прычыны географічнага палажэньня, а ня дзеля пляменнай прыналежнасьці. Гэткім чынам заходнія паселішчы смаленскіх крывічоў і паўночная часьць дрыгвічоў цягнуліся да Полацку. Часьць радзімічаў увайшла ў склад Смаленскай краіны. Паўночныя паселішчы верхне-дпяпроўскіх крывічоў цягнулі да Ноўгараду. Паўночна-