Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

-заходнія паселішчы драўлян цягнулі да Турава, а паўднёва-ўсходняя часьць драўлян і паўднёвая часьць крывічоў увайшла ў склад Кіеўскай краіны. Дзякуючы ўтварэньню гарадавых краін політычная адасобненасьць аднэй краіны ад другой стала яшчэ больш значнай. Побач з гэтым адбываўся процэс этнографічнага аб’яднаньня крывічоў і дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў, вызначыўшы ў далейшым падзел беларускага народу на дзьве галіны — заходнюю і ўсходнюю; у той-жа час намячалася экономічная залежнасьць Смаленскай і Полацкай краін ад Ноўгарадзкай і Кіеўскай земляў, што мела ўплыў і на політычныя лёсы першых дзьвёх краін.

Экономічны быт. Пераважным заняткам насяленьня было ральніцтва. У магілах славян гэтай эпохі знойдзены сярпы, зярняты жыта, аўса, ячменю і пшаніцы. Вяцічы на Ацэ (Оке) плацілі даніну хазарам па „шлягу от рала". Паводле ўмовы Сьвятаслава з Іванам Цімісхіем Візантыя павінна была дазволіць прывозіць да сябе збожжа. Гадоўля жывёлы мела другараднае значэньне. Багацьце лясоў спрыяла распаўсюджаньню пчалярства і паляўніцтва на пушных зьвяроў, дастарчаўшых хутры. Географічнае палажэньне ўцягвала славян у гандлёвыя зносіны з суседзьмі. Вялікая колькасьць на тэрыторыі скарбаў, у якіх мы знаходзім молаты і розныя прадметы мастацтва народаў паўднёвых, усходніх і заходніх,—сьведчыць аб разьвіцьці гандлю. Аб гэтым-жа ўспамінаюць і арабскія пісьменікі: Ібн Хордадбэ (ІХ ст.) аб гандлі з Візантыяй; Ібн Фалдам (Х век) аб гандлі з баўгарамі. Весткі летапісу аб рачных шляхох у моры Касьпійскае, Чорнае і Бальтыцкае, паходы Аскольда і Дыра на грэкаў (ІХ в.), умовы з грэкамі (Х в.) пацьвярджаюць даныя аб значным разьвіцьці гандлю славян з сваімі суседзьмі.

Грамадзянскі ўклад. Сацыяльны лад вызначаўся прастатой свайго ўкладу, адсутнасьцю няроўнасьці, хаця ў параўнаньні з папярэдняй эпохай ён стаў больш складаным. У гандлёвых гарадох спатыкаюцца “градскія старцы". Гэта былі людзі, якія паходзілі ад патомкаў радавых старшынь, або разбагацеўшыя купцы. Вольнае насяленьне гарадоў, што займалася або рамяслом, або ральніцтвам, або гандлем, называлася людзьмі. Нявольнае насяленьне складалі рабы, „чэлядзь". Рабамі станавіліся палоньнікі. Як сьведчыць грэцкі імпэратар Маўрыцы (VI в.), славяне ня трымалі палоньнікаў у вечнай няволі. Па ўплыве пэўнага тэрміну можна было выкупіцца на волю.

Дзяржаўны ўклад. У дзяржаўных адносінах кожнае племя складала асобнае пляменнае княжаньне. Летапіс паведамляе аб легендарных князёх—Кію, Шчэку і Харыве, якія панавалі ў палян; гэта сьведчыць аб тым, што і ў іншых пляменьняў былі свае княжэньні „в Деревлех свое, а Дреговічі—свое, а Словене свое в Новогороде а другое на Полоте, иже Полочане". У паходзе Алега на Канстантынопаль (Х в.) прымалі ўдзел усе князі „под Олегом сушчі". Ігар пасылае князёў у Грэцыю „ад усіх князёў і ад усіх людзей рускае зямлі". Кожнае племя было незалежным у адносінах да сваіх суседзяў і магло завязваць з імі дабрэюць мірныя і ваенныя адносіны: „жывяху Поляне і Деревляне і Север і Радімічі і Вятічі і Хрвате. Поляне быша обідіма Деревлянамі і інемі окольнымі”.

Веча. Найвышэйшая ўлада ў кожным пляменьні прыналежала вечу — цэнтру пляменнай організацыі. Веча — старажытная ўстанова. Паводле слоў грэцкіх пісьменнікаў Маўрыкія, Пракопа (VI в.) і Канстанціна Багранароднага (ІХ в.) славяне вырашаюць усе справы на народных сходах. Летапіс паведамляе, што „Новгородцы бо із начала Смолняне і Кіяне і Полочане і вся власті (воласьці) яно же на думу на вече сходятся". Веча вырашала і абгарвавала дзяржаўныя справы. Ва ўсіх важных выпадках зьвярталіся да веча. Аб такіх агульных пастановах летапісец адзываецца гэтак: „сдумавше поляне", „послаша