Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

древляне“, „послаша ны деревска земля". Веча выбірала князёў. Пастановы веча пашыраліся і на прыгарады.

Быт. Славянскія пляменьні мелі „обычаі своі і законы отець своіх і преданія, каждый свой норов“. Найбольш культурнымі, паводле летапісу, зьяўляюцца паляне, якія мелі „стыденіе к снохам своім і сёстрам і к матерям своім“ і якія жаніліся, прыводзячы нявесту ў дом жаніха, а ня „ўмыкаючы" яе. Драўляне, радзімічы, вяцічы, севяране, крывічы, што жылі сярод лясоў, былі культурна адсталымі: Яны хапалі нявест у часе ігрышчаў і скокаў. Дазвалялася і многажонства. Нябожчыкаў палілі, а сабраны попел усыпалі ў начыньне і ставілі яго на слупох пры дарогах. З прычыны слабасьці дзяржаўнай улады была распаўсюджана крывавая помста. Летапісец паведамляе, што драўляне „убіваху друг друга". Паводле сагі Ольва „у Холмгардзе, кожны забіўшы другога чалавека бяз суду, караўся сьмерцю". Крывавая помста пачала замяняцца выкупам, і к палове XI ст. сыстэма штрафу аканчальна асталявалася. Сыны Яраслава: Ізяслаў, Сьвятаслаў, Усевалад, сабраўшыся разам „отложыша убіеніе за голову но кунамі ся выкупаті", гэта звана, адмянілі крывавую помсту, замяніўшы яе грашовым штрафам.

Б). Утварэньне дынастычнае дзяржавы.

Суседзі славян VIII—ІХ ст. Норманы. Суседзьмі славян на паўночным захадзе былі норманы, вядомыя ў летапісе пад назовай „варагаў"—выхадцы з Скандынаўскага паўвострава. Розныя ўмовы прымушалі насяленьне да эміграцыі. Пералюдненасьць утварала нявыгодныя ўмовы для жыцьця, прымушала насельнікаў пакідаць бацькаўшчыну і шукаць шчасьця ў іншых старонках. Дзякуючы ўтварэньню дынастычных дзяржаў у Швэцыі, Нарвэгіі, Даніі паасобныя ўладары сталі падданымі сваіх каралёў. Гэта прымусіла паасобных уладароў, якія не жадалі пагадзіцца з такім політычным становішчам, пакінуць бацькаўшчыну. Прычынілася да гэтага і права першародзтва. Пакінутыя без зямельнага надзелу, малодшыя ў сям‘і былі прымушаны шукаць сабе сродкаў у чужых краёх. Норманская калянізацыя разьвівалася ў двох кірунках: адна частка вараскіх выхадцаў накіроўвалася на захад, пераважна ў Англію, і паўночную Францыю. Норманы ў працягу двох сталецьцяў наводзяць жудас на эўропэйскія землі сваімі разбойніцкімі нябёсамі. На сваіх вузкіх, але доўгіх лодках, аднолькава прыгодных да шчыпаньня на жаглях і на вёслах, яны паднімаліся ўверх па рэчках і дашчэнту спусташалі наўкольныя мясцовасьці. Другая часьць пасоўвалася на ўсход Эўропы па рэчных дарогах і шляхох. Па вялікім водным шляху норманы пасоўваліся ў бок славян і ў Візантыю. Паўночныя сагі добра ведаюць усходні шлях у Міклаград (Царград), Гордарык (Ноўгарад) і Холмград (Кіеў). Норманы паяўляліся ў Візантыі то ў якасьці ваяк на службе імпэратара, то ў якасьці купцоў. Відавочна, па дарозе ў Канстантынопаль пэўная часьць норманаў заставалася ў славянскіх гарадох, якія адчувалі патрэбу ў ваеннай сіле. Стычка славянскага і шаманскага сьветаў зьявілася пачаткам дынастычнага аб’яданьня славянства.

Хазары. Тэрыторыя хазар. Турскае племя хазары, заняўшы ніжнюю Волгу, пашырыла паступова сфэру свайго ўплыву на ўвесь Каўказ: У VIII веку арабы выцесьнілі хазар з Закаўказьзя і Каўкаскія горы былі на поўдні ўскрайнім пунктам іх уплыву. Хазары падбілі прамысловае насяленьне Падоньня і Прыазоўя і распаўсюдзілі свой уплыў на Крымскі паўвостраў. Сталіцай хазарскага царства быў горад Ітыль, пабудованы ля вусьця Волгі.

Экономічны быт. Хазары займаліся ральніцтвам і культурай вінаграду. Гадоўля жывёлы гэтак сама была значна пашырана. У іх руках быў згуртованы ўвесь усходні гандаль. Апрача гэтага хазары гандля-