Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

валі з Баўгарыяй, Крымам, Пэрсыяй, Візантыяй. Крэпасьць Саркел, на тым месцы, дзе збліжаецца Волга і Дон, была асяродкам візантыйскага гандлю. Ня гледзячы на шырокае разьвіцьцё гандлю, галоўным чынам усходняга, хазары заставаліся напоўвандроўным народам. Рыба і рыс былі галоўнай іх жыўнасьцю. Багатыя гарады ўлетку звычайна пуставалі. Жыхары, як толькі пачыналася вясна, высяляліся ў стэпы і толькі ўвосень варочаліся назад у горад.

Політычны ўклад. Начальнік дзяржавы называўся „каган”. Улада яго была неабмяжованая і насьледніцкая. Яго асоба лічылася сьвятой. Кіраўніцтва дзяржавай знаходзілася ў руках намесьніка.

Рэлігія хазар. Спачатку хазары былі паганцамі. У VIII веку ад крымскіх жыдоў хазары перанялі іудэйскую веру, тады-ж у Хазарыі пачало распаўсюджвацца і магомэтанства, якое аднак ня мела ваяўнічага характару. Гандлёвыя і політычныя сувязі з Візантыяй і хрысьціянскім усходам спрыялі пашырэньню тут хрысьціянства. Хазары вызначаліся веразноснасьцю. У Ітыле для людзей кожнае рэлігіі былі асобныя суды, два для магомэтан, два для іудэяў, два для хрысьціян і адзін для славян-паганцаў.

Хазары і славяне. Хазары, займаючы дарогу, па якой паасобныя пляменьні пасоўваліся з Азіі ў Эўропу, зьявіліся абаронцамі славян ад знадворных ворагаў. Раньнія гандлёвыя сувязі спрыялі ўзаемнаму збліжэньню. З працягам часу паляне, радзімічы, вяцічы і севяране падпалі пад уладу хазарскага хана і пачалі плаціць яму даль. Хазарскі гандаль і політычная залежнасьць ад хана прычыніліся да політычнага аб’яднаньня ўсходняга славянства. Славяне плацілі хазарам дань: паляне і севяране „по белке" з кожнага дому, радзімічы—„по шлягу", вяцічы—„по шелегу от рала". Славяне, што прыяжджалі ў Хазарыю, карысталіся там свабодаю. Яны захоўвалі свае рэлігійныя абрады, свой суд.

Заняпад Хазарскага царства. Унутраныя няладзіцы прычыніліся да аслабленьня хазарскага царства. У Хазарыі пачало бракаваць сіл спыняць націск азіяцкіх вандроўных гордаў. У палове ІХ ст. прарваліся ўглыб чарнаморскіх стэпаў вэнгры. У канцы ІХ веку вэнгры прайшлі на захад каля Кіева і прынялі ўдзел у барацьбе грэкаў з баўгарамі. У 70—80 г. г. гэтага-ж ст. прайшлі і печанегі. Спыніўшыся ў чарнаморскіх стэпах, яны занялі абшары паміж Донам і Дунаем. Гэта прымусіла славянскіх каляністых пакінуць вадазбор ніжняга Дону, ніжняга Дняпра, паўднёвага Бугу, ніжняга Днястра. Часьць славянскіх пасяленцаў была зьністожана вандроўнікамі. Район славінскай аселасьці звузіўся. Толькі на Чарнаморскім і Азоўскім узьбярэжжах засталося крыху заселеных месц. На Таманскім паўвостраве, па нізоўях Кубані захавалася славянская калёнія Тмутарачань. У 915 г. печанегі прышлі „первое на рускую зямлю". Заняўшы стэпы, вандроўнікі перагарадзілі „вялікі водны шлях" і значна скарацілі паўднёвы гандаль.

Норманы і славяне. Норманы спачатку праніклі на тэрыторыю Біарміі — узьбярэжжа Белага мора і Завалочча, што цягнулася ад р. Анегі да Пячоры і далей да Уральскага хрыбта. Жыхары Біарміі гандлявалі з Норманамі хутраным таварам у вымену на золата і серабро. Па р. Волзе скандынаўскія выхадцы накіроўваліся на ўсход у бок Вялікіх Баўгар, дзе мянялі свае мэталічныя вырабы на продукты мясцовага краю. З пашырэньнем эміграцыі норманы пачалі пранікаць на тэрыторыю славян па рэчных шляхох, якія вялі з Бальтыцкага мора. Адна часьць варагаў пакіроўвалася ў чарнаморскія стэпы па дарозе ў Канстантынопаль, водным шляхам „з Вараг у Грэкі”. Другая часьць пранікала на тэрыторыю славян па р. З. Дзьвіне. Готляндзкая Гутосага сьведчыць аб тым, што адважныя готляндзкія маракі пранікалі ў Візантыю на Дзьвіне. Готляндзкія выхадцы паехалі па вадзе, што завецца Дзьвіна, і ўгору праз Русаляндыю так далёка яны ехалі, што прыехалі