Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ў Грыкляндыю (Грэцыю). Тут прасіліся ў грэцкага консула дазволу пасяліцца. Першая стычка славян з норманамі была няўдачнай для першых. Крывічы, ноўгарадзкія славяне і фінскія пляменьні былі прымушаны заплаціць дань заморскім выхадцам, накшталт таго, як паляне, севяране і вяцічы плацілі лань хазарам. Толькі дрыгвічы былі пакуль-што свабодны ад чужацкае няволі. Націск чужаземнай сілы прымусіў славянскія пляменьні аб’яднацца дзеля адпору. Утвораны саюз, у які ўвайшлі фінскія і славянскія пляменьні — крывічы, ноўгарадзкія і пскоўскія славяне, вызваліў славян ад выплаты дані. Варагі былі прагнаны за мора. Пляменьні пачалі „самі в себе володеті“. Ваенны саюз распаўся і пачаліся міжпляменныя няладзіцы: „Вста род на род, і быша усобіцы в ніх і воевати самі на ся почаша". Спаткаўшы адпор з боку саюзу паўночна-заходніх славянскіх пляменьняў, норманы мелі большую ўдачу ў краіне палян, якія, дзякуючы паветам вандроўнікаў, адчувалі вялікія перашкоды ў сваім усходнім і паўднёвым гандлі і адчувалі патрэбу ў добра організаванай вайсковай сіле дзеля аховы гандлёвых шляхаў.

Вараскія князі. Унутраныя няладзіцы аслаблялі славян. Пры новым націску ворагаў атрымалі перамогу апошнія, і ў Ноўгарадзе, Ізбарску і Белавозеры паявіліся вараскія князі Рурык, Сінявус і Трувар. Адначасна ў Кіеве аселі Аскольд і Дыр, якія зьвольнілі кіяўлян ад выплаты дані хазарам. Так утварыліся ў ІХ ст. два вараскіх княствы: Ноўгарадзкае і Кіеўскае. Паміж прадстаўнікамі гэтых княстваў ня было ладу. Паўднёвыя варагі імкнуліся захапіць Полацк а разам з гэтым захапіць важны гандлёвы шлях пад свой кантроль. Гэта аднак ім не ўдалося. Палачане ўсё-ткі муселі перанесьці на сабе ўвесь цяжар чужаземнага найсьця. Барацьба за гандлёвыя шляхі прывяла да стычкі поўнач з поўднем. Прадстаўнік поўначы — Алег пакіраваўся водным шляхам на поўдзень. Паход быў удачны. Смаленск і Любеч прызналі ўладу Алега. Захапіўшы абманным спосабам Кіеў і забіўшы Аскольда і Дыра, Алег пачаў кіраваць Кіевам. Полацкія крывічы і дрыгвічы ўвайшлі ў склад дзяржавы Алега. Крывічы прымалі ўдзел у паходах на „Грэкі" Алега (907) і Ігара (944). Політычнае становішча Полацку заставалася нязьменным пры кн. Ігару, Вользе і Сьвятаславе, якія стараліся падчыніць усіх славян сувэрэнітэту кіеўскага князя. Паўстаўшыя пры Ігару драўляне былі зноў падбіты і абложаны даньню вялікшай у параўнаньні з тэю, якую налажыў на іх Алег. Гэта выклікала новае паўстаньне. У часе паходу Ігара па дань паўстаўшыя драўляне забілі Ігара; гэта выклікала крывавую помсту, якую учыніла жонка Ігара — Вольга над драўлянамі за сьмерць мужа. Пры кн. Сьвятаславе ў склад Кіеўскае дзяржавы ўвайшлі вяцічы. Паўстаньне пры Уладзіміру закончылася няўдачай. Павярхоўны процэс аб’яднаньня не датычыў унутранага жыцьця славянства. Пляменныя князі засталіся на сваіх пасадах. Алег у 912 г. зрабіў умову з грэкамі ад свайго імя і ад „всех, іже суть под рукою его светлых бояр“.

Выдзяленьне Полацку. Політычнае становішча Полацку зьмянілася пры Ўладзіміру Сьвятаславічу (Х в.). У Полацку паяўляецца кн. Рагвалод, які прышоў з Замор’я. Умацаваньню політычнай самастойнасьці Полацку спрыяла тое, што ўлада кіеўскага князя была аслаблена дзякуючы дамовым сваркам паміж сынамі Сьвятаслава: Уладзімірам, Яраполкам і Алегам. Спачатку пачалася наладзіца паміж Алегам і Яраполкам. Перамог Яраполк. Алег быў забіты. Уладзімір, які княжыў у Ноўгарадзе, уцёк за мора. Атрымаўшы дапамогу ад ворагаў, Уладзімір прагнаў з Ноўгараду пасаднікаў Яраполка, і грамадзянская вайна распачалася. У гэтай барацьбе абодва бакі хацелі ўвайсьці ў саюз з Рагвалодам, праз шлюб з яго дачкой — красуньняй Рагнедай. Сам Рагвалод схіляўся на бок Яраполка. Але перамог Уладзімір, пасьля чаго пасьпяшыў заняць Полацк. Рагвалод быў забіты. Уладзімір ажа-