Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

ніўся з Рагнедаю. Затым Уладзімір пасадзіў Яраполка ў Кіеве. Сам Яраполк быў забіты здрадзіўшым яго Блудам. Політычная самастойнасьць Полацку была немагчымай пры экономічнай сувязі з Кіевам. У Полацку былі пасаджаны „мужі“ Ўладзіміра. З часам, яшчэ пры жыцьці, Уладзімір аддаў Полацкую землю Ізяславу — сыну Рагнеды. Полацкае княства стала зноў самастойным. Ізяслаў заставаўся полацкім князем да самай сьмерці.

Тураў і Смаленск. Дрыгвічы знаходзіліся з самага пачатку ў сфэры ўплыву кіеўскага князя. Аднак, і тут меў месца процэс утварэньня ў паасобныя княствы. Дрыгвічы, падобліва, выдзеліліся ў часе грамадзянскай вайны пасьля сьмерці Сьвятаслава. Пры Ўладзіміру і Тураўская зямля зноў была далучана да Кіева. Уладзімір пасадзіў свайго старшага сына Сьвятаполка, але гэтая акалічнасьць сьведчыла аб політычнай сувязі дрыгвічоў і Кіевам, якія мелі да яго экономічны нахіл. Смаленская зямля застаецца ў беспасярэднай залежнасьці ад кіеўскіх князёў, якія кіравалі ёю праз свайго намесьніка. Пасьля таго, як Уладзімір ахрысьціўся, ён пасадзіў у Смаленску свайго сына Станіслава, але дзякуючы экономічнай залежнасьці ад Кіева, смаленскі князь ня меў ніякага політычнага значэньня, а быў проста тытулованым пасаднікам кіеўскага вялікага князя.

Новая грамадзянская вайна. Па сьмерці Ўладзіміра Сьвятаславіча (1015) выбухнула новая грамадзянская вайна. У ёй прымалі ўдзел сыны Ўладзіміра. Тураўскі князь Святаполк пасьпяшыў умацавацца у Кіеве зараз-жа па сьмерці бацькі. Супроць Святаполка выступіў яго брат Яраслаў, што сядзеў у Ноўгарадзе і пасварыўся з сваім бацькам за дань, якую трэба было ноўгарадцам плаціць Кіеву. Барацьба поўначы і поўдня вымагала напружаньня абедзьвюх ваюючых старон. Сьвятаполк апіраўся на ўласную партыю ў Кіеве, набіраючы войска з дрыгвічоў і драўлян . Яраслаў знайшоў падтрыманьне з боку варагаў і ноўгарадцаў. Грамадзянская вайна закончылася на яго карысьць. Перамога дынастычнага аднадзяржаўя прывяла да стычкі Яраслава з Мсьціславам Тмутараканскім і Брачыславам Ізяславічам Полацкім.

Згода з Брачыславам і Мсьціславам. Політычнае ўмацаваньне Яраслава не магло не адгукнуцца на становішчы Полацку. Жадаючы павярэдзіць заняцьце Полацку Яраславам, Брачыслаў напаў на Ноўгарад. Шмат палонных і вялікая здабыча дасталася ў рукі Брачыслава, які пасьпяшыў вярнуцца дамоў. Па дарозе аднак Брачыславу прышлося сустрэцца з Яраславам на рэчцы Судоміры. У гэтай стычцы Брачаслаў быў разьбіты. Адбітыя палонныя і награбленая маёмасьць былі зьвернуты ў Ноўгарад. Брячаслаў уцёк у Полацк. Разьбіўшы гэтак Брачыслава, Яраслаў пачаў шукаць з ім згоды. Політычнае становішча Полацкае зямлі засталося бяз зьмены, але тэрыторыяльна яна павялічылася далучэньнем Віцебску і Усьвята. Дзякуючы гэтаму верхняе Падзьвіньне і волакі паміж Дняпром і Дзьвіной знаходзіліся пад кантролем Брачаслава (1021). Мсьціслаў распачаў барацьбу з Яраславам у саюзе з хазарамі і касогамі. Спачатку захапіць Кіеў не ўдалося. Мсьціслаў мусіў здаволіцца Чарнігавам. Яраслаў, які знаходзіўся ў Ноўгарадзе, выступіў супроць брата ў саюзе з варагамі. Стычка братоў пры Ліствэне (1026) закончылася перамогай на баку Мсьціслава. Яраслаў быў прымушаны зрабіць згоду з братам. Кіеў застаўся за Яраславам, а землі на ўсход ад Дняпра былі аддадзены Мсьціславу. Такая політыка Яраслава, сьведчачы аб яго ваеннай слабасьці, узмацніла абодвых супраціўнікаў кіеўскага князя. Мсьціслаў хутка захварэў і памёр (1023). Уся паўднёвая Русь ізноў было аб'яднана пад уладай аднае асобы. Становішча Полацкай зямлі засталося бяз зьмены, Брачаслаў памёр у 1044 годзе.

Беларуская зямля ў складзе Кіеўскай дзяржавы. Утварэньне вараскіх княстваў у Тураве і Полацку ня мела вялікага ўплыву на ўнутра-