Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ную пабудову славянскіх пляменьняў. Увойсьце беларускіх зямель у склад Кіеўскай дзяржавы прымусіла іх прыняць удзел у тэй замежнай і гандлёвай політыцы, якую праводзілі кіеўскія князі. Гандлёвыя шляхі і гандлёвыя сувязі зьвязвалі самым цесным чынам беларускія княствы з экономічным і політычным асяродкам поўдня — Кіевам. Экономічная залежнасьць ад Кіева вызначыла політычнае становішча паасобных земляў. Імкненьне да самастойнасьці з боку апошніх, напрыклад, Полацку, прымушала князёў вызваляцца ад экономічнай залежнасьці ад Кіева і захапляць пад свой кантроль галоўныя гандлёвыя шляхі. З другога боку, князі не маглі дапусьціць значнага політычнага ўмацаваньня кіеўскага князя. Гэта прымушала полацкіх князёў пільна сачыць за тым, што робіцца ў Кіеве і адпаведным чынам на гэта рэагаваць.

В). Гандлёвыя сувязі Беларусі.

Замежная політыка. Візантыя. Вараскія конунгі ў Кіеве — Аскольд і Дыр пакіраваліся на поўдзень да Канстантынопалю. З гэтага моманту паходы кіеўскіх князёў на Візантыю сталі звычайнай зьявай ў політыцы кіеўскіх князёў, бо непаразуменьні гандлёвага характару паміж Візантыяй і Кіевам можна было разьвязваць толькі зброяй. Аснавальнік Кіеўскае дынастычнае дзяржавы—Алег адправіўся ў паход на Грэцыю з мноствам «вараг, славені, чуді і крывічы і мерю і поляне і северу і древляне і родімічы і хорваты і дулебы і тыверцы». Паход закончыўся ўдачна. Алег патрэбаваў „даті воем на две тысячі кораблей по двенадцать грівн на ключ і потам даяті уклады на рускіе города: первое на Кіев, также на Чернігов і на Переяславль і на Полтеск і на Ростов і на Любечі і прочая города, по тем бо городам седаху князья под Ольгом суще". У 912 г. Алег паслаў паслоў у Візантыю, каб наладзіць згоду паміж „Хрістіаны і Русью“, дзеля якой мэты было паслана спэцыяльнае пасольства ад „Олега Великого князя Руского і от всех, іже суть под рукою его светлых бояр“. Мірныя адносіны з Візантыяй былі парушаны пры Ігару (941). Паход закончыўся поўнай няўдачай. У 944 годзе Ігар, сабраўшы вялікае войска ў складзе варагаў і Русі „пойде на Греков в лодьях і на конех, хотя мстіті за себя“. Паход закончыўся ўдачна. Ігар „взем у Греков злато і паволокі на вся воя“, вярнуўся дамоў. У 945 г. была зроблена новая ўмова з грэкамі. Ігаравы паслы былі прадстаўнікамі „от ігоря в. к. Рускага і от всея княжья і от всех людей Руское землі”. У 967 г. в. к. Сьвятаслаў па прапазыцыі Нікіфара Фокі распачаў барацьбу з баўгарамі і перамог іх. Застаўшыся ў г. Пераяслаўлі, атрымліваў дань ад грэкаў. Дварцовы пераварот 10-га сьнежня 970 г. аддаў уладу Івану Цымісхію. Апошні, каб вызваліць Візантыю з-пад уплыву славян, распачаў з Сьвятаславам барацьбу, якая закончылася для кіеўскага кн. няўдачна. Сьвятаслаў быў прымушаны зрабіць мірны дагавор з І. Цымісхіем у 971 г. Апошні паход у Х в. быў наладжан Уладзімірам Сьвятаславічам.

Прычыны паходаў. Паўтаральнасьць паходаў па Візантыю была выклікана канечнасьцю наладзіць гандлёвыя справы Кіева, якія спатыкалі шмат перашкод з боку Візантыі. Гэтая акалічнасьць папхнула Сьвятаслава на барацьбу з баўгарамі з тэй мэтай, каб заўладаць шляхам на Канстантынопаль. Вынік гэтага паходу быў няўдачны. Грэкі выявілі сябе даволі сільнымі, каб адкінуць ад Канстантынопалю адарванага ад Кіева Сьвятаслава. Каб прымусіць грэкаў не перашкаджаць гандлёвым адносінам, Уладзімір уступіў у саюз з баўгарамі для барацьбы з грэкамі. Злучанымі „патугамі баўгар і рускіх славян грэкі былі разьбіты, а ў 989 годзе Уладзімір адабраў ад Візантыі Корсунь — важны гандлёвы пункт на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвострава. У XI ст. ваенных стычак паміж Візантыяй і Кіеўскай дзяржа-