Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

ішоў з Азіі праз Алтай, Туркестан, Хіву, Хазарыю і Басфор Камэрыйскі, а адтуль морам у Візантыю. Сыстэма Візантыйскае гандлёвае і прамысловае політыкі з часоў Юстыніана (527—565) была пабудована на прынцыпе монополіі і дробнай рэглямэнтацыі. Ня гледзячы на існаваньне апошняй, прамысловасьць дасягнула значных рэзультатаў. Монополія на збожжа, віно, масла, соль і іншыя прадметы першай неабходнасьці—вельмі цяжка адгукнулася на насяленьні, дзякуючы надужыцьцям з боку адміністрацыі. Вялікая колькасьць налогаў, законных і незаконных збораў, утварала шмат няпрыемнасьцяў і перашкод для таварамену. Асабліва гэта цяжка адгукалася на чужаземцах, якім прыходзілася і на сушы і на моры плаціць мытныя налогі і падлягаць агляду з боку пільных мытных ураднікаў. Спачатку гандаль ва ўсіх кірунках знаходзіўся ў руках грэкаў. У ІХ ст. становішча зьмянілася. Гандаль папаў у рукі к чужаземцам, галоўным чынам арабам і італьлянцам. Паўночны гандаль зноходзіўся ў руках славяна-рускіх. Арабскі пісьменьнік Масуды называе Чорнае мора Рускім. На тэрыторыі сярэдняга і ніжняга Дняпра знаходзяць у магілах шмат прадметаў візантыйскага мастацтва з золата, серабра, медзі і жалеза, з каштоўнымі каменьнямі. якія адносяцца да IV—V ст. У паганскіх магілах VIII—ІХ ст. былі знойдзены златаліты і залатыя шоўкавыя тканіны. Візантыйскія і арабскія пісьменьнікі падаюць нямала вестак аб візантыйска-славянскім гандлі.

Гандлёвыя дагаворы. Гандлёвыя сувязі Прыдняпроў’я з Візантыяй з працягам часу сталі гэтак значны, што паявілася канечнасьць іх упарадкаваць паасобнымі дыплёматычнымі актамі. Можна лічыць, што гандлёвыя дагаворы былі ўпяршыню завязаны ў палове ІХ ст. хаця тэксты дагавораў не захаваліся. Першымі гістарычнымі дакумэнтамі, якія датычаць гандлю, зьяўляюцца дагаворы Алега і Ігара з грэкамі, Алег завязаў спачатку дагавор у 907 г. з царамі Левам і Аляксандрам. Дагавор быў пацьверджаны ў 911 і 912 г. г. Паводле першага дагавору прыяжджаўшыя купцы павінны былі затрымлівацца ў прадмесьці манастыра Мамы і мелі права ўваходзіць у горад партыямі па 50 асоб, але бяз зброі і пад кантролем царскага чыноўніка. Яны мелі права купляць тавары, „неплотяче мыта ні в чем же“. У часе побыту ў Канстантынопалі купцы атрымліваюць у працягу паўгоду „месячное". Гандлёвы дагавор з 911 году дапоўніў папярэдні трактат шэрагам артыкулаў, якія датычаць розных пытаньняў грамадзянскага і крымінальнага права. Дагавор Ігара з Візантыяй, з царамі Раманам, Канстантынам і Стэфанам (945) быў менш выгодным, чымся папярэднія трактаты. Дагавор пацьвярджае права „вялікага князя і яго баяр пасылаць у Грэкі караблі з пасламі і гасьцямі" „яко-же ім установлено есть". Госьці павінны мець адпаведныя велікакняскія граматы. Прыехаўшыя бяз граматы могуць быць арыштаваны. Гасьцём забараняецца зімаваньне ў сьв. Мамы. Бязмытная купля тавараў адмяняецца. Купцы ня маюць права купляць павалокі болей, чымся на 50 залатнікоў. У зваротную дарогу ад'яжджаючыя атрымліваюць адпаведнае „брашно". Але рускі князь павінен быў адмовіцца ад праў на Корсунь. Дагавор в. князя Сьвятаслава з імпэратарам Іванам Цымісхіем быў завязаны пры такіх політычных акалічнасьцях, якія ня спрыялі славянам (971). Дагавор пацьвярджаў усе ранейшыя дагаворы, але Сьвятаслаў павінен быў адмовіцца ад усякіх ваяўнічых намераў супроць Грэцыі, а гэтак сама ад пасяленьня на Корсунь з наўкольнымі гарадамі і на Баўгарыю. Паміж Сьвятаславам і Візантыяй быў наладжаны аднабокі абаронны саюз. Сьвятаслаў у выпадку нападу на Візантыю якога-колечы ворага, быў абавязаны дапамагаць імпэрыі. Дагавор ставіў замежны гандаль у поўную залежнасьць ад грэкаў. Спроба Сьвятаслава захапіць сухаземную дарогу дзеля гандлю з Канстантынопалем не ўдалася. Няспрыяючыя ўмовы гандлёвага дагавору павінны былі зрабіць уплыў