Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

на адносіны да Візантыі насьледнікаў Святаслава. Пытаньне аб вызваленьні замежнага гандлю ад дыктатуры грэкаў стала чарговым заданьнем замежнай політыкі.

Прадметы ўвозу і вывезу. Прамысловая Візантыя дастарчала славянам прадметы сваёй індустрыі і ўсходняе продукцыі. З Візантыі вывозілі золата, павалокі, агародніну, віна і „всяко узорочье". Вялікая княгіня Вольга, вярнуўшыся дамоў з паездкі ў Канстантынопаль, прывязла з сабой „дары многы золото і серебро, поволокы с сосуды разлічныя" (963). Паводле другіх вестак, Візантыя дастарчала славянам каштоўнае начыньне, багатыя вопраткі, дываны, сукны, саф'ян, перац, а пасьля прышчапленьня тут хрысьціянства, — прадметы рэлігійнага культу: грэцкія кубкі, мармур, хварбы, мозаіку. Кіеўскія князі і купцы гандлявалі рабамі і прадметамі прамысловае гаспадаркі. Вольга абяцала візантыйскаму імпэратару прыслаць у падарунак „многа дары, челядь і воск і скору”. Паводле слоў Сьвятаслава з Русі вывозіліся на Дунай „скора, воск, мёд і челядь".

Удзел Беларускіх зямель у гандлі. Беларускія землі прымалі ўдзел у паходах на Візантыю і ў гандлі з апошняй. Калі ў часе свайго паходу на Канстантынопаль у 907 годзе Алег патрэбаваў ад грэкаў дані „по 12 грывен на ключ" і „уклады" на гарады, то Полацк паміж пералічаных гарадоў займае трэцяе месца. Смаленск прымаў удзел у візантыйскім гандлі з ІХ ст. На тэрыторыі Смаленскай краіны візантыйскія монэты пападаюцца не раней ІХ ст. Паасобныя прадметы, што знаходзяцца ў курганох крывічоў, як-то: залаты позумэнт, прывескі бітай работы, шкляныя пацеркі з пазалотай, талеркі з вобразам грыфона—сьведчаць а грэцкім гандлі. Імпэратар Канстантын Багранародны ў сваім творы „Аб кіраваньні імпэрыяй" паведамляе, што людзі з таварамі прыходзяць у Канстантынопаль з Ноўгараду, з Смаленску, Чарнігава, Любеча і Вышгараду. На тэрыторыі верхняга Прыдняпроў’я былі знойдзены візантыйскага пахаджэныія якары, канаты і жаглі. Ажыўленыя гандлёвыя зносіны Смаленску з Візантыяй вызначаюцца перш-на-перш яго географічным палажэньнем на вялікім гандлёвым шляху.

Іншыя паўндёвыя гандлёвыя шляхі ад Кіева. Кіеў знаходзіўся ў асяродку гандлёвага шляху. З Кіева цягнуўся вялікі гандлёвы шлях да Дону і Азоўскага мора, дзе пры вусьці р. Кубані утварылася Тму-Тараканскае княства на месцы ранейшай грэцкай калёніі. З Кіева йшла дарога і ў Крым, дзе знаходзіліся вялікія гарады—Хэрсонес (Корэсунь) і Судак (Сурож), адкуль купцы вывозілі соль, бавалняныя і шаўковыя тканіны, агародніну, віна, травы, прыпраўныя карэньні ў абмен на хутры. Гэты шлях называўся саляным. Апрача гэтага з Кіева вёўся гандаль у Алешшы (Сільвіі). Значэньне Кіева, як асяродка паўднёва-славянскага гандлю, вызначала яго політычнае пераважнае значэньне.

Заходні гандаль. Гандлёвыя дарогі зьвязалі Кіеў з Заходняй Эўропай. З Кіева гандлёвыя шляхі ішлі і на Валынь і ў Галіччыны адкуль адны гандлёвыя дарогі вялі ў Візантыю праз прыдняпроўскія або прыдунайскія гарады, значэньне якіх было справядліва ацэнена в. князем Сьвятаславам: „не любо ме есть в Кіеве быті“ перадае летапіс думку Сьвятаслава „хощу жіті в Переяславце на Дунае, яко то есть середа в земле моей, яко ту вся благая сходятся: от Грек—pлата, паволока, віна, овошчеве разлічная, із Чех і Угор—серебро і камені, із Русі—скора, воск, мёд і челядь”. Іншыя гандлёвыя дарогі вялі ў Польшчу і ў Чэхію, куды рускія славяне вывозілі рабоў і коняў, якія разам з валамі і авечкамі набываліся ў печанегаў. Заходнія гандлёвыя шляхі з Кіева праходзілі праз тэрыторыю дрыгвічоў. Яны ставілі апошніх у экономічную і політычную залежнасьць ад Кіева. У свой чарод гандлёвыя сувязі спрыялі матар'яльнай і духоўнай культуры тэрыто-