Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

рыі Тураўскай краіны. Аб раньнім разьвіцьці заходняга гандлю сьведчыць вельмі пашыраная назова старажытнай монэты „шэляг“, якая ёсьць нішто іншае, як адменьнік англо-саксонскага шыльлінага. Росквіт заходняга гандлю Кіева адносіцца да пазьнейшае пары. З беларускіх гарадоў падтрымліваў гандлёвыя сувязі з Захадам Полацк. Няўродлівая глеба і выгоднае географічнае палажэньне на вялікім гандлёвым шляху спрыялі разьвіцьцю заходняга гандлю Полацку. Гандаль пачаўся, падобліва, яшчэ ў VIII в. і вёўся ў двох кірунках: з скандынавамі і з Готляндам. Скандынавы гандлявалі з палачанамі або беспасярэдна, або праз фінскія і латыскія пляменьні, што жылі на рацэ Дзьвіне і ўсходнім узьбярэжжы Бальтыцкага мора. Скандынавы дастарчалі прадметы з бронзы і серабра, асабліва гэтак званыя фібулы, мячы і стрэлы. З Полацку гэтыя прадметы накіроўваліся на ўсход. Цэнтрам гандлю на востраве Готляндзе быў горад Візьбі, заложаны ў VIII в. Вялікая колькасьць скарбаў з нямецкімі і англасаксонскімі монэтамі сьведчаць аб гандлёвых зносінах Полацку з востравам Готляндам, які быў пасярэднікам у гандлі паміж усходам і захадам. Чысьленасьць арабскіх монэт ІХ, Х ст. і заходне-эўропэйскіх монэт зьяўляецца відавочным пацьвярджальным фактам. І гандлёвыя сувязі Смаленску з Захадам—вельмі даўняга пахаджэньня. У смаленскіх крывіцкіх і рздзіміцкіх курганох спатыкаюцца бурштыновыя пацеркі і нашыйнікі, мячы скандынаўскага пахаджэньня, монэтныя скарбы ў складзе монэт: англасаксонскіх, ангельскіх, дацкіх і нямецкіх. Самыя старажытныя монэты адносяцца да ІХ, а пазьнейшыя да Х сталецьцяў. Падобліва, беспасярэдныя гандлёвыя сувязі да пачатку XII ст. былі нязначны, бо гандлёвыя інтарэсы Смаленску былі згуртаваны на паўднёвых і ўсходніх рынках.

Усходні гандаль. Гандлёвыя сувязі Прыдняпроў’я і Падзьвіньня з усходам—старажытнага пахаджэньня. Яшчэ ў 1707 г. ў Кіеве быў знойдзены скарб з 2380 куфіцкімі монэтамі. У пазьнейшым часе, асабліва ў XIX ст., археолёгі ў далейшым цягу знаходзілі монэты ўсходняга пахаджэньня, галоўным чынам арабскія. На тэрыторыі Полацкае зямлі гандаль з арабамі праз баўгар наладзіўся ўжо ў VIII в. Арабскія монэты, знойдзеныя на тэрыторыі Меншчыны і Віцебшчыны, адносяцца да VIII в. У Смаленскай зямлі і Смаленску арабскія монэты адносяцца да VIII—Х вякоў. Усе арабскія монэты былі знойдзены на берагох р. З. Дзьвіны і Дняпра. Некаторыя монэты былі біты ў Афрыцы і Гішпаніі. Усе гэтыя монэты сваёй старажытнасьцю не пазьней 1012 г. Вялікая колькасьць арабскіх монэт у Смаленшчыне сьведчыць аб тым, якое вялізнае значэньне меў для смаленскіх крывічоў арабскі гандаль. Перад ім на другі плян адступаў гандаль з Захадам. Значная колькасьць усходніх слоў у стараславянскай мове гэтак сама сьведчыць аб значных гандлёвых сувязях з Усходам. Гандлёвыя сувязі з Усходам падтрымліваліся ў двох кірунках: па сярэдняй і ніжняй Волзе з баўгарамі і хазарамі і праз Касьпійскае мора—з Далёкім Усходам. Для прыдзьвінскіх і прыдняпроўскіх славян гандаль з Паваложжам меў пераважнае значэньне. Гандаль з Далёкім Усходам з прычыны географічных умоў ня мог атрымаць шырокага разьвіцьця. І гандлёвы шлях на Волгу ў Баўгарыю і Хазарыю ішоў у двоіх кірунках: з Смаленска патраплялі на Аку або Волгу, праз правую прытоку Волгі—Вазузу. Ноўгарадцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі з усходам звычайна гэтай дарогай. Другі шлях, праходзіўшы праз землю радзімічаў, ішоў праз Дзясну і Сож у Паваложжа. Гандаль Прыдняпроў’я і Прыдзьвіньня з хазарамі і баўгарамі пачаўся адначасна, але гандлёвыя сувязі з баўгарамі трывалі даўжэй, чымся з хазарамі. У канцы Х ст. пачынаецца заняпад хазарскага гандлю. Гандаль-жа з баўгарамі ў далейшым цягу разьвіваецца аж да татарскага найсьця, і гэтым самым спрыяе значнаму разьвіцьцю беларускага заходняга гандлю. Сталіца Хазарыі мела