Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Кіраўніцтва дзяржавай. Князь глядзеў на Кіеўскую дзяржаву праз вузкую прызму сваіх дынастычных інтарэсаў. Для кіеўскага князя гарады і землі зьяўляюцца крыніцай даходаў. Насяленьне разглядаецца як об'ект вызыску з боку княжай улады. Князь кіраваў землямі, назначаў у гарады пасаднікаў „своіх мужей” (Смаленск, Любеч, Полацк).

Княжая дума. Пры князі зняходзілася рада з дружыньнікаў, гэтак званая „дума”. Баяры-дружыньнікі, што прымалі ўдзел у нарадах князя з баярамі, называліся „баярамі думаюшчымі”. Уладзімір Сьвятаславіч меў звычай радзіцца са сваёй дружынаю, „думая о строе земленом і о ратех і уставе земском”. Часамі ў склад „думы" уваходзілі і пабочныя асобы: „градскіе старцы"—пры Уладзіміру, пасаднікі іншых гарадоў. Дума прымала ўдзел у вырашэньні розных пытаньняў, запрапанованых князем на разгляд. Гэтак Уладзімір аддаў пад суд баяр сваю жонку Рагнеду за замах на забойства. Баяры параілі не забіваць Рагнеды, а адаслаць яе разам з сынам Ізяславам у Полацк. Зразумела, пастановы княжай думы мелі выключна дарадчы характар, але князь з імі ня мог ня лічыцца; гэтак рада баяр адносна Рагнеды была Уладзімірам выканана.

Крыніцы даходаў. Галоўнай крыніцай князёўскіх даходаў была дань, якая або прывозілася выплатчыкамі дані (павоз), або сам князь езьдзіў па яе па гарадох (походы на полюдье). Дані былі рознастайныя па велічыні. Гэтак Ігар вызначыў такія дані ў Драўлянскай зямлі, што яны выклікалі паўстаньне. Гэтак-жа паступала Вольга і сын Сьвятаслаў. Па дань князі езьдзілі ўзімку на санях. Апрача гэтага на карысьць князя йшлі судовыя падаткі, розныя аброкі і даходы ад эксплёатацыі розных прамысловых рубрык.

Е). Хрысьціянізацыя Беларусі.

Пачатак хрысьціянізацыі Кіеўскай зямлі. Гандлёвыя сувязі паміж Візантыяй і Кіевам спрыялі пашырэньню хрысьціянства, якое распаўсюджвалася спачатку паміж князеўскіх дружыньнікаў. У часы князя Ігара ўжо ў Кіеве быў даволі значны лік хрысьціян-варагаў. У ўмове Ігара з грэкамі хрысьціяне і паганцы разглядаюцца, як раўнапраўныя староны. Пры завязаньні ўмовы з грэкамі часьць паслоў прыносіла прысягу паводле хрысьціянскага абраду. Пры княгіні Вользе хрысьціянізацыя грамадзянства стала яшчэ больш значнай. Сама Вольга прыняла хрысьціянства па сваёй уласнай ахвоце. Летапісныя драбніцы а хрышчэньні Вольгі не заслугоўваюць увагі, бо ў іх шмат легэндарнага. Візантыйскі імпэратар Константын Багранародны, які пакінуў падрабязнае апісаньне прыйма княгіні Вольгі ў Канстантынопалі, нічога ня кажа а нібыта адбыўшымся хрышчэньні Вольгі ў Візантыйскай сталіцы. Прыняцьце хрысьціянства было яе асабістай справай. Дзяржаўная ўлада формальна прытрымлівалася паганства. Гандлёвыя зносіны Кіева з Тмутараканьню, дзе хрысьціянізацыя мела ўжо значныя рэзультаты, гэтак сама спрыялі пранікненьню хрысьціянства ў Кіеў.

Паганская партыя. Пашырэньне хрысьціянства выклікала натуральна рэакцыю супроць яго. Князь Сьвятаслаў, які доўга ваяваў з Візантыяй за гандлёвыя шляхі, адносіўся да хрысьціянства больш, чымся ўсяроўна. Нездаволенасьць Візантыйскай політыкай прычынілася да ўзмацненьня паганства і ўтварэньня нацыянальнай паганскай партыі, на чале якой стаяў сам князь Сьвятаслаў. Пасьля сьмерці Сьвятаслава паганская партыя ўскладала надзеі на Уладзіміра, у той час як хрысьціянская партыя падтрымлівала князя Яраполка. Барацьба паміж братамі Уладзімірам і Яраполкам была ня толькі барацьбою асоб, але і дзьвёх рэлігійна-політычных партый. Перамога Ўладзіміра азначала адначасна і перамогу паганскай партыі. У Кіеве быў пабудованы балван-Пярун, як знадворны адбітак сілы і магутнасьці паганства. Аднак, паганская партыя памылілася. Уладзіміру прышлося