Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Хрышчэньне кіеўлян. Калі Ўладзімір вярнуўся з Корсуня, то ў Кіеве адбылося прымусовае хрышчэньне кіеўлян, якіх пазганялі на бераг Дняпра. Гэтае прымусовае хрышчэньне не спаткала з боку паганскай партыі ніякага офіцыяльнага протэсту. Паганскія балваны былі паскіданы, а на месцы паганскіх сьвятынь Уладзімір пачаў будаваць хрысьціянскія цэрквы. Адначасна з прыняцьцем хрысьціянства ў Кіеве была ўстаноўлена царкоўная іерархія. Прадстаўнікамі духавенства былі грэкі і баўгары. У царкоўна-адміністрацыйных адносінах новая царква знаходзілася ў залежнасьці ад Канстантынопальскага патрыарха, які стараўся праводзіць царкоўную політыку ў інтарэсах Візантыйскага ўраду. Сацыяльнае ўсваеньне хрысьціянскай веры сьведчыла аб слабасьці організацыі паганскай партыі, якая не магла папхнуць народную масу на протэст супроць учынкаў князя ў імя абароны паганства. Але прыняцьце хрысьціянства не азначала яшчэ адмовы ад прывычных паганскіх вераваньняў і абрадаў, якія мелі і ў далейшым вялікі ўплыў на хрысьціянскія абрады. Зьніштожанае афіцыяльна паганства было яшчэ вельмі блізкім для насяленьня і рабіла вялікі ўплыў на ўспрыйманьне новых догматаў і царкоўных абрадаў, уносячы ў хрысьціянскі культ нямала паганскіх прадстаўленьняў і абрадаў.

Царква і дзяржава. Паяўленьне новай грамадзянскай організацыі ў выглядзе царквы высоўвала пытаньне аб яе юрыдычным палажэньні. З гэтай мэтай пры Уладзіміру быў апублікованы „Устав о церковных судех", які хаця і не зьяўляецца помнікам офіцыяльнага пахаджэньня, але адбівае на сабе тое праўнае палажэньне, якое новая царква займала ў дынастычнай дзяржаве, як у адносінах да княжае ўлады, так і ў адносінах да грамадзянства. Царкоўны статут забясьпечвае неўмяшальнасьць княжае ўлады ў царкоўныя суды. Справы аб разводзе (роспуск) «сьмільнае» (валакіты а пасагу), „заставаньне" (блуд), „пашыбаньне" (сваркі) паміж мужам і жонкаю з прычыны маёмасьці, бойкі і лаянка бацькоў з дзяцьмі, выкапваньне з магіл нябожчыкаў, вырубаньне прыдарожных крыжоў—падлягаюць царкоўнаму суду. У гэтых справах (рэлігійных, сямейных і звычаёвых) царкоўнаму суду падлягае усё грамадзянства; але царкоўныя станы, як-то «ігумен, поп, дыякан і хто ў клірасе,—чарнец, чарніца, пападзьдзя, праскурніца, паповіч, лечац, прошчэньнінк, задушны чалавек (вольна-адпушчаны па духоўнай), монастырэве, больніцы, гасьцініцы «страннопрыімніцы»,—якія знаходзіліся пад апекай царквы, падлягалі суду мітрапаліта або біскупа. У царкоўным статуце знайшлі адбітак візантыйскія царкоўна-юрыдычныя погляды, якія пры пасярэдніцтве царкоўнай іерархіі пачалі пранікаць у сьвядомасьць вярхоў хрысьціянскага грамадзянста. На карысьць царквы была ўстаноўлена дзесяціна.

Асьвета. Побач з хрысьціянствам паяўляецца ў Кіеве асьвета і пісьменства Візантыйскага пахаджэньня ў баўгарскім перакладзе. Паяўляюцца пераклады сьвятога пісьма. Канечнасьць мець граматнае рускае духавенства прымусіла Ўладзіміра прыняць шэраг мер асьветнага характару. Уладзімір пачаў зьбіраць дзяцей баярства „нарочітые чаді" і аддаваў іх па адукацыю да грэцкіх настаўнікаў. Гэтакі быў пачатак граматнасьці.

Хрысьціянізацыя Полацкай зямлі. Хрысьціянства пашыралася з Кіева па гандлёвых дарогах. Распаўсюджаньне хрысьціянства мела павярхоўна-прымусовы характар. На колькі шпарка пасоўвалася знадворная хрысьціянізацыя сказаць цяжка, бо крыніцы аб гэтым не ўспамінаюць, але заснаваньне Полацкай епархіі адносіцца да часоў Уладзіміра Сьвятаславіча. Ізяслаў Полацкі быў ахрышчаны яшчэ Уладзімірам. Падобліва, хрысьціянізацыя Полацкай зямлі пасоўвалася вельмі павольна, бо ў начальным летапісе ёсьць успаміны а нейкіх «валхвох», якія мелі ўплыў на пародныя масы яшчэ ў ХІ ст. Тэрыторыя першапачатковага біскупства (епіскопіі) ня выходзіла за межы гораду, і ўся ўвага біс-