Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

парэчкамі. Распаўсюджаны і садовыя фруктовыя гатункі, як яблыны, грушы, сьлівы, вішні. Тэрыторыя багата травяной расьліннасьцю. Усяго спатыкаецца да 900 відаў расьлін, якія адносяцца да расьліннасьці сухіх лугоў, леснай, травяной, воднай і балотнай, а гэтак сама да расьліннасьці ўзоравых лугоў. З паміж травяністых расьлін зьвяртаюць на сябе асаблівую ўвагу лекавыя травы: крываўнік, буквіца, чарада, клін, падтыньнік, малочніца, сардэчнік і інш. Жывёльнасьць Беларусі ў даўнейшыя часы была вельмі багатай і разнастайнай. Спатыкаліся тут дзікія каты, расамахі, буры мядзьведзь, ласка, барсук, рысь, воўк, ліса, куніца, тхор, выдра, гарнастай, норка, вавёрка, бабры. Капытныя жывёлы былі прадстаўлены выміраючымі зубрамі, ласямі, дзікамі і звычайнай свойскай жывёлай. Нязвычайна багата тэрыторыя птушкамі, паміж іх нямала драпежных, як напрыклад: арлы, бэркуты, арляняты, крыкуны, белахвосты, сокалы, ястрабы, сычы, совы, пугачы і соўкі. Вельмі багата прадстаўлены вераб'іныя гатункі; спатыкаем тут — начніц, стрыжоў, ластавак, удодаў і інш. Багата спатыкаецца тут і сьпеўных птушак — дразды, пеначкі, малінаўкі, пліскі, чыжы, шчыглы. З паміж лазячых птушак маюцца зязюля, дзяцел, круцігалоўка. Курыны род прадстаўлен — глушцамі, цецярукамі, курапаткамі, перапёлкамі. Распаўсюджаны і цыбатыя птушкі: жураўлі, буслы, чыбісы, шэрыя чаплі, дзяргачы, лысухі, водныя куркі. Плывуны-птушкі прадстаўлены чайкамі, шэрымі гусямі, дзікімі качкамі і інш. У параўнаньні нямнога на тэрыторыі гадаў, паміж якіх найчасьцей спатыкаюцца: яшчаркі, вужы, сьліўні і гадзіны. Нязвычайна багата царства рыб: вокунь, судак, ерш, бычкі, язі, мянтузы, сом, карп, шчупак, карась спатыкаюцца ўсюды. У Заходняй Дзьвіне апрача гэтага — ласосі, міногі, калюшкі, быстранкі, а ў Прыняць часамі заплываюць асетры, чарнаморскія селядцы, стэрлядзі.

З прычыны мноства лясоў на тэрыторыі Беларусі багата маецца шасьціножак, галоўным чынам, двукрылых: камароў і мошак.

Уплыў прыроды на гісторыю. Географічныя варункі маюць вялікі ўплыў на гістарычнае жыцьцё народу. Адсутнасьць горных перашкод спрыяла аб’яднаньню насяленьня і зносінам. З другога боку, вялікая колькасьць лясоў зьяўлялася часткова перашкодай расьсяленьню насяленьня па ўсёй тэрыторыі. Блізкасьць аднаго рэчнага вадазбору да другога давала магчымасьць насяленьню перасоўвацца па рэках і дзякуючы гэтаму даволі хутка калянізаваць тэрыторыю. У той самы час тыя-ж вадападзелы служылі як этнографічнымі граніцамі беларускага пляменьня, гэтак і політычнымі граніцамі ўтвараючыхся політычных організмаў. Аднак нявыгадным з надворнага боку для тэрыторыі было тое, што яе граніцы былі пазбаўлены значных прыродных перашкод. Тэрыторыя была даступна розным чужаземным нападам і найсьцям. Злучаная сваімі рэчнымі вадазборамі з Бальтыцкім морам, тэрыторыя Беларусі зьяўляецца пляцам барацьбы чужаземных дзяржаў за берагі Бальтыцкага мора. Беларусь ня раз была спустошана вайной, а гэта прыпыняла яе экономічнае і культурна-соцыяльна-політычнае разьвіцьцё. Пад уплывам і ў залежнасьці ад прыроды ўтвараўся і першапачатковы экономічны быт народу і ўвесь уклад яго жыцьця. Прымітыўная эксплёатацыя (выкарыстаньне) прыродных багацьцяў будзе на працягу доўгага часу падставай народнае гаспадаркі. Злучнасьць галоўных рачных вадазбораў з Бальтыцкім морам прымусіць Беларусь стыкацца з іншымі народамі, з якімі на тэрыторыі Беларусі будзе наладжвацца гандаль і кулыурна-экономічныя зносіны. З другога боку, блізкасьць вадазбору верхняга Дняпра да вадазбору Волгі і Дону дасьць магчымасьць насяленьню прымаць удзел ва ўсходнім гандлі і разам з гэтым быць перадавальнікам усходніх тавараў на Захад. У залежнасьці ад палажэньня тэрыторыі знаходзяцца і культурна-політычныя сувязі і адносіны Беларусі ў гістарычныя часы. Суседзтва з