Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Яраполк разграбіў Друцк; сам Уладзімір, асвабадзіўшы Смаленск, пакіраваўся на Менск, дзе засеў Глеб. Ня маючы сілы абараніць Менск, Глеб распачаў перагаворы з Уладзімірам Манамахам. Глеб згадзіўся быць „паслушным" Уладзіміру Манамаху і йзноў атрымаў сабе на княжаньне Менск, але Ворша і Копысь засталіся за Смаленскам. Менск быў пазбаўлены магчымасьці рабіць уплыў на кіеўскі гандаль. З такімі ўмовамі Глеб ня мог пагадзіцца. У 1119 г. пачынаецца новая вайна. Уладзімір Манамах зноў пашоў на Менск і забраў горад. Сам Глеб, папаўшы ў палон, быў прывезен у Кіеў. Менск падчыніўся Манамаху, які аддаў яго аднаму з сваіх сыноў. Падчыніўшы сабе Менск, Уладзімір Манамах не дабіўся згоды ў Полацкай зямлі. Давід Полацкі, трымаючыся кіеўскай орыентацыі, перастаў слухацца князя Мсьціслава Уладзіміравіча, які ў жніўні 1127 г. організаваў карную княжую экспэдыцыю супроць Давіда. Князі з войскам пакіраваліся ў розныя пункты Полацкае зямлі. На Заслаў’е пашло чатыры князі на чале з Вячаславам Уладзіміравічам Тураўскім. Ізяслаў Мсьціславіч пашоў на Лагожск. Расьціслаў Мсьціславіч Смаленскі пакіраваўся на Друцк. Апрача гэтага на Полацкую землю напаў Усевалад Мсьціславіч Ноўгарадзкі. Полацкая зямля з усіх бакоў была акружана ворагам. Капітуляцыя была няўхільна. Полацкае веча пастанавіла прынесьці ў ахвяру Давіда і прагнала яго з Полацку, пасадзіўшы на яго месца Рагвалода. Мсьціслаў згадзіўся з гэткай пастановай і завязаў з палачанамі мір. Але й новы князь Рагвалод ня лічыў барацьбу закончанай. Полацкія князі ў 1129 г. адмовіліся йсьці на полаўцаў, як_гэтага вымагаў ад іх Мсьціслаў. Калі закончылася барацьба з полаўцамі, Мсьціслаў пакіраваўся супроць полацкіх князёў. Князі Давід, Расьціслаў, Сьвятаслаў Усяславічы, Іван і Васіль Рагвалодавічы з жонкамі і з дзяцьмі былі захоплены і высланы ў ссылку ў Канстантынопаль. Полацкая зямля была аддадзена Ізяславу Мсьціславічу. Кіеўскі князь Мсьціслаў сьвяткаваў на сваім баку поўную перамогу. Зруйнованая і спустошаная працяжнымі войнамі Полацкая зямля не магла даць ніякага адпору. Політыка Ўладзіміра Манамаха і яго сына Мсьціслава, якія імкнуліся да таго. каб захапіць у свае рукі ўсю Кіеўскую дзяржаву, часова дала дадатныя вынікі. Пасьля сьмерці Мсьціслава, калі ўнутры Кіеўскай дзяржавы пачаліся няладзіцы, Ізяслаў Мсьціславіч пакінуў свой Полацкі ўдзел і пакіраваўся на поўдзень. У Полацкую зямлю пачынаюць варочацца з Грэцыі ранейшыя князі. У рэзультаце гэтага ўся Полацкая зямля, апрача Воршы і Копыся, была вызвалена з-пад кіеўскіх князёў. Прыбыўшыя князі падтрымлівалі прыяцельскія адносіны, як з Манамахавічамі, гэтак і з Ольгавічамі Чарнігаўскімі, галоўнымі княскімі фаміліямі, паміж якімі ўвесь час вялася бязупынная вайна навокал Кіева за ўладу і ўплыў. Барацьба Полацку і Кіева траціла сваё значэньне, бо Кіеўская дзяржава з прычыны заняпаду кіеўскага гандлю, пачала паступова схіляцца да заняпаду. Памяншэньне аўторытэту княжкай улады прычынілася да ўмацаваньня народнага веча.

Выдзяленьне Смаленскае зямлі. Смаленская зямля, дзякуючы свайму географічнаму палажэньню, была зьвязана з сярэднім Прыдняпроўем бліжэй, чымся Полацкая зямля, якая знаходзілася крыху далей. Уяўляючы сабой адасобленую тэрыторыю, Смаленская зямля знаходзілася ў залежнасьці ад кіеўскіх князёў, для якіх Смаленск, як гандлёвы і стратэгічны пункт, меў вельмі важнае значэньне. Пры жыцьці Яраслава Уладзіміравіча Смаленск атрымаў у князі яго сына Вячаслава, які фактычна быў пасаднікам кіеўскага князя. Вячаслаў застаецца ў Смаленску і пасьля сьмерці бацькі на правох краіннага князя. Пасьля яго сьмерці старшыя браты перадалі Смаленск Ігару Уладзіміру—Валынскаму, а пасьля сьмерці апошняга Смаленскае княства апынулася ў руках старэйшых трох братоў, якія падзялілі паміж сабой даходы з багатае краіны. Пасьля таго, як Ізяслаў быў выгнаны з Кі-