Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

ева, і кіеўскі пасад перайшоў да Сьвятаслава, Усевалад атрымаў у компэнсацыю Смаленск, куды паслаў у якасьці пасадніка свайго сына Ўладзіміра Манамаха. У часе барацьбы Сьвятаполка Ізяславіча і Ўладзімера Манамаха з Алегам Сьвятаславічам, Смаленск пазбавіўся ўплыву Ўладзіміра Манамаха і заклікаў да сябе князем брата Алега—Давіда, які быў да апошняга часу князем у Ноўгарадзе. Аднак Смаленск ня доўга жыў самастойным жыцьцём. Любецкі зьезд вярнуў Смаленск Уладзіміру Манамаху, куды быў пасланы на княжаньне Сьвятаслаў Уладзіміравіч. Калі кіеўскі пасад быў заняты Ўладзімірам Манамаха.м (1113—1125), Сьвятаслаў быў пераведзены ў Пераяслаў, а на яго месца быў пасланы Вячаслаў Уладзіміравіч. Аднак апошні княжыў нядоўга. Уладзімір Усеваладавіч лічыў за лепшае трымаць у Смаленску пасаднікаў, але насьледнік Манамаха на кіеўскім стале, Мсьціслаў Уладзіміравіч, быў прымушаны адправіць на княжаньне аднаго з сваіх князёў—Расьціслава (1127), які зьявіўся пачынальнікам роду паасобнай галіны смаленскіх князёў.

Смаленск меў важнае значэньне ў барацьбе з Кіевам Усяслава Полацкага, які імкнуўся захапіць гэтак важны з экономічнага і стратэгічнага боку горад. У 1073 г. Ўсяславу ўдалося захапіць Смаленск, але паход Уладзіміра Ўсеваладавіча з Чарнігава на Смаленск прымусіў Усяслава пакінуць горад, спаліўшы яго перад тым. І ў барацьбе Глеба Ўсяславіча цэнтрам яго стратэгічнае ўвагі быў Смаленск, які яму ўдалося захапіць. Але Глеб быў прымушаны пакінуць горад з тае прычыны, што Ўладзімір Манамах аблажыў яго. Вызваліўшы Смаленск з-пад улады менскага князя, Уладзімір Манамах адыйшоў да самога Менску. Ня маючы сіл абараніць Менску, Глеб быў прымушаны прыняць усе ўмовы Манамаха. Дзякуючы гэтаму, Смаленская зямля пашырылася праз далучэньне Воршы і Копыся, якія мелі вялікае стратэгічнае значэньне на заходняй граніцы Смаленскае зямлі (1112). Спроба полацкіх князёў далучыць Смаленск да сваіх земляў закончылася няўдачай. Але гандаль, які разьвіваўся з Захадам па З. Дзьвіне, у значным стопню спрыяў цеснаму экономічнаму і політычнаму збліжэньню з суседняй Полацкай зямлёй. Політычнае выдзяленьне Смаленскае зямлі з складу Кіеўскае дзяржавы было фактарам, які зьмяншаў ранейшы антагонізм паміж Смаленскай і Полацкай землямі.

Выдзяленьне Турава-Пінснай зямлі. Тураўская зямля спачатку знаходзілася ў беспзсярэдняй залежнасьці ад Кіева. Географічнае палажэньне Тураўскай зямлі прымушала тураўскіх князёў не выпушчаць з сфэры свайго ўплыву гэтак важную ў экономічных і стратэгічных адносінах тэрыторыю. З гэтае прычыны Ўладзімір Першы пасадзіў тут на правох пасадніка свайго старшага сына Сьвятаполка. Гэтак сама паступіў і Яраслаў Уладзіміравіч, паслаўшы ў Тураў свайго старшага сына Ізяслава. Сам Ізяслаў кіраваў Тураўскай зямлёй праз сваіх пасаднікаў. Для Ізяслава Тураўская зямля мела вялізнае значэньне, як простая дарога ў Польшчу, па якой ён мог падтрымліваць ажыўленыя зносіны з апошняй і ў важны момант атрымліваць ваенную дапамогу ад польскага караля. Усевалад ня цікавіўся Туравам і аддаў горад на княжэньне Яраславу Ізяславічу, пасьля сьмерці якога там асеў яго брат Сьвятаполк, бліжэйшы кандыдат на кіеўскі пасад. Стаўшы вялікім князем. Сьвятаполк пакінуў за сабою Гураў. Але значэньне Турава зьмяншаецца з тае прычыны, што аслабелі культурныя і дыпляматычныя сувязі з Польшчай. Барацьба з вандроўнікамі, прыцягваючы да сябе ўвагу кіеўскіх князёў, якія гэроічнымі стараньнямі хацелі абараніць найважнейшыя інтарэсы Кіеўскае зямлі, адцягнула ўвагу кіеўскіх князёў ад Турава. Аднак Уладзімір Манамах трымаў Тураў у поўнай ад сябе залежнасьці. Але на пачатку княжэньня Мсьціслава Уладзіміравіча на тураўскім пасадзе паяўляецца малодшы яго брат Вячаслаў на правох самастойнага тураўскага князя, які зрабіўся зусім не-