Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

залежным ад Кіева. Новае становішча Тураўскае зямлі ўмацавалася ў часе княжаньня Мсьціслава, замежная політыка якога была пакірована ў бок полаўцаў і Полацкае зямлі. Тураўская зямля знаходзілася воддаль ад пляцу барацьбы з палавецкімі і полацкімі фронтамі, магла ўмацаваць сваё становішча, але страціла сваё даўнейшае экономічнае і політычнае значэньне.

Вынікі. У палове XII ст. ўсе тры беларускія землі канчаткова выдзеліліся з складу Кіеўскае дзяржавы. Кожная з іх пачала жыць сваім уласным політычным жыцьцём. Гэта выдзяленьне ўжо было вызначана географічным палажэньнем кожнае краіны, але экономічны і політычны крызіс, які ў XII ст. перажывала Кіеўская дзяржава, прымусіў кіраўнікоў кіеўскага пасаду лічыцца з краіннымі організмамі і тым выдзяленьнем, якое фактычна адбылося. Агульны ўклад экономічнага і політычнага жыцьця ў Кіеўскай зямлі гэтак балючы для яе ў другой палове XII і першай чвэрці XIII ст., утвараў цяжкія ўмовы жыцьця для насяленьня Кіеўскай зямлі. Гэтая акалічнасьць прымушала насяленьне падацца ўгору па Дняпры ў Смаленскую землю. Гэты прыплыў насяленьня быў аднэй з крыніц таго экономічнага і політычнага росквіту, які гэтак характэрны для Смаленскае зямлі ў другой палове XII і ХІІ ст.