Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная
ІІІ.

Беларускія землі ў эпоху самастойнасьці.

І. Гісторыя Смаленскае, Тураўскае і Полацкае зямель.

Заняпад Кіеўскае дзяржавы. К пачатку XII ст. Кіеўская дзяржава была аслаблена як унутры, князёўскімі спрэчкамі, гэтак і знадворку, асабліва барацьбою з полаўцамі. Пачынаўся заняпад Кіеўскае дзяржавы. Ратаваць Кіеў прабавала Кіеўскае народнае веча, якое спачатку выбрала на кіеўскі пасад Ўладзіміра Манамаха, а потым яго сына Мсьціслава. Бацька і сын прытрымліваліся эднэй політыкі. Яны імкнуліся адбудаваць палітычную еднасьць Кіеўскае дзяржавы і зьвярнулі асаблівую ўвагу на барацьбу са стэпамі. Ўладзімір Манамах, злучыўшы ў сваіх руках айчыну (Пераяслаў, Смаленск, Тураў) і насьледзьдзе Святаполка Ізяславіча (Кіеў, Ноўгарад), меў даволі сілы, каб абараніць Кіеўскую дзяржаву ад унутранага і знадворнага распаду. Пры Ўладзіміру Манамаху спыніліся спрэчкі паміж князямі. Упартая барацьба полацкіх князёў закончылася поўнай няўдачай. Валынскія князі, дзякуючы крэўным сувязям з Уладзімірам Манамахам, знаходзіліся пад яго протэкторатам. а пасьля таго, як валынскі князь Яраслаў Сьвятаполкавіч, які адважыўся падняць паўстаньне супроць Манамаха, загінуў, Валынь і Кіеў злучыліся ў адных руках. Мсьціслаў у далейшым цягу праводзіў палітыку свайго бацькі. Ён дабіў полацкіх князёў і паслаў у Полацк свайго сына Ізяслава. З чарнігаўскімі князьмі бацька і сын жылі згодна і трымалі іх у пэўнай ад сябе політычнай залежнасьці. Еднасьць Кіеўскае дзяржавы была адбудована дзякуючы тэй ваеннай політыцы, якой прытрымліваліся Ўладзімір і Мсьціслаў, і якая, дзякуючы перавазе рэальных сіл, дала гэткія дадатнія вынікі. Але эпоха ранейшае тэрытарыяльнае еднасьці ўжо мінула. Сам Мсьціслаў павінен быў палічыцца з краіннымі настроямі. Адбіткам уплыву гэтых краінных настрояў было тое, што сын Расьціслаў быў пасланы ў Смаленск, а брат Вячаслаў у Тураў. Полацкім князем удалося вызваліцца з-пад уплыву Яраполка Мсьціславіча (1132—1139). Унутры самай сям‘і Манамаха пачаліся спрэчкі. Змагаліся дзядзькі Яраполк і Юры з пляменьнікамі Мсьціславічамі. Барацьбу Юрыя Ўладзіміравіча з пляменьнікам Ізяславам Мсьціславічам выкарысталі чарнігаўскія князі. Усеваладу Ольгавічу ўдалося захапіць Кіеўскі пасад (1139—1146). Але брат яго Ігар ня меў сілы ўтрымаць за сабою Кіеў. Кіяўляне перайшлі на бок Ізяслава Мсьціславіча. Ігар быў забіты. Але Ізяслава Мсьціславіча не хацеў прызнаць Юры Даўгарукі, якому ўдалося прагнаць пляменьніка з Кіева і самому сесьці на бацькаўскі пасад (1154—1159). Барацьба за Кіеў дасягнула нязвычайнага напружаньня, калі сын яго Андрэй пашоў па-