Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ходам на Кіеў і, зруйнаваўшы яго, вярнуўся назад ў Ростава-Суздальскую краіну (1169). Кіеў утраціў сваю панаднасьць. На яго пасадзе паяўляюцца смаленскія, валынскія і чарнігаўскія князі. Кіеўская дзяржава развалілася. Захват Канстантынопалю крыжакамі (1202) спыніў кіеўскі гандаль, а разам з гэтым скасаваў політычны ўплыў Кіева. Але канчатковы ўдар Кіеву задалі татары (1240).

Барацьба з полаўцамі. Уладзімір Манамах і яго сын энэргічна абаранялі Кіеўскую зямлю ад полаўцаў. Звычайна князі рыхтаваліся ў паход узімку і стараліся напасьць на палавецкія землі ўвесну. Барацьба ў XII ст. была няўдачна. Левы бераг Дняпра бязупынку падлягаў нападам. У 1223 г. полаўцы былі ўшчэнт разьбіты татарамі на р. Калцы і ўцяклі на Каўказ, часткай у Вэнгрыю і за Дунай у Візантыю. Чарнігаўская, Кіеўская і Пераяслаўская землі найбольш цярпелі ад палавецкіх набегаў. Кіеўскія князі ўмацоўвалі левы і правы берагі Дняпра, будавалі гарады па Суле: Белая Вежа, Усевалаж, Бахмач, Гарадок, Прылук, Перавалока, Пірацін. Па Псёлу і Ворскле аселае насяленьне спатыкалася рэдка. На правым беразе Дняпра ўмацаваньні будаваліся па р. Росі, на якой зусім ня было паселішчаў к часом Яраслава Першага. Барацьба са стэпамі напружыла страшэнна фізычныя сілы насяленьня, аслабляючы яго вытворчую энэргію; але адваяваць ад вандроўнікаў стэпы гэтак і не ўдалося.

Энономічныя вынікі. Захват стэпаў праз вандроўнікаў меў нязьмерна важнае значэньне як для экономічнага жыцьця Кіева, гэтак і для яго політычнае вагі. Політычныя ўдачы Кіева залежалі ад становішча замежнага гандлю, усе канцы якога перапляталіся ў Кіеве. Калі вандроўнікі занялі стэпы, то паўсталі значныя перашкоды для гандлёвых зносін з Візантыяй. Кіеўская зямля апынулася адрэзанай ад Тмутаракані—важнага цэнтру чарнаморскага гандлю. З прычыны скарачэньня апошняга, разрываліся экономічныя сувязі краін з Кіевам. Экономічная выасабненьне пацягнула за сабой політычнае выдзяленьне. Смаленск, Полацк, Тураў, дзякуючы экономічнаму аслабленьню Кіева, здабывалі сабе політычную незалежнасьць. Татарскае найсьце на Кіеў у 1240 г., якое зруйнавала Кіеўскую зямлю, канчаткова пахіснула чарнаморскі гандаль. Кіеў утраціў усялякае экономічнае і політычнае значэньне.

Гістарычныя лёсы Смаленскае зямлі. Смаленская зямля, выдзяліўшыся з Кіеўскае дзяржавы, экономічна разьвівалася і політычна ўзмацнялася ў меру таго, як слабела апошняя. Высоўваючы політычнае існаваньне Смаленскае зямлі, князь Расьціслаў Мсьціславіч (1127— 1159) меў на ўвазе гандлёвую сувязь з Ноўгарадам і Кіевам і стараўся падтрымліваць самыя блізкія зносіны з гэтымі буйнымі політычнымі і экономічнымі асяродкамі. Шчасьлівае географічнае палажэньне і разьвіты гандаль далі князю Расьціславу значныя сродкі. Прыплыў насяленьня з сярэдняга Прыдняпроўя калянізаваў паўднёвую частку Смаленскай зямлі, дзякуючы чаму яе залюдненасьць значна павялічылася. Каб умацаваць самастойнасьць Смаленскае зямлі, князь Расьціслаў стараўся падтрымліваць дабрасуседзкія адносіны з сваімі сваякамі. Дзякуючы свайму географічнаму палажэньню і разумнай політыцы князя Расьціслава, Смаленская зямля амаль-што зусім не падлягала варожым нападам. Яе экономічнае разьвіцьцё нічым не прыпынялася. Расьціслаў слухаў свайго бацькі і сваіх старэйшых братоў, што сядзелі на кіеўскім пасадзе. Калі апошні перайшоў да Ўсевалада Ольгава, князь Расьціслаў прызнаў і яго вялікім князем. У барацьбе Юр’я Уладзіміравіча з Ізяславам Мсьціславічам Расьціслаў стаў на бок апошняга, па колькі ён бараніў правы свайго дзядзькі Вячаслава. Уплыў смаленскага князя нагэтулькі быў значны, што без яго згоды ніхто з князёў ня мог утрымацца ў Кіеве. Калі Юры Даўгарукі (1154) пасьля сьмерці брата Вячаслава стаў кіеўскім князем, то ен пасьпяшыў наладзіць зносіны з Расьціславам і здабыць яго давер’е. Нарэшце, пась-