Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

нікі, якія грабяць і зьдзекваюцца над насяленьнем. Але нямецкія купцы былі свабодны ад усякіх пастояў, якія адводзіліся для прыежджых у дамох купцоў. Захват Ростава-Суздальскае Русі татарамі і экономічнае зруйнаваньне апошняй цяжка адгукнуліся на загранічным гандлі. Гандлёвыя сувязі з усходам павінны былі спыніцца. Набегі ліцьвінаў перашкаджалі прыяжджаць у Смаленск загранічным купцом. Гандаль скараціўся. Выдзелены Мажайскі ўдзел па свайму географічнаму палажэньню выразна цягнуўся да Паваложжа і быў далучан да Маскоўскага княства пры Юр’ім Данілавічу. У канцы XIII ст. выдзяляецца асобны Вяземскі ўдзел. Дарагабуж і Бранск, які адыйшоў ад Чарнігава-Северскай зямлі, імкнецца да свабоды ў сваім унутраным кіраўніцтве. Літва робіць на Смаленск лютыя набегі. У Смаленску ўтварыліся партыі—маскоўская і літоўская, якія змагаліся паміж сабой. Гэтая барацьба аслабляла Смаленск і паступова падрыхтоўвала грунт да заняпаду яго політычнае незалежнасьці і да пераходу пад уладу Літвы 1404), калі Полацка-Віцебская зямля ўжо ўвайшла ў склад новае Літоўскае дзяржавы.

Смаленск. Цэнтральным пунктам усёй зямлі быў Смаленск, які у XIII ст. дасягнуў поўнага росквіту. Смаленск быў цэнтрам для прыяжджаўшых сюды баўгарскіх, хазарскіх, пэрсідзкіх а затым і нямецкіх купцоў. Ён быў абгароджаны даволі высокім земляным валам з частаколам на версе. Непраходныя густыя лясы акружалі Смаленск. Горад дзяліўся на чатыры канцы, з якіх вядомы толькі два: Пятніцкі і Клірашанскі. Канцы дзяліліся на вуліцы і ў адміністрацыйных адносінах складалі паасобныя самастойныя грамады з сваімі старастамі і соцкімі, з канчанскім і вулічанскім вечам. У горадзе было некалькі прыгожых цэркваў, хараство якіх задзіўляла чужаземцаў: Івана Багослава і Архангела Міхала, аздобленых золатам і срэбрам і рознымі каштоўнасьцямі. У царкве Ўсьпеньня перахоўваліся ўзоравыя вагі і гіры. Насяленьне гораду выступала на вайну пад кіраўніцтвам выбранага зямлёй тысяцкага. Вядомы і імёны іх: Унуць пры Расьціславе, Радзіла — пры Давідзе і Міхалка (1195 г.). На р. Сьмядыні, прытоцы Дняпра, была пабудована гандлёвая прыстань, дзе спыняліся тутэйшыя і загранічныя купцы. У XII ст. ў горадзе налічвалася да 35.000 насяленьня. Вялікая колькасьць цэркваў і князёўскіх палацаў, мноства гасьцінных двароў, крам і магазынаў, як тутэйшых, так і загранічных, плаваючыя ўзад і уперад судны, фруктовыя сады і гароды па ўскрайках гораду—зьяўляліся ня толькі паказчыкамі жыцьця вялікага гораду, але й прыдавалі Смаленску надзвычай прыгожы выгляд.

Гісторыя Тураўскай зямлі. Вячаслаў Уладзіміравіч сядзеў у Тураве ў працягу ўсяго княжаньня брата Мсьціслава. Калі-ж на кіеўскі пасад сеў Яраполк, у Тураў быў пасланы Ізяслаў Мсьціславіч, выведзены з Полацку, а Вячаслаў быў пераведзены ў Пераяслаў, дзе прыходзілася праяўляць нямала энэргіі ў барацьбе з полаўцамі. Вячаслаў пакінуў Пераяслаў і апынуўся ў больш спакойным Тураве, адкуль яму ўдалося прагнаць свайго пляменьніка. Калі памёр Яраполк, Вячаслаў зрабіў спробу заняць кіеўскі пасад, але гэта яму не ўдалося. Усевалад Ольгавіч запрапанаваў яму вярнуцца ў свой Тураў. Але, стараючыся заакругліць свае ўладаньні, Усевалад прагнаў Вячаслава з Турава ў Пераяслаў. У 1142 годзе Вячаслаў зноў апынуўся ў Тураве, а Ізяслаў Мсьціславіч атрымаў Пераяслаў. Пасьля загубы Ігара Ольгавіча. у Кіеве часова асталяваўся Ізяслаў Мсьціславіч. Тады Вячаслаў за нарадай баяр і біскупа пачаў далучаць да свайго Турава адабраныя ў яго гарады: Рагачоў, Бярэсьце, Клечаск. Быў захоплены нават Уладзіміра-Валынск. Тады Ізяслаў Мсьціславіч, у саюзе з Расьціславам Смаленскім, пайшоў на Тураў і, забраўшы яго, пасадзіў там свайго сына Яраслава. Калі-ж Вячаслаў, пры дапамозе Ізяслава Мсьціславічз, заняў кіеўскі пасад, то Тураў зноў папаў пад яго ўладу. Калі кіеўскі пасад быў захоплен Юр’ем