Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

ўдалося. Сілы абодвых змагаючыхся бакоў былі аднолькавы. Саюзьнікі Рагвалода мала дапамагалі яму. Ваенныя ўмовы прычыніліся да таго, што была ўтворана варожая Рагвалоду партыя, якая і прагнала яго з Полацку. Палачане, жадаючы спыненьня грамадзянскай вайны, выбралі князем Усяслава Васільковіча Віцебскага, які знаходзіўся пад протэкторатам смаленскіх князёў. З прыходам Усяслава ў Полацк, Віцебск адышоў да Смаленскае зямлі (1165) і быў аддадзены Давіду Расьціславічу. Політычнае бясьсільле Ўсяслава, які трымаўся толькі на Смаленску, заахвоціла Валадара Глебавіча падняць супроць яго рух. Барацьба закончылася ўдачна. Усяслаў павінен быў уцякаць да Давіда, але не надоўга. Давід хутка пасадзіў назад у Полацк свайго пасадніка. Саюз з смаленскімі князьмі ўцягвае Полацкую зямлю ў сфэру смаленскае замежнае політыкі. Полацку прыходзілася прымаць удзел у барацьбе Рамана Расьціславіча за Ноўгарад. Полацкай зямлі прышлося вытрымаць наступленьне Ноўгараду на чале з Раманам Мсьціславічам, якому Полацк ня мог даць ніякага адпору. Аднак удзел Полацку ў коаліцыях супроць Ноўгараду прыпыняў Ноўгарадзе гандаль. Гэткая політыка не магла быць падаровапай Полацку. Толькі энэргічная абарона з боку Рамана Смаленскага выратавала Полацк ад загубы (1178). Полацкая зямля вызваляецца з-пад уплыву Смаленскае зямлі, дзякуючы зацікаўленасьці Давіда Расьціславіча кіеўскімі справамі. Полацкія князі кіруюцца на прыхільнікаў смаленскіх князёў Ольгавічаў Чарнігаўскіх. Орыентацыя на Чарнігаў дала нікчэмныя практычныя вынікі. Аднак Давіду ўдалося хутка аднавіць свой уплыў у Полацкай зямлі, захапіўшы Віцебск і вышнявіны З. Дзьвіны. З канца XII ст. становішча Полацкае зямлі робіцца вельмі цяжкім з прычыны націску, які прыходзіцца пераносіць з боку немцаў і ліцьвінаў. Поўная немагчымасьць весьці барацьбу ўласнымі сіламі і супольныя гандлёвыя інтарэсы з Смаленскай зямлёй прычыніліся да таго, што Полацк быў захоплен Мсьціславам Давідавічам (1222). Полацкая зямля падпала пад поўны протэкторат Смаленску і толькі політычны заняпад апошняга даў магчымасьць Полацкай зямлі вызваліцца ад Смаленску. Аднак узнаўленьне незалежнасьці ня ўзмоцніла становішча Полацку. Націскі немцаў і Літвы, няладзіца паміж князьмі падрывалі самастойнае існаваньне Полацкае зямлі.

Чужаземцы і палачане. Ніжні бег З. Дзьвіны, які быў заняты літоўскімі і латыскімі пляменьнямі—летголай по правым беразе З. Дзьвіны, курпамі—на паўвостраве паміж Бальтыцкім морам і Рыскаю затокай і фінскімі пляменьнямі—лівамі на захад і эстамі на поўнач ад летголы,—знаходзіўся ў сфэры ўплыву полацкіх князёў. Насяленьне плаціла дань і дастарчала князем дапаможнае войска. Полацкія князі пабудавалі ў зямлі латышоў і ліваў крэпасьці: Куконойс і Гэрцыку, у якіх знаходзіліся полацкія залогі. Адносіны з тубыльцамі былі добрыя. Полацкі ўплыў не сустракаў актыўнага адпору. Гэтак цягнулася да канца XII ст., калі ў палачан зьявіўся новы вораг—немцы.

Немцы. Вусьце З. Дзьвіны было гандлёвым шляхам для палачан, падзьвінскіх латышоў і купцоў з гораду Вісбі на Готляндзе. У 1158 г. любецкія купцы вынайшлі вусьце З. Дзьвіны. Крыху пазьней (1186) манах Аўгустынскага закону—канонік Мэйнгард накіраваўся ў новую краіну, каб пашыраць хрысьціянства паміж тубыльцамі-паганцамі. Місіянэрства закончылася няўдачай, але сам Мэйнгард атрымаў годнасьць біскупа Лівоніі. Яго заступнік аббат Гэртольд. стаўшы біскупам, пачаў шырока ўжываць збройнае сілы, але ў аднэй з боек з тубыльцамі быў забіты (1197). Яго месца было занята Альбэртам, канонікам брэмэнскім, які гэтак сама атрымаў біскупскую годнасьць. Ён сабраў на востраве Готляндзе каля 500 ваяк і на 30-х караблёх прыбыў у красавіку 1200 году да берагоў З. Дзьвіны. У 1201 г. на р. Рызе, рукаве З. Дзьвіны, быў заложаны г. Рыга. які разросься з мес-