Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

ца, празначанага для рынку. Рознымі прывілеямі біскуп прыцягваў сюды новых каляністых, якія шукалі гандлёвых выгоднасьцей у гандлю з мясцовым насяленьнем. У 1202 годзе быў заснованы закон братоў войска хрыстусовага, тае пастаяннае вайсковае сілы, на якую біскуп мог аперціся ў сваёй чыннасьці. Закон падлягаў беспасярэдна біскупу. Азнакай прыналежнасьці да новага закону быў белы плашч з чырвоным крыжам і чырвоным мячом на левым плячы. Гэтак заснаваўся Лівонскі закон. Біскупскія казальнікі пранікалі ў глыб краіны ліваў і латышоў і пры дапамозе рыцараў наварочвалі апошніх да хрысьціянства, не ганьбуючы ніякімі сродкамі. Але яны спатыкалі моцны адпор з боку латышоў і саюзных з імі полацкіх князёў. Крыху пазьней паміж Нёманам і Віслай асталяваўся Тэўтонскі закон, які быў утвораны па ініцыятыве Конрада—князя Мазавецкага для барацьбы з прусакамі, з якімі ён сам справіцца ня меў магчымасьці. Гэта дазволіла Тэўтонскаму закону думаць аб заваяваньнях для сябе. Суседзтва з тэўтонамі мела вялікае значэньне для мечаносцаў. Політычнае ўмацаваньне мечаносцаў выклікала няпрыязныя адносіны паміж Лівонскім касьцёлам і Законам. Магістар стараўся падчыніць сабе Лівонскі касьцёл. Не адчуваючы сябе даволі сільным, магістар распачаў перагаворы з гэтае прычыны з Тэўтонскім законам, просячы ў яго дапамогі, але гэта не дало пажаданых вынікаў. Толькі ў 1237 годзе, калі мечаносцы на зваротным шляху, пасьля свайго пераможнага паходу на Літву, былі разьбіты ліцьвінамі і земіголамі, а адначасна з гэтым выбухла паўстаньне жмудзінаў і куронаў,—адбылося аб’яднаньне двох законаў у адзін. Паўстаньне літоўскіх пляменьняў пагражала Закону поўным зьніштажэньнем. Каталіцкія біскупы—рыскі, дэрпцкі і эзэльскі зьвярнуліся да папы з просьбай даць згоду на аб’яднаньне абодвух законаў. Пад уплывам небясьпекі папа даў на гэта сваю згоду.

Палачане і немцы. Захват вусьця З. Дзьвіны немцамі ўтварыў для Полацкае зямлі паважныя экономічныя перашкоды. Далейшая агрэсыўная політыка з боку Закону мечаносцаў прывяла да стычкі яго з полацкімі князьмі. Пачалася ўпартая і працяжная барацьба, але рэзультат яе быў няўдачны для палачан. Яны ўтрацілі свае калёніі ў краіне латышоў. Нават протэкторат Смаленску ня даў ніякае карысьці. Полацкая і Смаленская землі, утраціўшыя сваю політычную еднасьць, ня мелі сілы справіцца з тэхнічна лепш узброенымі і політычна аб’яднанымі рыцарамі. Але саюз Полацку і Смаленску спыніў націск немцаў, аслабіў іх ваенную сілу і гэтым самым захаваў беларускія землі ад пагражаўшай гэрманізацыі.

ПОЛАЦКІЯ КНЯЗІ.

______________

Ізяслаў у 1001.

__________________

Усяслаў⠀ —⠀ Брачаслаў

⠀ ✝ 1003⠀⠀ ⠀ (1003 — 1044)

⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀|

⠀⠀ ⠀ ⠀ ⠀⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀⠀⠀⠀⠀Усяслаў (1044 — 1101).

__________________________________________________________________________________________

Барыс⠀ ⠀ — ⠀ ⠀ Давід — Глеб — Раман — Расьціслаў — Рагвалод — Сьвятаслаў.

|⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀______________|______________⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀| ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀|

Рагвалод ⠀ ⠀ Расьціслаў — Усевалад—Валадар. ⠀ ⠀ ⠀ ⠀⠀ ⠀⠀Васіль. ⠀ ⠀ ⠀ ⠀Прадслава -

⠀ ⠀ ⠀| ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀|⠀ ⠀⠀ ⠀ ⠀ ⠀ Ефрасіньня

Глеб - Усяслаў. ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀⠀⠀⠀ ⠀⠀ Усяслаў.⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀