Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

ламы, наканечнікі стрэл. Значна быў пашыраны саматужны выраб абрусоў, карунак, а гэтак сама палатняных тканін. Гэтым займаліся пераважна жанчыны. У XIII ст. смальняне ўмелі плавіць золата і серабро.

Візантыйскі гандаль. Разьвіцьцё гандлю з Візантыяй у XI—ХІІІ-ст. спатыкала сур'ёзныя перашкоды з тае прычыны, што стэпы былі заняты вандроўнікамі. З моманту татарскага найсьця і пасьля захвату Канстантынопалю крыжакамі адпраўленьне гандлёвых караванаў на поўдзень па Дняпры стала зусім немагчымым. Распачаўся заняпад гандлю. Кіеў утраціў сваё экономічнае і політычнае значэньне, але на Смаленску заняпад Візантыйскага гандлю адгукнуўся карысна. Распачаў разьвівацца гандаль з Захадам, рэзультатам чаго зьяўляецца экономічны і політычны росквіт Смаленску. Прадметы вывазу і ўвозу былі тыя самыя, што і ў папярэднія эпохі, далучаючы сюды прадметы царкоўныя: царкоўнае начыньне, сьвяшчэнныя вопраткі, абразы, ладан, грэцкія кубкі, мармур, хварбы, фініфць. На апошнюю быў асаблівы попыт, бо ёю аздабляліся абразы ў Смаленску і іншых гарадох. З Грэцыі прыяжджалі гэтак сама майстры і архітэктары дзеля будаваньня мураваных цэркваў.

Гандаль з усходам. Гандаль Смаленску з Паваложжам па гандлёвых шляхох праз Сож і Дзясну дасягнуў значнага пашырэньня. Гандаль меў караванны характар. Удзельнікі організоўвалі таварыствы з супольным капіталам. Караваны ахоўваліся ўзброенымі людзьмі. Смальняне прывозілі на продаж хутры: сабольлі, вавёрчыны, кунічыны, гарнастаевы, лісічыны, бабровыя, заяччы, козьзі скуры, рыб’і зубы, бабровую струю, юхць, авец, рагатую жывёлу, бурштын, кальчугі, арэхі, бярозавы лес, мёд, воск, нявольніц. Зброя перакуплялася ў скандынаваў, а бурштын у ліцьвінаў. Баўгары ў неўраджайныя для Полацкае і Смаленскае зямель гады прадавалі ў вялікай колькасьці збожжа, а гэтак сама мускус, а звычайна камфору, карыцу, паўднёвыя фрукты, ваўняныя тканіны, жаночыя ўбёры і каштоўныя каменьні: шмарагд, рубін, туркус і жомчуг. Таварнай менавой монэтай зьяўлялася арабская дыргэма. Пасярэднікамі ўва ўсходнім гандлі былі жыды, якія жылі ў XII ст. у Смаленску. Дзякуючы гандлю яны патрапілі сабраць вялікую колькасьць залатых і срэбных монэт. Беспасярэдні гандаль з арабска-мусульманскім сьветам спыніўся ў XI ст. Баўгары зьяўляліся пасярэднікамі паміж Эўропай і Азіяй. Паходы Кіеўскіх князёў на „булгар" у XI—XII ст. прычынілі вялікую шкоду ўсходняму гандлю, але зусім яго не прыпынілі. Гандаль Смаленску з баўгарамі фактычна спыніўся толькі ў палове XIII ст. з часоў найсьця татар.

Гандаль з захадам. Заходні гандаль для Полацку і Смаленску заўсёды меў нязьмерна-важнае значэньне. Але ён стаў пераважным з таго моманту, калі распачаўся заняпад днепра-візантыйскага гандлю. Грашовыя скарбы, якія спатыкаюцца на тэрыторыі Полацкае зямлі, сьведчаць зб разьвіцьці гандлю з Скандынавіяй і Готляндам. Калі немцы захапілі вусьце З. Дзьвіны, гандлёвыя зносіны часова прыпыніліся, але энэргічныя немцы пасьпяшылі іх зноў наладзіць. Ужо ў канцы XII ст. нямецкія купцы паяўляюцца ў Полацку і Смаленску. Барацьба палачан з немцамі не магла не перашкаджаць гандлю па З. Дзьвіне. З гэтае прычыны немцы стараліся завязаць з палачанамі гандлёвыя ўмовы. Ужо ў 1210 годзе была завязана гандлёвая ўмова паміж Рыгай і Полацкам, быць можа пры ўдзеле Віцебску і Смаленску. Калі Полацк папаў пад протэкторат Смаленску, то пры ўдзеле смальнян, псковічаў і ноўгарадцаў зноў была зроблена спроба прагнаць засеўшых ля вусьця З. Дзьвіны немцаў. Пачатак вайны быў вельмі ўдачны, але Калкскі пагром прымусіў як найхутчэй распачаць мірныя перагаворы. У 1229 годзе Мсьціслаў Давідавіч Смаленскі паслаў у Рыгу і на Готлянд „умна мужа Пантелея і своего лучшего попа Ере-