Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

мея” для завязаньня гандлёвае ўмовы з немцамі. Умова была завязана ад імя Мсьціслава і ад імя Полацкага і Віцебскага князёў. Гандлёвая ўмова пералічае пункты, з якімі Полацк, Віцебск і Смаленск мелі гандлёвыя сувязі: Рыга, востраў Готлянд, Любек, Сест, Мюнстар, Грунінген, Дортмуд і Брэмен. Падобліва, тут у ўмове пералічаны ня ўсе пункты, з якімі прыдзьвінская гарады мелі гандлёвыя сувязі. „Тарговая праўда" ў 1229 годзе зьмяшчае ў сабе пастанову адносна гандлю, грамадзянскага і крымінальнага права. Гандлёвыя адносіны грунтуюцца на прынцыпе ўзаемнасьці і роўнапраў’я старон а гэтак сама бязмытнасьці. Немцы атрымліваюць права вольнага праезду па Дзьвіне ў Смаленск, а гэтак сама і па тэрыторыі Смаленскае зямлі. У ХІІІ ст. нямецкія купцы паяўляюцца ў Суздалі, але татарскі пагром ў 1237 годзе спыніў гандлёвыя наезды немцаў у Суздаль. Галоўным цэнтрам гандлю для смальнян быў горад Рыга. У канцы ХІІІ веку тут жыло да 80 рускіх сямей, якія займалі асобную вуліцу, і мелі ўласную царкву і вольніцу. Рускія карысталіся ў Рызе ўсімі грамадзянскімі правамі. Аналёгічным было становішча немцаў у Смаленску. Рускія мелі права карыстацца берагамі З. Дзьвіны і Бальтыцкага і Нямецкага мора для гандлю сваім таварам. Немцы карысталіся такімі-ж правамі па Дзьвіне і Дняпры. Немцы і смальняне карысталіся правам вырубаць будаўляны лес для напраўкі суднаў, а калі ад вышнявін З. Дзьвіны немцы пераяжджалі на конях, то карысталіся выганамі для іх. Немцы спыняліся ля вусьця рэчкі Сьмядыні, каля Барыса-Глебскага манастыра, а адгэтуль тавары перавозіліся на нямецкі двор, дзе знаходзілася нямецкая кірха. Немцы прывозілі продукты апрацоўчай прамысловасьці: серабро і золата ў зьлітках, начыньне, рукавіцы, палатно, сукно: іпрскае, трырскае, шкарлат, панчохі, імбір, мігдал, вандзоную семгу, трэску, салодкія віны, соль, а часамі і збожжа. З Скандынавіі смальняне атрымлівалі простыя мэталі і зброю. Полацка-Смаленская зямля вывозіла: лес, жывёлу, скуру, смалу, каноплі, збожжа, мёд, воск, коняў, сала, дзёгаць, хмель, абрусы і палотны саматужнага вырабу. Гандлёвыя зносіны Полацку і Смаленску па Дзьвіне цягнуліся да пачатку XIV веку, калі яны зрабіліся моцна-варожымі; але ўжо ў другой палове ХІІІ ст. гандаль адбываўся з перашкодамі. Немцы рабавалі па дарозе полацкіх і смаленскіх купцоў. Гэтае самае рабілі, зразумела, палачане і смальняне ў адносінах да немцаў. Гандаль з немцамі меў вялікае культурнае значэньне, бо нямецкія купцы зьяўляліся праваднікамі заходня-эўропэйскае цывілізацыі.

Унутраны гандаль. У зьвязку з замежным гандлем значна пашырыўся і ўнутраны гандаль. Выдатнае месца ў Смаленскай зямлі займала Вязьма і Дарагабуж. Цьвер і Смаленск падтрымлівалі паміж сабой гандлёвыя зносіны. Цьвер пасылаў усходныя тавары і коні, а Смаленск—заходнія тавары. Гандлёвыя зносіны з Ноўгарадам так сама былі пашыраны. Смаленск зьяўляўся галоўным дастарчальнікам збожжа, у якім заўсёды адчуваў патрэбу Ноўгарад. На тэрыторыі Смаленскай зямлі было многа паселішчаў і пагостаў, пабудованых па рэчных шляхох прамысловага і гандлёвага характару, якія мелі значныя гандлёвыя звароты.

З. Грамадзянскі ўклад.

Склад насяленьня. Насяленьне беларускіх краін складалася з элемэнтаў: вольных, напоўвольных, нявольных і чужаземцаў. Вольныя людзі дзяліліся на некалькі груп. Кожная з іх адрозьнівалася адна ад другой не правамі і абавязкамі, а спэцыяльнымі заняткамі і маёмасным станам. Але паміж вольнымі і нявольнымі, вольнымі і чужаземцамі заўважвалася істотная розьніца ў правох.