Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

ках. У вадазборы верхняга Дняпра іх зусім не знаходзяць. Найбольшая колькасьць прадметаў палеоліта прыпадае на Віцебскую губ. Гэтак, у Себескім павеце, на беразе возера Глубачынскага, знойдзен экзэмпляр адбіўнай скалкавай стралы. У Гарадоцкім павеце знойдзена мноства скалкавых нажоў. Скалкавыя прылады спатыкаюцца і ў іншых паветах: Веліскім, Нэвэльскім, Віцебскім на правым беразе З. Дзьвіны. Паасобныя прадметы палеоліта знаходзяцца і на тэрыторыі Меншчыны.

Эпоха нэоліта. Помнікі нэолітычнага пэрыоду прадстаўлены больш багата. Яны спатыкаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, хаця разьмяркованы няроўна. На поўнач ад левага берагу З. Дзьвіны прадметы эпохі нэоліта пападаюцца невялікімі групамі. На тэрыторыі на поўдзень ад Заходняй Дзьвіны нэолітычныя прадметы спатыкаюцца гусьцей. Вялікая майстэрня каменных прыладаў была знойдзена каля злучэньня рэк Нарвы і Бабра ў Горадзеншчыне. Гэткае разьмеркаваньне прадметаў нэоліта сьведчыць аб тым, што часьць насяленьня жыла вандроўным жыцьцём, а другая аселым. Нэолітычныя становішчы былі раскінуты на берагох рэк, вазёр, дзе можна было знайсьці рыбу для жыўнасьці і скалку для вырабу прыладаў. Разам з гэтым спатыкаюцца прадметы нэолітычнай эпохі, зробленыя з такіх гатункаў каменя, якія не спатыкаюцца ў паўночнай часьці Беларусі, а гэтак сама пацеркі і чарапашыны, што сьведчыць аб разьвіцьці таваразмену з суседзьмі. Прадметы нэоліта зьяўляліся прыладзьдзямі для барацьбы з жывёлаю і дзеля паляўніцтва. Апрача гэтага, да нэоліта адносяцца: долаты, рубілы, сякеры, сярпы, жорны і інш. У эпоху нэоліта ўжо было вядома ганчарнае рамясло. У паўднёвай Беларусі была знойдзена магіла з чатырма глінянымі пасудзінамі. Пахаваньне нябожчыкаў у эпоху каменнага веку яшчэ ня мела пэўнай усталенай формы. Існуюць магілы дваякага тыпу пахаваньня: адны – рэзультат трупаспаленьня, другія—рэзультат трупазакапаньня.

Мэталічная эпоха. Помнікі бронзавага веку тэрыторыі Беларусі спатыкаем даволі рэдка. У паўночнай часьці тэрыторыі зусім ня знойдзена помнікаў гэтае эпохі. У Смаленшчыне, у гэтак званым Гнездаўскім могільніку, знойдзена некалькі невялікіх выпуклых гузікаў, рэшткі доўгага, падобнага да чаравіка, бронзавага футляра, бронзавая спражка, бронзавы персьцень, прасунуты ў загнуты канец дроту, кавалак бронзавай чатырохкутнікавай бляшкі, загнутай дужкай, з чатырма цьвічкамі на канцох. Наогул, бронзавыя помнікі Смаленшчыны нязначны. Больш помнікаў бронзавага веку спатыкаецца ў Меншчыне. Прадметы мэталічнай эпохі прыналежаць да жалезнага веку; гэты век папераджаўся гэтак званай “пераходнай эпохай”, калі побач з прадметамі жалезнымі ўжываліся і каменныя прылады. Пераход ад каменнага пэрыоду да жалезнага веку адбываўся вельмі паволі. Помнікі мэталічнага пэрыоду не адносяцца раней Х—XI сталецьцяў. Да іх адносяцца: пацеркі са шкла, нашыйныя ланцугі з буйных або дробных колак, пакручастыя наручнікі, сякеры, пікі, нажы, мячы, мэталічныя бляшкі, жалезныя астрогі, жалезныя цьвікі, вянкі на голаў, ланцужкі на шыю, фібулы, пярсьцёнкі, паясы, кальчужныя тканіны, прасьніцы. Ад эпохі мэталічнага веку захавалася значная колькасьць курганоў, могільнікаў. Раскопкі высьвятляюць форму пахаваньня нябожчыкаў. У районе З. Дзьвіны пераважна палілі трупаў. У районе Прыпяці і Бярэзіны пераважна закопвалі трупаў у зямлю. У районе верхняга Дняпра і Сожы шмат-дзе часьцей закопвалі трупаў, чымся палілі. Немагчыма азначыць, да якога народу належаць раскіданыя па тэрыторыі, могільнікі. У кожным выпадку яны былі не славянскія і не латыскія. Латышы называюць гэтыя магілы чужымі. Разам з гэтым па левых прытоках Заходняй Дзьвіны, а гэтак сама ў Горадзеншчыне, Віленшчыне знаходзяцца ў вялікім ліку курганы, у