Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

мелі права прад'яўляць іскі і адказваць па іх, выступаць на судзе ў якасьці сьведак, завязваць розныя грамадзянскія ўгоды, як-то: дагавор, куплю і продаж, пазычкі, перадачу маёмасьці на захаваньне, права пакідаць тэстамэнт і права насьледваньня па закону. Але права насьледваньня баяр і людзей крыху адрозьніваецца ад гэткага права сьмердаў, маёмасьць якіх у выпадку бязьдзетнасьці сьмерда пераходзіць да князя, а незамужнія дочкі атрымліваюць толькі пасаг з маёмасьці сьмерда.

Праўнае палажэньне закупаў. Закуп — вольны чалавек, які часова апынуўся ў залежных адносінах да крэдытора. Яго грамадзянская праваздольнасьць і ўласнавольнасьць крыху абмяжованы. Закупы могуць выступаць сьведкамі толькі „по нуже“, але закупы маглі прад'яўляць іск супроць свайго крэдытора. Асоба закупа была абаронена ад адвольных пакараньняў. Крэдытор ня мог перапрадаць закупа трэцяй асобе. У такім выпадку закуп звальняўся> ад усялякіх абавязальных адносін у стасунку да свайго крэдытора. Закуп мог мець сваю маёмасьць. За патайныя ўцёкі ад свайго крэдытора закуп перадаваўся ў поўнае халопства.

Праўнае палажэньне халопаў. Рабы ня мелі ніякай грамадзянскай праваздольнасьці і ўласнавольнасьці. Яны зьяўляюцца толькі об'ектам права. Забойства раба сваім панам не падлягае ніякаму пакараньню. Але за забойства раба або рабыні пабочны чалавек выплачвае ўласьніку адшкадаваньне за правапарушэньне маёмасьці. Беглы раб падлягае звароту да свайго ранейшага пана. Смаленская „Тарговая праўда” (1229) крыху падымае асобу раба. Княжыя рабы могуць рабіць пазычковыя ўгоды з чужаземцамі. Гвалт, учынены чужаземцам над рабыняй, падлягае пакараньню. Вінаваты плаціць штраф у ліку „грівны серебра”.

Чужаземцы. Полацк і Смаленск былі ажыўленымі гандлёвымі цэнтрамі. у якіх было шмат чужаземцаў, прышлых людзей з іншых мясцовасьцяў і з-за граніцы. Смаленская „Тарговая праўда” 1229 году азначае правы чужаземцаў у простым значэньні гэтага слова. Чужаземцы-купцы ў Полацку і Смаленску складалі асобную корпорацыю, карысталіся свабодай веравызнаньня і мелі сваю ўласную царкву. Крымінальныя ўчынкі, зробленыя чужаземцам у Полацку, перадаваліся для разгляду на месца замяшканьня праступіла. У Смаленску і ў Віцебску падобныя справы разглядаліся самым князем. Смаленская Праўда 1229 г. азначае ўзаемныя адносіны жыхароў беларускіх гарадоў і чужаземцаў, як у справах грашова-гандлёвых, гэтак і ў жыцьцёва-бытавых адносінах, якія будуюцца на грунце поўнае роўнасьці. Чужаземцы карыстаюцца правам ад‘езду дамоў і правам гандлю па ўсёй тэрыторыі Смаленску, звальняюцца ад вайсковае павіннасьці, ад выплаты мытных збораў да прыезду ў Смаленск, выплачваюць мытныя зборы паводле вызначанай расцэнкі, ня могуць быць пазваны на судовы паядынак вонках сваёй тэрыторыі. Выпыты жалезам, як спосаб судовага дазнаньня, дапушчальна толькі са згоды чужаземцаў.

4. Політычны ўклад.

Агульны характар. Політычны ўклад у беларускіх землях быў пабудованы на прынцыпе суладзьдзя трох элемэнтаў улады: народнага веча, князя і княжай думы; адносіны паміж імі будаваліся не на аснове якіх-колечы юрыдычных норм, а на моцы звычаю і жыцьцёвай практыкі, з перавагай аднак у гэтай сыстэме дзяржаўнага будаўніцтва народнага веча.

Народнае веча. Народнае веча — фактар выяўленьня волі ўсяго насяленьня зямлі, выступае ва ўсіх гарадзкіх цэнтрах. Летапісы паведамляюць а народных вечах у Полацку і Смаленску, быўшых старажытнімі агульнаславянскімі політычнымі організацыямі. Летапісец па-