Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

яры яры былі прысутнымі, калі князь асабіста разглядаў судовыя справы, падпісвалі з князем дагаворы з суседнімі дзяржавамі, адпраўляліся ў пасольствы па даручэньню князёў. Князь павінен быў лічыцца з думкай баяр-дружыньнікаў і бяз іх рады ня мог нічога рабіць. З выдзяленьнем Полацкай, Смаленскай і Турава-Пінскай зямель са складу Кіеўскай дзяржавы і ўзьнікненьнем у кожнай зямлі паасобных княжых фамілій—баярства-дружына асела на зямлю, пачало займацца ральніцтвам пры дапамозе рабскае працы, і гэтым самым займала палажэньне пануючае клясы, якая з прычыны свайго экономічнага становішча мела вялікае політычнае значэньне і вагу.

5. Царква і дзяржава.

Організацыя Полацкай царквы. Хрысьціянізацыя Полацкай зямлі пачала адбывацца больш прысьпешаным тэмпам пачынаючы з XI ст. Хрысьціянізацыя вышла за межы ўласна Полацкай зямлі. Пашырэньне політычнага ўплыву полацкіх князёў на краіны латышоў і ліваў пацягнула за сабою паяўленьне хрысьціянства паміж апошніх. Хрысьціянізацыя чужаземцаў і палачан адбывалася мірным шляхам. Першапачатковыя межы Полацкае епархіі агранічваліся тэрыторыяй аднаго Полацку. У пэрыод з XI—XIII ст. межы епархіі значна пашырыліся. Хрысьціянства распаўсюдзілася па прыгарадох і пачало пранікаць на вёску. Апрача гэтага ў XIV ст. праваслаўнае насяленьне Рыгі знаходзілася ў сфэры ўплыву полацкага біскупа. Апошні сам прабываў у Полацку. Зацьвярджаў біскупаў кіеўскі мітрапаліт. Абраньне кандыдатаў на біскупскую катэдру прыналежала Полацкай зямлі, а ня кіеўскаму мітрапаліту. Полацкае біскупства было ў істоце аўтокефальным, і толькі ў царкоўна-юрыдычных адносінах залежала ад кіеўскага мітрапаліта. Залежнасьць ад апошняга не магла быць значнай з прычыны політычнага аслабленьня Кіеўскай дзяржавы, географічнай аддаленасьці Полацку ад Кіева і ўмацаваньня ў політычных адносінах полацкіх князёў. Біскупы, як асобы падлеглыя кіеўскаму мітрапаліту, прымалі ўдзел у мясцовых саборах, якія склікаліся мітрапалітам, як для вырашэньня розных царкоўных пытаньняў, гэтак і для назначэньня біскупаў для іншых цэркваў. Унутры сваёй епархіі полацкі біскуп карыстаўся поўнай незалежнасьцю, кіруючыся пры гэтым царкоўнымі законамі і мясцовымі звычаямі. Першым вядомым біскупам быў Міна (1105 — 1116) з Кіева-Пячэрскага манастыра: затым успамінаецца ў летапісах Ільля каля 1129 году, Косьма—1143 г., Дыонісы, памёршы ў 1183 г., Мікалай з 1183 г., Аляксей каля 1231 г., Сімеон каля 1274 г., паходзіўшы з князёў полацкіх. Агульна-політычны ўклад жыцьця ў Полацкай зямлі адбіваўся на парахфіяльнай організацыі. Парахфіяне організоўваліся ў брацтвы, якія, падобліва, карысталіся значным уплывам. Гэтак, у 1159 г. палачане нездаволеныя з князя Расьціслава Глебавіча, заклікалі яго на братчыну пры сьвятыні багародзіцы, каб аб‘явіць яму там сваю пастанову.

Пабудаваньне цэркваў. Полацкія князі падтрымлівалі хрысьціянскую царкву і сваім політычным аўтарытэтам і матар'яльна. Гандлёвыя зносіны далі ў рукі Полацкім князём значныя матар’яльныя сродкі, дзякуючы якім зьявілася магчымасьць будаваць цэрквы. Брачыслаў Ізяслааіч пабудаваў царкву багародзіцы і мураваны Сафійскі сабор. Адначасна з хрысьціянствам паяўляюцца манастыры, закладчыкамі якіх зьяўляюцца прадстаўнікі княжай фаміліі, і жо ў XII веку быў у Полацку жаночы манастыр, куды паступіла Ефрасіньня, унучка князя Усяслава. У прыгараднай мясцовасьці „Сельце" Ефрасіньня залажыла два манастыры: мужчынскі і жаночы, у якіх былі пабудованы мураваныя цэрквы. У XIII веку ўжо існаваў мужчынскі манастыр Віцебску, а ў XIV веку жонка Ольгэрда, вялікага князя літоўскага,