Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

судовую пастанову. Крывавая помста ўжывалася пры забойстве, цяжкіх пабоях і параненьнях. Ужо ў першай палове ХІ ст. крывавая помста магла быць заменена грашовым штрафам. Пры сынох Яраслава крывавая помста была адменена і заменена грашовым штрафам, які складаўся з дзьвёх частак: грашовае ўзнагароды „віры” на карысьць князя і „головнічества" на карысьць пакрыўджанага, або яго сваякоў. „Віра” выплачвалася ў тым выпадку, калі не наумысьне быў забіты вольны чалавек. „Віра” была простая і падвойная. Апошняя, у ліку 80 грыўняў, выплачвалася за забойства баярына і княжага цівуна. У выпадку, калі на тэрыторыі „верві" было знойдзена цела забітага чалавека і праступнік ня быў знойдзеным, то члены „верві” супольна выплачвай “дзікую віру". Апрача гэтага насяленьне „верві” магло прыняць удзел у выплаце “віры” і ў тым выпадку, калі праступак быў знойдзены але калі ён зьяўляўся членам грамады і не адмаўляўся ад выплаты „дзікай віры". Кругавая парука не пашыраецца на выплату „галоўніцтва". Па ўсіх іншых крымінальных праступках у карысьць князя паступала „прадажа", і „урок" у распараджэньне пакрыўджанага, вялікасьць якіх залежала ад характару крымінальнага пралупленьня. Прыватныя адшкадаваньні былі значна меншымі, чымся княжыя. Аднак за наўмыснае забойства, падпал і канакрадзтва вінаватая асоба выдавалася з жонкаю і дзяцьмі на „поток” і разграбленьне, гэта значыць, абвяшчалася пазбаўленай праў, а маёмасьць падлягала конфіскацыі. Асноўны погляд на праступленьне, як на прычыненьне матар’яльнага ўшчэрбку аднэй стараной другой, і на пакараньне, як на адшкадаваньне каштоўнасьці панесенае страты, захаваўся І ў дагаворы з немцамі 1229 году.

Судоўніцтва. Суд адбываўся на княжым двары. Князь чыніў суд асабіста, ці даручаў у часе сваёй адсутнасьці гэту справу цівуну. У краінах судзілі прадстаўнікі княжай улады-пасаднікі, якія часта надужывалі свайго права. На судзе князя былі прысутны розныя службовыя асобы для выкананьня распараджэньняў судзьдзі, як напрыклад: “отрокі", або “детскіе", „метальнік", і для запісу чыста судовых пастаноў. На карысьць княжых ураднік паступала часьць з княжых судовых штрафаў – “вір” і “продаж”.

Судаводзтва. Зварот да княжага суду і яго органаў меў для прыватных асоб факультатыўны характар. Княжы суд быў як-бы трэтэйскім судом, да якога пакрыўджаная старана зьвярталася толькі тады, калі пакрыўджаны і адказчык самі не маглі прыйсьці да тэй ці іншай згоды. Пакрыўджаная асоба-ісьцец звычайна сам праводзіў судовае сьледзтва, якое адбывалася такім чынам, што ісьцец або “заклікаў на таргу“, або зьбіраў гэтак званы „свод”. У першым выпадку, калі праз тры дні пасьля „закліча", абвешчаная рэч знаходзілася у ўласнасьці пабочнае асобы, то гэтая асоба прызнавалася адказчыкам. У другім выпадку, гэта зн. Пры дапамозе “свода” асоба, у ўладаньні якой знойдзен шуканы прадмет, і якая не давяла законнае крыніцы яго пахаджэньня, - прызнавался злодзеем, і ёй трэ’ было адпаведным формальным спосабам адкінуць ад сябе абвінавачаньне ў зладзействе. У выпадку калі прыватная асоба шукала беглага халопа, то княжая адміністрацыя была абавязана прыйсьці на дапамогу гэтай асобе тым, што празначала ісцу “отрока” з тэй умовай, каб плаціць апошняму пэўнае вынагараджэньне. Пры разглядзе справы, судзьдзя кіраваўся формальнымі меркаваньнямі — данасьцю праступленьня і яго відавочнасьцю. У такім выпадку сьведак не дапытвалі. Але калі справа датычыла праступленьняў супроць здароўя і чэсьці, або забойства, калі праступнік быў схоплены на месцы, тады канечна трэ’ было дапытваць сьведак, але паказаньні сьведак і ісца павінны былі быць зусім падобны. У выпадку, калі адказчык прыцягваўся да адказу на падставе пабочных даных, то вінавачаны павінен быў адкінуць ад сябе