Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

абвінавачаньне ў праступленьні, выставіўшы сем сьведак „добрага павядзеньня". Калі адказчык ня мог выставіць гэтае колькасьці сьведак, то ён падлягаў выпытам жалезам і вадой, або прыносіў прысягу, у залежнасьці ад праступленьня. Нарэшце, меў месца судовы паядынак. Існаваньне апошняга ў XI і XII ст. не падлягае сумненьню, хаця ў Рускай Праўдзе няма а ім успамінаў. Судовы разгляд даваў формальныя даныя для вынясеньня прыгавору, які прыводзіўся ў выкананьне або стараной, якая выйграла справу, або прадстаўнікамі ўлады – князем і яго пасаднікам, якія тут-жа зысківалі з адказчыка належныя ў іх карысьць грашовыя штрафы.

7. Духоўная культура.

Гістарычныя творы. Самым старажытным гістарычным творам зьяўляецца гэтак званы „Начальны летапіс", які захаваўся не ў першапачатковым выглядзе, а ў сьпісках пазьнейшага часу. Гэткімі зьяўляюцца сьпіскі Лаўрэнцеўскі і Іпацеўскі, абодвы з канца XIV веку. Першы атрымаў сваё найменьне ад імя яго пісца Лаўрэнта, які перапісаў свой сьпісак у 1377 годзе для Суздальскага князя Дзьмітрыя Канстанцінавіча. Другі названы па месцы свайго пахаджэньня ў Іпацеўскім манастыры ў Кастраме. Абодва сьпіскі ў пачатковай часьці падобны паміж сабою, але затым істотна разрозьніваюцца: Лаўрэнцеўскі летапіс складаецца з дзьвёх частак: гэтак званай „Повесті временных лет", якая заканчваецца 1110 годам. Другая часьць заканчвацца 1308 годам і галоўным чынам зьмяшчае ў сабе апісаньне падзеяў Ростава-Суздальскае зямлі; а Іпацеўскі летапіс складаецца з 3-х частак: „Повесті временных лет", „Кіеўскага летапісу" да 1260 г. "Галіцка-валынскага летапісу з 1201—1292 год уключна. Першая часьць абодвух сьпіскаў „Се повесті временных лет, откуда есть пошла Русская земля, хто в Кіеве нача первее княжіті і откуда Русская земля стала есть"—прадстаўляе сабою складаны гісторыка-літаратурны твор. Спачатку былі пашыраны вусныя расказы аб мінулым. З паяўленьнем пісьменства павінны былі паявіцца першыя пісьмоўныя запісы. Разам з гэтым у царкоўна-дружынных станах былі ў модзе і апавяданьні царкоўнага характару, як напрыклад, „Похвала благоверной княгіне Ольге“, „Сказане об убіеніі Боріса і Глеба“, якія адбівалі на сабе самастойнасьць літаратурнае творчасьці старажытнарускага княства. Гэта былі матар'ялы для пазьнейшага летапіснага апавяданьня. З прыняцьцем хрысьціянства паўднёвыя славяне мелі магчымасьць пазнаёміцца з гістарычнымі хронікамі Візантыйскага пахаджэньня, якія былі пераложаны спачатку на баўгарскую мову. Дзякуючы гэтаму хроніка Іоанна Малалы даволі рана зрабіла сабе доступ у кіеўскія царкоўна-дружыныя станы. З XI ст. творы грэцкіх пісьменьнікаў ужо самастойна перакладаюцца на царкоўна-славянскую мову. З гістарычных хронік былі пераложаны дзьве хронікі: Георгія Сінкела і Георгія Амартала. На падставе апошняй была ўложана новая гістарычная праца — гэтак званы „Хронограф по велікому ізложенію", у якую былі ўстаўлены гэтак сама падзеі, якія мелі адносіны да гісторыі Русі. Існаваньне ў эпоху Ўладзіміра Першага і Яраслава, адукаваных кніжнікаў, агульныя політычпыя культурныя посьпехі Кіеўскай дзяржавы спрыялі ўзьнікненьню „Повесті временных лет" і першай рэдакцыі, у якой галоўнае месца было адведзена рускай гісторыі. Паяўленьне гэткага летапіснага збору адносіцца да часоў Ізяслава Яраславіча, к пачатку другой паловы XI веку. Нацыянальнае летапісаньне, якое зьявілася працягам першага летапіснага збору, зьвязана з імем Нестара— манаха Кіева-Пячэрскага манастыра, аўтара „двух жітій": „Жітія Боріса і Глеба" і „Жітія Феодосія". Нестар-жа ўкладаў новую рэдакцыю “Повесті временных лет”, з якой ігумен Выдубіцкага манастыра Сіль-