Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

настыры была багатая і рознастайная па свайму складу бібліотэка. Гэткія-ж кніжныя багацьці знаходзіліся ў манастырох „Чэснага Крэста і Смаленскім Багародзіцкім". У бібліотэках Смаленску знаходзіліся ўсе кнігі сьв. пісьма, лічныя тлумачэньні на сьвятое пісьмо, у паасобку Яна Златавуста, творы сьвятых айцоў: Васіля вялікага, Яфрэма Сірына, Златавуста і інш., а гэтак сама рознастайная жыцьцёўная літаратура.

Школа. Манастыры з іх багатымі кніжнымі скарбніцамі былі рассаднікамі асьветы. Яны зьяўляліся вышэйшымі школамі, дзе навучаюся грэцкае мовы і тлумачэньня сьвятога пісьма. Аб адным з вучыцялёў—Грыгорым—успамінаецца ў лісьце Клімэнта Смаляціча прасьвітару Фаме. Былі гэтак сама і ніжэйшыя школы, куды бацькі прыводзілі сваіх дзяцей „кнігам учіці". Школьная асьвета разьвівалася пад грэцкім уплывам. Гандлёвыя сувязі з немцамі і сужыцьцё з імі ў Смаленску, дыплёматычная зносіны з Рыгай, выклікалі канечную патрэбу выкладаць у школах лацінскую мову. Дагавор 1229 году быў пераложаны на смаленска-полацкую гутарку з лацінскага чарнавіка і нямецкага перакладу.

Прадстаўнікі смаленскае асьветы. Асьветны рух XII—XIV ст. даў значныя рэзультаты. Ён высунуў з царкоўна-дружыннага асяродзьдзя шэраг выдатных дзеячоў, якія вызначаліся самастойнасьцю і адвагаю думкі ў сваіх творах і выклікалі вялікае абурэньне паміж паасобных прадстаўнікоў царкоўна-дружыннага грамадзянства. Да больш раньніх прадстаўнікоў смаленскай асьветы трэба аднесьці Клімэнта Смаляціча, які ў і 1147 годзе быў выбраны саборам рускіх біскупаў на катэдру Кіеўскага мітрапаліта без зацьвярджэньня яго Канстантынопальскім патрыярхам. На мітрапаліцкі пасад Клімэнта абрала нацыянальная партыя, нездаволеная з грэцкае іерархіі і жадаючая вызваліцца з-пад яе ўплыву. Вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Мсьціславіч падтрымліваў кандыдатуру Клімэнта. Політычныя ўмовы прымушалі князя Ізяслава ня раз пакідаць Кіеў. Разам з Ізяславам пакідаў мітрапаліцкую катэдру і Клімэнт, якая ўрэшце была зацята прадстаўніком грэцкае партыі—кандыдатам патрыярха—Іоннам. Летапісец называе Клімэнта „кніжнікам і філёзофам“. Ліст Клімэнта да прасьвітара Фамы малюе перад намі і асобу самога аўтара і характар смаленскае асьветы ў царкоўна-дружынных станах. Ліст Клімэнта быў напісан у адказ на ліст Фамы, які адносіўся адмоўна да таго, што Клімэнт заняў мітрапаліцкую катэдру, і абвінавачваў новага мітрапаліта ў хцівасьці да славы. Клімэнт дапускаў магчымасьць іншасказнага тлумачэньня сьвятога пісьма, тады як Фама ўпіраўся выключна на літаральным тлумачэньні тэксту. Клімэнт быў знаёмы з візантыйскай славеснасьцю і не баяўся адсылацца на Гомэра, Арыстотэля і Платона, хаця ў гэты час яшчэ самыя творы грэцкіх філёзофаў ня былі вядомы. Клімэнт мог пазнаёміцца з імі толькі з твораў айцоў цэрквы.

Аўраам Смаленскі. Выдатным прадстаўніком смаленскай асьветы зьяўляецца Аўраам—манах смаленскага Багародзіцкага, а затым і Крэставазьдзьвіжанскага манастыроў. Ён вышаў з тэй-жа царкоўна-філёзофскай школы, што і Клімэнт. Стаўшы духоўнікам, Аўраам прыцягаў сваімі казаньнямі і тлумачэньнямі сьвятога пісьма вялікую колькасьць слухачоў. Нездаволеныя з яго поглядаў, прыходзілі да Аўраама, Каб весьці спрэчкі, але апошнія канчаліся заўсёды няўдачна для яго праціўнікаў. Тлумачэньне сьвятога пісьма, якое дазваляў сабе Аўраам, для часткі духавенства паказалася гэрэтычным. Аўраам быў прыцягнуты да суду на двары ўладыкі ў прысутнасьці князёў, баяр, ігуменаў, папоў, царкоўнікаў. Сьвецкая партыя стаяла за Аўраама. Царкоўнікі былі супроць, і Аўрааму прышлося часова прыпыніць сваю наўчальную дзейнасьць. Аўраам быў добра знаёмы з творамі айцоў цэрквы, як-то: Яфрэма Сірына, Яна Златавустага, жыцьцём Феадоса Пячэр-