Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

скага. Ён быў знаёмы і з апокрыфічнай літаратурай—гэтак званымі галубінымі кнігамі. Калі Аўраам быў пастаўлен ігуменам гэтага-ж Багародзіцкага манастыра, то тут шырока было наладжана перапісваньне кніг.

Кірыла Тураўскі. Ураджэнец Турава, сын багатых бацькоў, Кірыла рана пастрыгся ў манахі ў тым самым Зарубскім манастыры, які быў ў гэты час цэнтрам смаленскай асьветы. Па свайму веку Кірыла зьяўляецца малодшым сучасьнікам (радз. 1131—1134) Клімэнта Смаляціча. Кірыла прытрымліваецца генэтычнага погляду на жыцьцё. Прызнае сымболіко-алегорычнае тлумачэньне сьвятога пісьма, выяўляе дасканалую знаёмасьць з візантыйскаю літаратурай, якая ў пэрыод XI—XII ст. перажывала эпоху свайго росквіту. Пры ўкладаньні сваіх казаньняў і наўчэньняў Кірыла Тураўскі карыстаецца правіламі візантыйскае рыторыкі. Кірылу былі вядомы і ўзоры візантыйскае сьвецкае літаратуры. Ён быў дасканала знаёмы з творамі Яна Златавуста, Кірылы Александрыйскага, Грыгора Багаслова, Епіфанія Кіпрскага. Добрая знаёмасьць з царкоўнай літаратурай не перашкаджае аднак Кірылу заставацца талентным самабытным царкоўным казальнікам. Уся асьветная дзейнасьць Кірылы адбылася ў Тураве, дзе ён займаў біскупскую катэдру. Мова Кірылы вобразная і поэтычная.

Вынікі. Беларуская духоўная культура ад XI—XIV ст. мела царкоўны характар, але яна была далёкай ад царкоўнае ортодоксальнасьці ў справе тлумачэньня сьвятога пісьма. Культурныя зносіны з Захадам, асабліва ў Смаленску, дзякуючы яго гандлёвым сувязам, зьяўляліся праваднікамі сьвежае крытычнае мысьлі, якая гэтак выразна выступае ў дзейнасьці галоўных вучоных прадстаўнікаў беларускае асьветы. Беларускія царкоўна-дружынныя станы, распараджаючыся вялікімі матар’яльнымі сродкамі, маглі цалком аддаваць сябе культурнай працы і гэтым самым выяўляць свае багатыя духоўныя сілы і магчымасьці.

8. Політычныя тэорыі.

Візантыя і політычныя ідэі. Адначасна з прыняцьцем хрысьціянства, з Візантыі пачалі пранікаць на Русь і політычныя ідэі. Галоўным правадніком політычных ідэй было духавенства, якое прывязло з сабой кнігі старога і новага завету, а гэтак сама і працы айцоў цэрквы. Царкоўная літаратура навучала аб тым. што княжая ўлада ўстаноўлена богам, і што трэба слухацца зямное ўлады. З другога боку з Візантыі пранікалі на Русь і творы візантыйскае політычнае літаратуры, у якіх выкладаліся розныя погляды на характар улады візантыйскага імпэратара і на межы гэтае ўлады.

Найбольш старажытныя політычныя помнікі. Першым помнікам політычнае літаратуры зьяўляецца „Царкоўны ўстаў князя Уладзіміра”. Азначаючы юрыдычнае палажэньне царквы, устаў абмяжоўвае граніцы княжай улады неўмяшаньнем апошняй у судовую юрысдыкцыю царквы, бо „сіх судов не подобает судіті князю, ні боярам. ні судіям іх“. Адмаўленьне ўмешвацца ў царкоўныя суды даецца ад імя самога князя, яго дзяцей, унукаў і ўсяго княжага роду.

Начальны летапіс. Аўтар летапісу дае два ўзоры князёў: справядлівага і несправядлівага. Першы любіць праўду, рупіцца а правасудзьдзі і аб кіраўніцтве. Справядлівы князь пасылаецца богам на зямлю, як довад прыхільнасьці бога да зямлі, „ашче бо кая земля управітся пред богом". Несправядлівы князь пасылаецца богам як пакараньне за грахі народу, калі людзі „злі і лукаві бывают”. Гэткі князь знаходзіцца ў атачэньні дурных дарадчыкаў „несмысленых“, або „младых". Дарадчыкі захапляюць уладу ў свае рукі і карыстаюцца ёю ў сваіх уласных інтарэсах. Скуткам такога кіраўніцтва зьяўляецца