Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная
IV

Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

І. Утварэньне дынастычнае дзяржавы.

Тэрыторыя літоўскага пляменьня. Ліцьвіны складаюць асобную галіну народаў, прыналежных да інда-эўропэйскае групы моваў, гэтак званае літоўска-бальтыцкае. Літоўскія пляменьні спачатку займалі вадазборы Нёману і З. Дзьвіны, паўночныя прытокі Прыпяці, верхні бег Дняпра і Бярэзіны, узьбярэжжа Бальтыцкага мора, ад вусьця Нёману да 3. Дзьвіны, і вадазбор верхняй Акі. Рух готаў ад берагоў Бальтыцкага мора да Чорнага адсунуў ліцьвінаў на захад і звузіў граніцы іх тэрыторыі. З ХI веку ліцьвіны жывуць там, дзе іх застае гісторыя. У гэты час літоўскія пляменьні занялі ўсё Бальтыцкае ўзьбярэжжа ад Віслы да 3. Дзьвіны а гэтак сама ніжні бег Нёману з правымі прытокамі. Уся гэта мясцовасць была пакрыта ў вялікай колькасці лясамі, балотамі, вазёрамі, рэкамі і рэчкамі. Глеба была няўродлівая і мала спрыяла для разьвіцьця ральніцкай культуры. Да канца Х веку няма простых даных аб ліцьвінах. З гэтага моманту ў жыцьцёх святога Вайцеха, у нямецкіх і польскіх хроніках і ў начальным летапісе спатыкаюцца ўспаміны а ліцьвінах. Літоўскае племя дзялілася на шэраг этнографічных адзінак, жыўшых паасобку адна ад другой. Па правай прытоцы Нёману—Віліі разьмясьцілася цэнтральнае племя—Літва. На правым беразе 3. Дзьвіны—Летгола (латышы), а на левым — Земігола. Паміж вусьцямі Нёману і Віслы жылі Прусы. Жмудзь займала вадазбор ніжняга Нёману. Паўвостраў, паміж Рыскай затокай і Бальтыцкім морам, быў заняты куронамі. Прытока 3. Бугу — Нарва была заселена яцьвягамі.

Культура ліцьвінаў. Ліцьвіны, жывучы ў лясістых і водных мясцовасьцях, займаліся паляўніцтвам, рыбацтвам і ральніцтвам, якое вад канец XII ст. асабліва ў яцьвягаў дасягнула значных рэзультатаў. Памяшканьні ліцьвінаў былі вельмі прымітыўны. Пераважнай формай памяшканьняў была курная хата. З часам ліцьвіны запазычылі ў суседзяй-славян цёплую хату і ў свой чарод пазнаёмілі з ёю фінаў. Апрача гэтага ліцьвіны навучыліся ад смальнян ганчарніцтву, гарбарніцтву, вырабу войлаку, смалярніцтву, выкарыстаньню воску, які яны звальвалі ў купы, як зусім няпрыгодную рэч. Рэлігійныя вераваньні вызначаліся прымітыўнасцю і былі агульна-арыйскага пахаджэньня. Яны складаліся пад уплывам сіл прыроды, якія дапамагалі ліцьвіну ў яго гаспадарчай працы. Рэшткі рэлігійнага фэтышызму выявіліся ў пашырэньні культу казулек і вужоў, у прынясеньні ў ахвяру чорных курэй, парасят, кароў, белых коняў. З працягам часу ў ліцьвінаў складаецца культ продкаў, які захаваўся ў працягу доўгага часу і выяўляўся ў пад-