Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

З XIII ст. ліцьвіны стыкнуліся з новым і пры гэтым вельмі небясьпечным ворагам у асобе немцаў, паявіўшыхся ў канцы ХІІ веку. Ўтвораны тут Закон Мечаносцаў спачатку жыў самастойным жыцьцём і ня імкнуўся да коордынаваньня сваіх дзеяньняў з Законам Тэўтонскім, які ўтварыўся паміж Нёманам і Віслай крыху пазьней Закону Мечаносцаў, па запрашэньню Конрада Мазавецкага для барацьбы з прусамі, з якімі ён сам ня быў у сілах справіцца. Гэта дало магчымасьць Тэўтонскаму Закону думаць а заваяваньнях для саміх сябе. Суседзтва з Тэўтонскім Законам мела вялікае значэньне для мечаносцаў, палітычнае ўмацаваньне якіх утварала напружаныя адносіны паміж Лівонскаю царквою і Законам з тае прычыны, што магістар стараўся падчыніць сабе Лівонскую царкву. Не адчуваючы сябе даволі сільным, магістар Закону зьвярнуўся за дапамогаю да свайго суседа, але гэта не дало пажаданых рэзультатаў. Толькі ў 1237 годзе, калі мечаносцы на зваротным шляху пасьля свайго пераможнага паходу на Літву, былі ўшчэнт разьбіты ліцьвінамі і земіголай, і калі за гэтым выбухла паўстаньне жмудзінаў і куронаў, — толькі тады адбылося аб'яднаньне абодвых Законаў. Паўстаньне літоўскіх пляменьняў пагражала Закону поўным зьністажэньнем. Каталіцкія біскупы — Рыскі, Дэрпскі, і Эзэльскі зьвярнуліся да папы з просьбай даць згоду на злучэньне абодвых Законаў. Пад уплывам небясьпекі, пагражаючай Закону, папа Грыгоры ІХ даў на гэта сваю згоду. Разам з гэтым аб'яднаны Закон перастаў падчыняцца Рыскаму біскупу.

Ліцьвіны і немцы. Злучэньне абодвых Законаў у хуткім часе дало дадатнія для немцаў рэзультаты. Паўстаньне было ўсьмірана. Закон атрымаў магчымасьць у далейшым цягу праводзіць спыненую на час зачэпную політыку. Пасьля таго, як Аляксянлар Неўскі разьбіў немцаў на лёдзе Пскоўскага возера ў 1242 г., зараз-жа выбухла паўстаньне земіголы і куронаў. Перавага фэўдальна-ваеннай організацыі над ліцьвінамі і ўнутраная слабасьць апошніх дапамагалі немцам у іх барацьбе з ліцьвінамі, у якіх рыцары адбіралі землі, абкладалі насяленьне падаткамі і прымушалі гвалтам прыймаць хрысьціянства. Прыбальтыцкія і падзьвінскія літоўскія пляменьні папалі ў залежнасьць ад Закону. Толькі Жмудзь і Літва захавалі сваю незалежнасьць. Аднак падбітыя пляменьні ня раз паднімалі паўстаньні, якія звычайна канчаліся няўдачаю і яшчэ пагоршвалі становішча пераможаных.

Распад роду. Барацьба з суседзьмі, асабліва з немцамі, спрыяла распаду роду і ўтварэньню первясковых форм тэрыторыяльнага аб'яднаньня з мэтай самаабороны. Унутры роду адбываўся падобны-ж процэс. Старыя радавыя організацыі распаліся. Экономічна больш дужыя асобы, выдзяліўшыся з роду, падчынілі сабе больш слабыя радавыя элемэнты, якія сталі да іх у асабіста залежныя адносіны. Такіх князькоў было вельмі многа паміж літвінаў, жмудзінаў і яцьвягаў. Канечнасьць абараняць падуладную краіну ад набегаў Закону прымушала радавых князькоў завязваць паасобныя ўмовы. Але гэткія князёўскія фэдэрацыі гэтак шпарка распадаліся, як і ўтвараліся. Паміж гэтых князькоў з цягам часу паявілася політычная няроўнасьць. Адны сталі багацей, умацаваліся, другія зубожалі і апусьціліся. Галіцкі летапіс і нямецкія хроністыя ўспамінаюць аб існаваньні паміж ліцьвінаЎ нейкіх малодшых і старэйшых князёў.

Пачатак аб'яднаньня. Утварэньне больш буйных тэрытарыяльных аб'яднаньняў пацягнула за сабой спробу політычнага аб'яднаньня ліцьвінаў, якая аднак закончылася няўдачна і зьвязана з імем Міндаўга, аднаго з найбольш значных тэрытарыяльных князькоў. Міндаўгу ўдаалося паставіць у залежнасьць ад сябе большую часьць Літвы. Нямецкая хроніка называе яго каралём літоўскім. Аснаўным ядром, вакол якога вырасла Літоўскае княства, была этнографічная Літва, якая займала правыя прытокі Нёману, асабліва р. Вяльлю. Міндаўг захапіў