Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

трыццаці пяцёх год князем. Каб умацаваць свой уплыў і забясьпечыць сябе супроць немцаў, Вайшэлак стараўся аб'ядняць сваё княства 3 Галіцыяй і Валыншчынай. Аднак гэта політыка не дасягнула сваёй мэты і прывяла Вайшэлка да барацьбы, які ў 1268 г. пасьля сьмерці Шварна Данілавіча, быўшага князем літоўскім з часоў удаленьня Вайшэлка ў манастыр, зноў вярнуўся на літоўскі пасад. Барацьба, якая распачалася паміж Левам Данілавічам і Вайшэлкам, закончылася забойствам Вайшэлка. Пасьля сьмерці апошняга перамога была на баку нацыянальнае партыі, прадстаўнікам якой зьявіўся Тройдэн Рамундавіч (1270—1282) князь Альшанскі, які ў працягу трох год упарта змагаўся з Галіцка-Валынскімі князьмі. Пасьля таго, як з апошнімі была завязана згода, Тройдэн ваяваў з палякамі і немцамі за прусаў. Гэтую барацьбу выкарыстаў Доўмант і заняў часова Полацк. Калі Тройдэн быў забіты, Доўмант з палачанамі і пскавіцянамі прабаваў захапіць Літоўскае княства, але гэтая спроба закончылася няўдачаю. Распачалася анархія, якая спрыяла ўмацаваньню немцаў.

Утварэньне Літоўска-Беларускага княства. Націск немцаў спрыяў адраджэньню аб'яднаўчых імкненьняў паміж літвінамі. Ініцыятыва йшла ад жмудзінаў, найбольш цярпеўшых ад нападу тэўтонска-лівонскіх рыцараў, якіх падтрымлівалі палякі. Увасабленьнем гэтага настрою зьявіўся Вітэнь (1295—1315), якому ўдалося аб'ядняць у сваіх руках Жмудзь, Літву і Чорную Русь. Дзякуючы гэтаму Вітэнь мог даць адпор немцам і гэтым самым умацаваць сваю маладую дзяржаву. З імем Вітэня зьвязан шэраг паходаў супроць немцаў, у якіх перамогі зьмяняліся няўдачамі, узмацняўшымі еднасьць Літоўскага княства. У 1314 годзе мечаносцы выступілі супроць ліцьвінаў і, спусташаючы ўсё на сваім шляху, дайшлі да Навагрудка, які спалілі, а жыхароў перабілі. У гэты момант ліцьвінам удалося зайсьці ўтыл немцам, якія дзякуючы гэтаму былі прымушаны адступіць. Пабачыўшы, што па дарозе ўсе склады зьніштожаны, рыцары пачалі шпарка адступаць. Гэтае адступленьне хутка перайшло ў навальныя ўцёкі. Пасьля сьмерці Вітэня, забітага громам, аб'яднаўчая політыка не прыпыняецца. Дзякуючы спрыяючым знадворным умовам, сыну Вітэня—Гедыміну (1316-1341) ўдалося ня толькі ўмацаваць Літоўска-Беларускае княства, але й пашырыць яго на ўсход коштам суседніх Беларускіх і Украінскіх зямель, у далучэньні якіх Гэдымін бачыў новую сілу дзеля барацьбы з тэўтона-літоўскімі рыцарамі. Пашырэньне тэрыторыі новага княства адбылася даволі шпарка. Суседнія краіны, адчуваючы патрэбу ў больш дужых абаронцах, ахвотна прызнавалі над сабою верхаводзтва вялікага князя. Полацкая зямля была далучана да Літвы яшчэ да Гэдыміна. Шлюб Ольгэрда з Марыяй, дачкой Віцебскага князя, перадаў Літве Віцебскую зямлю (1320). Ольгэрд стаў княжыць у Віцебску. У хуткім часе і Менскі князь стаў падручным Літоўскага князя (1326). Гэткім чынам уся Полацкая зямля к пачатку XIV стал. ўвайшла у склад тэрыторыі новага князя. Пры Гэдыміне турава-пінскія князі, якія стараліся вызваліцца ад Галіцка-Валынскіх князёў, наладзілі зносіны з літоўскім князем і прызналі яго сувэрэнітэт. Адначасна была далучана і Берасьцейская зямля з гарадамі: Бярэсьце, Каменец, Кобрын, Дарагічын і Мельнік, князі якой стараліся вызваліцца ад галіцка-валынскіх князёў. Уплыў Гэдыміна пашырыўся і на Украінскія землі, Кіеў і Пераяслаў. У палове XIV ст. дзяржава Гэдыміна пашыралася на Усход да Сожа, Бярэзіны і ніжняй Прыпяці. Гэткае пашырэньне вяло да нямінуючай стычкі з Смаленскай зямлёй. Пры сыне Гедыміна—Ольгэрдзе (1315—1377) пашырэньне тэрыторыі адбывалася ў далейшым цягу. Увага Ольгэрда была зьвернута на Украінскія землі. Ольгэрд выгнаў з Кіева князя Хведара Сьвятаславіча і пасадзіў у ім свайго сына Уладзіміра. Пераяслаўская зямля, якая цягнулася да Кіева, падчынілася Літве. Скарыстаўшы з няладзіц у Гордзе, Ольгэрд задаў та-