Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

тарам вялікае паражэньне на Сініх водах (1363), пасьля якога ўсходняе Падольле было занята сынамі Корыята Гедымінавіча. Няладзіцы ў Ордзе далі магчымасьць Ольгэрду пашырыць сваю ўладу на Чарнігава-Северскія землі, унутры якіх адбываліся звычайныя бязладзьдзі (1356). Найбольш буйныя гарады — Чарнігаў і Трубчэўск, Бранск і Ноўгарад-Северскі былі перададзены сыном Ольгэрда, а Старадуб — аднаму з яго пляменьнікаў. Рэшта гарадоў засталіся з ранейшымі князьмі (Новасільскімі, Бельскімі, Адоеўскімі і г. д.). Нарэшце Валынская Зямля была захоплена Любартам Гэдымінавічам, зяцем аднаго з валынскіх князёў. За Валынь распачалася працяжная барацьба з Казімірам, каралём польскім. Паводле ўмовы 1366 году Літве былі зьвернуты Луцкая, Уладзімірская, Бельская і Холмская землі, але літоўскія князі — Холма і Бельза прызнавалі сябе васалямі польскага караля. Польска-літоўскія адносіны нядоўга былі мірнымі. Узнавілася барацьба за Галіцка-Валынскае насьледзьдзе, якая закончылася толькі ў 1382 годзе, калі памёр Людовік Вэнгэрскі, насьледнік Казіміра, доўга і ўпарта ваяваўшы з Літвой. К гэтаму часу ўся Валынь, за выключэньнем Холма і Бельза, ўвайшла ў склад уладаньняў Любарта Гэдымінавіча. Нарэшце вадазбор верхняга Дняпра быў далучаны да Літвы пасьля таго, як Вітаўт захапіў Смаленск (1404). Дзякуючы пашырэньню тэрыторыі новаўтворанае дзяржавы політычным цэнтрам маладога княства стала Вільня, пабудованая пры ўтоцы Вяльлі ў Нёман. Заснаваньне Вільні легэнда прыпісвае князю Гедыміну. Політычнае ўмацаваньне Вільні — рэзультатн яе географічнага палажэньня. З Вільні было выгадней і лягчэй сачыць за політыкай Закону ў адносінах да Літвы. Праз Вільню праходзіць гандлёвы шлях да Бальтыцкага мора, які меў вялікае значэньне для яе экономічнага і політычнага разьвіцьця. Рака Вяльля злучала ўсходнія прыдняпроўскія і прыдзьвінскія краіны з заходняй часткай дзяржавы — ўласна Літоўскай. Вільня стала стольным горадам новае дзяржавы, у якім знаходзіліся ўсе ніці абароны граніц ад бліжэйшых суседзяў — немцаў і татараў. Політычнае падвышэньне Вільні азначала заняпад Кіева, як цэнтру экономічнага, політычнага і культурнага жыцьця Прыдняпроўскага і часткай Прыдзьвінскага славянства. Політычнае ўмацаваньне вялікага кн. літоўскага знайшло свой адбітак у тытуле Вялікага князя, які пачаў цяпер называцца „Літоўскім, Жмудзкім і Рускім".

Адносіны да немцаў. Барацьба з немцамі, якая вылілася ў такія вострыя формы пры Гэдыміне, і якая ў значнай мэры спрыяла аб‘яднаньню паасобных краін, займала выдатнае політычнае месца і пасьля сьмерці закладчыка Літоўскага княства. Закон ня мог пагадзіцца з умацаваньнем свайго суседа і амаль-ні-што-год рабіў набегі на Літоўскія землі, дзе спатыкаў адпор з боку кіраўнікоў абароны княства. Барацьба з Законам адбывалася з пераменным посьпехам, прыносіла то перамогі, то паражэньні для Літоўскае стараны, але ўрэшце Літве пры дапамозе беларускага войска удалося спыніць націск Закону на Літву. Барацьба з Законам, узмацняючы політычна Цэнтральную Літву, самым цесным чынам злучала акраіны з цэнтрам. Асабліва было цяжкім становішча маладое дзяржавы пасьля сьмерці Гэдыміна, калі Вільня знаходзілася пад уладай яго малодшага сына Яўнутага. У 1345 г. Закон задумаў вялікі паход на Літву. У гэтым паходзе павінны былі прыняць удзел і ваенныя сілы заходняй Эўропы, у асобе каралёў Вэнгерскага і Чэскага, а гэтак сама і іншых герцагаў і трэфаў. Становішча Літвы пры слабым вялікім князі было вельмі цяжкім. Канечна трэба было прыняць надзвычайныя крокі супроць пагражаючай небясьпекі. Усе гэтыя ўмовы прычыніліся да дынастычнага перавароту — Яўнуты быў выгнаны з Вільні Кейстутам і стольны горад перададзен Ольгэрду. Абодва браты пачалі энэргічна рыхтавацца да адпору наезьнікаў-рыцараў. Абарона граніц удалася, а ўсё нямецкае і саюзнае войска