Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

было разьбіта. Спроба Закону падбіць сабе Літву закончылася поўнай няўдачай. Закону прыходзілася зьмяняць сваю тактыку ў адносінах да Літвы і папрабаваць дабіцца свайго павольным паступовым праніканьнем у глыб Літвы. Закон распачаў энэргічна будаваць замкі з тэю мэтай, каб адсюль нападаць на Літву. З свайго боку і Літва пачала будаваць крэпасьці. Былі пабудованы замкі ў Вільні, Троках, Крэве. Лідзе. Уся абарона заходніх краін ад немцаў знаходзілася у руках Кейстута — брата Ольгэрда.

У працягу 1345 —1382 тэўтонскія рыцары зрабілі шэсьцьдзесят шэсьць нападаў на Літву, а ліцьвіны трыццаць шэсьць нападаў на Прусію. У гэты-ж пэрыод часу лівонскія рыцары нападалі трыццаць раз на Літву, а ліцьвіны дзесяць раз на Лівонію. У часе аднаго з такіх нападаў Кейстут папаўся ў палон і быў адвезены ў замак Марыенбург, адкуль яму ўдалося ўцячы. Удачная барацьба Кейстута з немцамі павялічвала попітычны ўплыў новае дзяржавы і ўзмацняла аўтарытэт вялікага князя літоўскага.

Літва і Паўночна-Ўсходняя Русь. Утварэньне Літоўска-Беларускае дзяржавы адбывалася адначасна з утварэньнем Велікарускае дзяржавы — Маскоўскага княства, умацаваньне якога не адпавядала інтарэсам Вялікага Княства Літоўскага. Інтарэсы абедзьвюх дзяржаў стыкаліся на верхнім Дняпры, куды накіроўвалася маскоўская політыка, у Ноўгарадзе, дзякуючы гандлю якога Літва магла падтрымліваць гандлёвыя сувязі з захадам. Умацаваньне ў Ноўгарадзе маскоўскага ўплыву істотным чынам павінна было адгукнуцца на гандлёвых сувязях Літвы з Захадам. Каб аслабіць Маскоўскае княства, Літва старанна шукае сабе саюзьнікаў, падтрымлівае ўсе супроць-маскоўскія сілы, не заўсёды лічачыся з іх географічным палажэньнем і запраўднай магчымасьцю даць істотнае падтрыманьне.

Літва і Ноўгарад. Пасьля таго, як Кіеўская дынастычная дзяржава развалілася, Ноўгарад стаў незалежнай гарадзкой рэспублікай, у якой арыстакратыя буйнага капіталу мела вялікае політычнае значэньне ўва ўнутранай політыцы гарадзкой рэспублікі. Разьвіцьцё замежнага гандлю і калянізацыя ноўгарадзкім баярствам вялізных абшараў, дасягаўшых за Урал, спрыяла награмаджэньню гандлёвага капіталу ў руках зямельнае і грашовае арыстакратыі і пацягнула за сабою пагаршэньне ў соцыяльных адносінах. Соцыяльная барацьба аслабляла політычнае значэньне Ноўгараду і адчыняла шлях для чужаземнага ўплыву на політыку Ноўгарадзкага ўраду. Маскоўскае княства, якое паступова політычна ўмацоўвалася, у сваёй тэрытарыяльнай экспансыі і барацьбе з Цвер'ю — нямінуча павінна было стыкнуцца з Ноўгарадам. Масква старалася рабіць уплыў на ноўгарадзкую ўнутраную політыку. Масква старалася папаўняць княжы скарб тым спосабам, што накладвала на Ноўгарад контрыбуцыю, што ўпяршыню зрабіў князь Сымон Горды. Гэткая політыка Масквы выклікала ў Ноўгарадзе оппозыцыю, у склад якой уваходзіла зямельная і грашовыя арыстакратыя. Не разьлічаючы на свае ўласныя сілы, ноўгарадзкая арыстакратыя шукала падтрыманьня і дапамогі ў літоўскага князя, хаця географічная аддаленасьць Ноўгараду ад Літвы зьяўлялася істотнай перашкодай да актыўнага ўмяшаньня ў ноўгарадзкія справы, ня гледзячы на зацікаўленасьць літоўскага купецтва ў падтрыманьні з Ноўгарадам беспасярэдніх гандлёвых сувязей. Праціўнікі багатых клясаў, трымаўшых у экономічнай ад сябе залежнасьці гарадзкую беднату „чорных людзей", орыентаваліся на Маскву, спадзяючыся зьменшыць сваю экономічную залежнасьць. Літоўская орыентацыя не дала ноўгарадзкім пануючым клясам якіх-колечы політычных пераваг. Сымон Горды, уступіўшы на тэрыторыю Ноўгараду, сабраў з некаторых краін дань, і літоўская партыя ня мела сілы перашкодзіць Маскве пажывіцца коштам суседняй Ноўгарадзкай рэспублікі. Маскоўская інтэрвэнцыя павялічыла політычны ўплыў ма-