Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

гарады: Старадуб і Трубчэўск. захопленыя маскоўскім князем з прычыны ўцечкі ў Маскву князя Андрэя Ольгэрдавіча і пераходу да маскоўскага князя Дзімітрага Ольгэрдавіча, які не пажадаў даць ваеннага адпору маскоўскаму націску. У рэзультаце барацьба Літвы з Масквою дала маладой Літоўска-Беларускай дзяржаве адмоўныя вынікі.

Структура новае дзяржавы. Літоўскае княства, пашырыўшы свае тэрыторыяльныя граніцы коштам суседніх беларускіх і часткаю ўкраінскіх зямель, разраслося ў вялікую Літоўска-Беларускую дзяржаву, якая абнімала вадазборы верхняй і сярэдняй 3. Дзьвіны, Неману, З. Бугу, Дняпра і верхняй Акі (гэта знача ўсю Літву і Беларусь, значную часьць Украіны і невялікую часьць Вялікаросіі). Агульны процэс далучэньня беларускіх і ўкраінскіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага вызначаў узаемныя адносіны Літвы і далучаных краін. Літоўскія вялікія князі абмяжоўваліся толькі павярхоўным прызнаньнем сваёй улады. У ўнутраным кіраўніцтве далучаныя землі захоўвалі сваю самастойнасьць. Князі дому Рурыкавічаў большай часткай засталіся на сваіх княжых пасадах, стаўшы толькі васалямі вялікага князя, абавязанымі яму ваеннай службай. Удзельныя князі кіравалі разам з сваімі баярамі, складаўшымі княжую раду. Паасобныя землі, як Чарнігава-Северская, Палесьсе і часткай Валынская былі падзелены на дробныя ўдзельныя ўладаньні, але Полацкая. Віцебская і Кіеўская землі захоўвалі палітычную еднасьць. Літоўска-Беларуская дзяржава выяўляла сабою фэдэрацыю краін, зьвязаных з цэнтрам вельмі нятрывалымі вузламі. Літоўская нацыянальнасьць у новай дзяржаве зьяўлялася значнай меншасьцю, распыленай у моры беларускага народу, хаця політычная кіраўнічая роля ў гэту эпоху прыналежала ліцьвінам.

Экономічны ўклад. Літоўска-Беларуская дзяржава ў народна-гаспадарчых адносінах дзялілася на дзьве часткі; заходнюю і усходнюю, што супадала і з ваенна-адміністрацыйным падзелам дзяржавы. Заходнія краіны былі зьвязаны з вадазборам Нёману, а ўсходнія — з вадазборамі Дняпра і 3. Дзьвіны. Славянская калянізацыя накіроўвалася з усходніх краін у заходнія. Каляністыя пасяляліся сёламі, супольнымі сіламі асвойваючы вольныя лясныя і зямельныя абшары. Распад радавых організацый паміж літвінаў спрыяў пашырэньню падобных паселішчаў і на літоўскай тэрыторыі. У эпоху ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага значна была пашырана княжая калянізацыя. Князі будавалі двары, заводзілі нівы, заклікалі для пасяленьня жыхароў, прыходзіўшых з Валыні і з Полацкае зямлі. Княжы двор становіцца цэнтрам дзяржаўнае гаспадаркі. Побач з княжай гаспадаркай існуе і прыватная панская гаспадарка, але права ўласнасьці на зямлю пакуль што застаецца за вялікім князем. Ня гледзячы на вольную княжую калянізацыю, сярэдзіна Літвы была слаба залюднена. Нязначная гушчыня насяленьня і вялікая колькасьць лясоў прыпыняла паляпшэньне сельскагаспадарчае тэхнікі, хаця ў параўнаньні з папярэдняй эпохай сельскае гаспадарства значна пасунулася наперад. Але й здабывальная прамысловасьць, дзякуючы вялікай колькасьці лясоў і рачных вод, мела вялікае значэньне ў гаспадарчым жыцьці краю. Ў мясцовасьцях па Дзьвіне і Дняпру пераважнае значэньне мела здабывальная прамысловасьць. Бязьмежныя лясныя пушчы і рачныя воды давалі магчымасьць насяленьню займацца зьвералоўствам, пчалярствам, рыбацтвам. Ральніцтва тут мела ўтаразначны характар. У паўднёва-ўсходніх валасьцёх Валыншчьшы і часткай Падольля сельскагаспадарчая культура ўжо пусьціла глыбокае карэньне. Эксплёатацыя лясных промыслаў і рачных багацьцяў адступае на задні плян. Дзякуючы географічнаму палажэньню, у Літоўска-Беларускай дзяржаве значна быў разьвіты і гандаль. Гандлёвыя шляхі вызначаліся яго географічным палажэньнем. Дняпро зьвязваў Літоўска-Беларускую дзяржаву з рын-