Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

самапродаж, шлюб вольнага з нявольнай, праступленьне і невыпаўненьне прынятых на сабе матар'яльных абавязаньняў. Рабы ня мелі ні грамадзянскай праваздольнасьці, ні ўласнавольнасьці. Нявольніцкае становішча было насьледным і пераходзіла на патомства. Кляса рабоў была даволі значнай і складала асноўную рабочую сілу ў гаспадарскіх і прыватна-ўласьніцкіх маёнтках.

Політычны ўклад. Літоўскія вялікія князі глядзелі на сваю дзяржаву, як на айчыну. Грунтуючыся на айчынным праве, вялікія князі раздавалі паасобныя часткі тэрыторыі сваім сыном. Велічыня ўдзелу залежала выключна ад вялікага князя; аднак, ня гледзячы на падзел Дзяржавы на паасобныя тэрытарыяльныя адзінкі, князі, асеўшыя ў іх, не станавіліся ўдзельнымі князьмі, бо падуладная ім тэрыторыя не зьяўлялася іх айчынай. Гэтак Гэдымін яшчэ пры сваім жыцьці падзяліў дзяржаву паміж сынамі: Монвідам, які атрымаў Кернаў і Слонім, Ольгэрдам — Віцебск, Кеістутам — Бярэсьце, Горадню і Жмудзь, Нарымунтам — Пінск, Тураў і Менск, Любартам — Валынь, Карыатам — Чорную Русь але бяз Слоніму. Полацк знаходзіўся ў руках Воіна — брата Гэдыміна. Вялікім князем па сьмерці Гэдыміна стаў самы малодшы сын — Яўнуты, які прымушаны быў ратавацца ўцечкай у Маскву (1344). Яго вялікае княжэньне цягнулася нядоўга. Кейстут і Ольгэрд, захапіўшы Вільню, учынілі дзяржаўны пераварот. На вялікакняскім пасадзе апынуўся Ольгэрд, а заходняя частка княства была перададзена Кейстуту. Вялікі князь Ольгэрд абавязваўся дзяліць з Кейстутам усё напалам, што яны здабудуць. Літоўска-Беларуская дзяржава фактычна разьдзялілася на дзьве паловы: — заходнюю і ўсходню. На чале першай стаў Кейстут, на чале другой — уласна Літвы і Беларусі — стаў Ольгэрд. Адносіны паміж братамі да самой сьмерці Ольгэрда аставаліся прыяцельскімі. Ўдзельныя князі безадмоўна прызнавалі іх уладу. Кейстут бараніў княства ад нападаў мечаносцаў і сам ня раз спусташаў рыцарскую тэрыторыю. У працягу 1345 — 1382 г.г. тэўтонскія рыцары зрабілі шэсьцьдзесят шэсьць нападаў на Літву, а ліцьвіны трыццаць шэсьць нападаў на Прусію. У той-жа пэрыод часу лівонскія рыцары трыццаць раз нападалі на Літву, а ліцьвіны адзінаццаць раз на Лівонію. У часе аднаго з такіх нападаў Кейстут быў захоплены ў палон і адвезен у Марыенбург, адкуль яму ўдалося ўцячы. Увага Ольгэрда была пакірована на ўсход, на суседнія беларускія і ўкраінскія землі. Удачная барацьба Кейстута з немцамі паднімала політычны ўплыў новае дзяржавы, але вялікакняская улада заставалася ў руках Ольгэрда, як найбольш сільнага з усіх удзельных князёў. Ольгэрд пакінуў дванаццаць сыноў, якія атрымалі ўдзелы яшчэ пры жыцьці свайго бацькі. Старшым у родзе заставаўся Кейстут, а старшым сынам Ольгэрда быў Андрэй, які княжыў у Полацку. Але вялікім князем па жаданьню Ольгэрда стаў Ягайла, сын ад другой жонкі Юліянны Цьвярской. Кейстут прызнаў найвышэйшую ўладу свайго пляменьніка, але добрыя адносіны паміж імі трывалі нядоўга. Ягайла баяўся Кейстута і, каб пазбавіцца яго, завязаў зносіны з немцамі. Тады Кейстут захапіў Вільню і прагнаў свайго пляменьніка. У распачатай барацьбе часьць удзельных князёў становіцца на сторану Ягайлы, а другая на старану Кейстута. У часе барацьбы Кейстут быў забіты, і Ягайла заняў віленскі пасад. У руках Ягайлы апынуліся Віцебск, Менск, Мсьціслаў, Навагрудак, Літва і Жмудзь. Шмат з удзельных князёў было выгнана з іх пасадаў. Затое Ягайла зблізіўся з братам Скіргайлам, аддаўшы яму Троцнае княжэньне.

Паміжкнязёўскія адносіны. У перайманьні вялікакняскага пасаду ня было ніякай пэўнай сыстэмы. Пасад даставаўся звычайна дужэйшаму князю. Літоўска-Беларуская дзяржава выяўляла сабой шэраг паасобных княжэньняў, падлеглых вялікаму князю. У руках апошняга знаходзілася значная тэрыторыя, складаўшая яго ўдзел, велічыня якога