Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

давала магчымасьць князю трымаць у залежнасьці ад сябе ўдзельных князёў; адносіны апошніх да вялікага князя вызначаліся княжымі ўмовамі і прысяжнымі граматамі і фактычна прымалі форму абяцаньня вернае службы і ваеннае дапамогі. Вялікія князі не царамоніліся з удзельнымі князьмі і адвольна пазбаўлялі ўдзелаў то адных то другіх князёў. Становішча вялікакняскай улады пры Ягайле было ня зусім трывалым. Краінныя князі ў саюзе з немцамі стараліся аслабіць вялікакняскую ўладу. Асабліва быў небясьпечны Вітаўт — сын Кейстута, які дабіўся таго, што яму былі зьвернуты адабраныя бацькаўскія воласьці — Горадня і Бярэсьце. Не атрымаўшы Троцкага княжаньня, Вітаўт быў гатоў распачаць зносіны з немцамі, каб абараніць свае політычныя правы. Небясьпека з боку ўнутраных і знадворных ворагаў прымусіла Ягайлу прыняць прапазыцыю польскіх паноў – ажаніцца з каралеваю Ядвігай і падпісаць шэраг важнейшых абавязаньняў, на моцы якіх Літва і Польшча злучаліся ў адну дзяржаву. Вунія была спаткана ў Літве воражна. Увасабленьнем гэтага настрою зьявіліся літоўскія баяры на чале з Вітаўтам, якому ўдалося замацавацца на вялікакняскім пасадзе і дагаворамі азначыць свае адносіны да Польшчы.

Зьністажэньне ўдзельнага ўкладу. У адносінах да ўдзельных князёў Вітаўт у далейшым цягу праводзіў політыку Ягайлы. Гэткім чынам Скіргайла, галоўная апора Ягайлы, прымушан быў растацца з Полацкім і Троцкім княствамі. Сьвідрыгайла Ольгэрдавіч, што сядзеў у Віцебскай зямлі, павінен быў пакінуць княжы пасад. Уладзімірская зямля была адобрана ад Хведара Любартавіча, Ноўгарад-Северская ад Корыбута. З Кіева быў выгнаны Ўладзімір Ольгэрдавіч. Сыны Карыата Гэдымінавіча павінны былі растацца з Падольскай зямлёй. Выгнаныя князі атрымалі ўдзелы ў іншых мясцох, але ў часовае ўладаньне. З князёў-айчыньнікаў яны абярнуліся у слуг вялікага князя, захаваўшы некаторыя княжыя правы. Самастойнасьць удзельных княстваў зьнікла. Насяленьне краін заставалася верным Вітаўту, бо краіны атрымалі ўстаўныя граматы, забесьпячаушыя ім унутраную аўтаномію. Гэтыя граматы атрымалі пацьвярджэньне пры Казіміру, Аляксандру, Жыгімонтах. Аўтэнтыкі грамат Вітаўта не захаваліся. Улада вялікага князя была неагранічана і датычыла ўсіх бакоў жыцьця гаспадарства. Каля вялікага князя знаходзілася „рада", як-бы, курыя васаляў, у якой прымалі ўдзел асобы з складу буйных земляўласьнікаў. Рада мела дарадчае значэньне. Запрашэньне у раду залежала ад волі вялікага князя. Адначасна з зьніштажэньнем удзелаў, у краіны былі назначаны намесьнікі вялікага князя, а ў лічныя гаспадарскія двары — для загадваньня гаспадаркаю, а гэтак сама для суду над мясцовым насяленьнем і збору падаткаў былі пасаджаны намесьнікі і цівуны. Эксплёатацыя гаспадарскіх двароў давала вялікаму князю значныя сродкі. Гэта ўзмацняла матар'яльнае становішча і павялічвала ўладу і значэньне вялікага князя. Існаваньне буйнага княжага і панскага землеўладаньня і паяўленьне страціўшых права пераходу сялян спрыяла зараджэньню соцыяльнага фэодалізму.

Царква і дзяржава. Паяўленьне ў зямлі прусаў Тэўтонскага закону пацягнула за сабою гвалтоўнае пашырэньне хрысьціянства. Паганская Літва моцна трымалася за веру продкаў і пры першай-жа магчымасьці варочалася зноў да старое веры. Паўстанцы забівалі каталіцкіх місіонэраў, вырэзвалі каталіцкае духавенства, разбурвалі касьцёлы. Літоўскія паганцы глядзелі на каталіцызм, як на прыладзьдзе політычнага і экономічнага падняволеньня. З пашырэньнем каталіцызму ўводзілася царкоўная дзесяціна, як прымусовы збор, абавязковы для ўсіх, Кейстут увесь час заставаўся на чале паганскае партыі, якая бараніла нацыянальную незалежнасьць. Пры Ольгэрдзе папа Грыгоры ІХ зьвярнуўся з лістом да літоўскіх князёў з мэтай пераканаць іх прыняць хрысьціянства. Аднак каталіцызм усё-ткі, хаця і паволі, але ра-