Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

удзельныя князі павінны былі прынесьці прысягу ў вернасьці польскай кароне.

Востраўская ўмова. Крэўская вунія юрыдычна спыняла самастойнае існаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы, але фактычна ўсе ўмовы вуніі зьявіліся толькі дэклярацыяй, ажыцьцяўленьне якой было немагчыма ў той момант, калі апошняя была задумана. Літва захавала сваю самастойнасьць і зьвязалася з Польшчай толькі параўнальна праз вялікага князя Ягайлу, які адначасна стаў і польскім каралём. Літоўскія баяры — буйныя земляўласьнікі на чале з Вітаўтам — распачалі барацьбу супроць вуніі. Палякам прышлося палічыцца з гэтым нацыянальна-політычным настроем літоўскіх магнатаў і пайсьці на ўступкі. 5-га жніўня 1392 году ў Востраве была завязана новая ўмова. Вітаўт прызнаваўся вялікім князем і адначасна васалам польскага караля. Улада Вітаўта захоўвала часовы характар. Па сьмерці Вітаўта ўсе яго ўладаньні пераходзяць да караля і яго насьледнікаў і да кароны польскай. Аднак Вітаўт мала зьвяртаў увагі на свой васалітэт у адносінах да Польшчы і глядзеў на сябе, як на самастойнага гаспадара.

Вунія 1401 году. Востраўская ўмова зьяўляецца значнай перамогай літоўскіх сэпаратыстых. Барацьба за поўнае вызваленьне ад Польшчы была прыпынена дзякуючы таму разгрому, які нанесьлі Вітаўту татары на р. Ворскле (1399). Палякі выкарысталі гэтае становішча і запрапанавалі падпісаць новую вунію, якая паўтарала ўмовы вуніі 1392 г. Вітаўт ад свайго імя, князёў і баяр павінен быў даць абавязаньне памагаць палякам ва ўсім, і пасьля сьмерці Вітаўта ня шукаць новага гаспадара, паміма польскага караля. Палякі абяцалі не выбіраць новага караля бяз згоды Вітаўта і літвінаў. Дзеля большай трываласьці вуніі, унітарны акт быў падпісан князьмі і баярамі.

Замежная політыка. Вітаўту прыходзілася весьці барацьбу на чатыры фронты: з палякамі, татарамі, немцамі і Масквой. Барацьба з палякамі вылівалася ў формы барацьбы за зьмену ўмоў Крэўскае вуніі 1385 году і дала дадатнія вынікі. Умова з палякамі у Гародле на З.Бугу (1413) забесьпячала Літве ўнутраную аўтономію пад сувэрэнітэтам Польскае дзяржавы. Няўдачнай была барацьба з татарамі. Тахтамыш, выгнаны Кіпчацкі хан, зьвярнуўся да Вітаўта з прозьбай а дапамозе. Вітаўт даў на гэта сваю згоду з тэй умовай, што хан яму дапаможа супроць Масквы. Вышаўшы з вялікім войскам на дапамогу Тахтамышу, Вітаўт сустрэўся з войскам Эдыгэя на р. Ворскле (1399). Бітва закончылася поўным разгромам. Даволі складаны і заблытаны былі адносіны з суседнімі вялікарускімі землямі. Вітаўт думаў пры дапамозе татар захапіць Ноўгарад, Смаленск, нават Маскву. Барацьба на Усходзе закончылася тым, што Смаленск быў захоплен Вітаўтам (1404). У 1405 годзе былі спустошаны Пскоўскія землі. Ноўгарадцы й пскавічане зьвярнуліся да Масквы за дапамогай. Вялікі князь Васіль Дзьмітравіч выступіў супроць свайго цесьця Вітаўта. У адказ на гэта ў Літве учынілі пагром над усімі рускімі. Удзельныя князі, ўцякаўшыя з Літвы, знаходзілі ў Маскве гасьцінны прытул і атрымлівалі гарады. Аднак ваенае стычкі паміж абодвума князьмі не адбылося. У 1409 годзе на р. Угры быў завязаны мір. Пасьля сьмерці Васіля Дзьмітравіча (1425) Вітаўт распачаў зачэпныя крокі ў адносінах да Пскову і Ноўгараду. У 1426 годзе была спустошана ўся Пскоўская краіна, галоўным чынам пры дапамозе татар. Спроба захапіць умацованыя пункты: Апочку, Вароніч закончылася няўдачай. У 1428 годзе Вітаўт ваяваў з Ноўгарадзкай зямлёй, дзе адбывалася якраз барацьба дзьвёх партый – літоўскай і маскоўскай. Апіраючыся на першую, Вітаўт утаргнуўся ў межы Ноўгарадзкае краіны і аблажыў Порхаў, які быў узяты і павінен быў выплаціць 5 тысяч рублёў контрыбуцыі і тысячу рублёў за палонных. Усходняя політыка Вітаўта была неажыцьцёўлена. Адносіны да немцаў заставаліся ўвесь час напружанымі. Жмудзь, аддадзеная