Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная
Б). Нацыянальна-політычная барацьба ў XV ст. і лёс вуніі.

Барацьба культур і нацыянальнасьцей. Вунія з Польшчай спрыяла пранікненьню на тэрыторыю княства польскае культуры. Апошняя стыкнулася з культурай беларускай. Распачалася барацьба дзьвёх культур, прычым станавілася відавочным, што вялікакняская ўлада становіцца на сторану польскае культуры. Да барацьбы культур трэба далучыць і барацьбу нацыянальную. У Літоўска-Беларускай дзяржаве, у якой пануючай нацыянальнасьцю была літоўская, большая часьць насяленьня была беларускае нацыянальнасьці. Тымчасам прывілеі, наданыя літоўскім баярам у 1387—1413 г. г. ня былі распаўсюджаны на беларускіх і ўкраінскіх земляўласьнікаў, а гэта выклікала з боку апошніх зусім справядлівае нездаваленьне. Распараджэньне аб тым, каб ліцьвіны прымусова прымалі каталіцкую веру, пацягнула за сабою забарону ўступаць у шлюб з рускімі. Беларуская або ўкраінская жанчына, якая выходзіла замуж за ліцьвіна католіка, пад пагрозай цялесных кар павінна была прыняць каталіцызм.

Політычныя партыі. На нацыянальна-культурным грунце ў асяродзьдзі літоўскіх і беларуска-ўкраінскіх земляўласьнікаў ўтварылася дзьве партыі — літоўска-беларуска-ўкраінская і літоўска-польская, паміж якімі ў хуткім часе павінна была распачацца барацьба. Па сьмерці бязьдзетнага Вітаўта, Літоўска-Беларускі вялікакняскі пасад заставаўся вакантным. Палякі, забыўшы аб вуніі 1413 году, хацелі забраць вялікае княжэньне ў свае рукі, а гэта пацягнула-б за сабою тое, што вялікае княства ўтраціла-б дзяржаўную самастойнасьць. Літоўскае баярства стаяла на сваім ранейшым політычным поглядзе і з мэтай абароны самастойнасьці княства старалася зблізіцца з беларускімі і ўкраінскімі князьмі і баярамі. Абодва бакі сабраліся на зьезд і насупроць вуніі 1413 году выбралі брата Ягайлы—Сьвідрыгайла вялікім князем. Сьвідрыгайла ў гэты час княжыў у Бранску і Ноўгарад-Северску і быў перакананым праціўнікам вуніі. З гэтага пункту погляду Сьвідрыгайла быў пажаданым і для літвінаў. Беларуска-ўкраінскія земляўласьнікі бачылі ў новым вялікім князі прадстаўніка сваіх нацыянальных інтарэсаў і з гэтае прычыны яго падтрымлівалі. Пагаджэньне на асобе Сьвідрагайлы не пагадзіла аднак літоўскай і беларуска-ўкраінскай нацыянальнасьцей. Ліцьвіны хацелі захаваць пры новым вялікім князі сваё пануючае становішча. Палякі павінны былі пагадзіцца з актам абраньня Сьвідрыгайлы вялікім князем.

Разарваньне саюзу паміж ліцьвінамі з аднаго боку і беларусамі і ўкраінцамі з другога. Саюз літоўскіх і ўкраінскіх земляўласьнікаў быў нятрывалым. Ліцьвінам не падабалася тая перавага, якую новы вялікі князь удзяляў беларуска-ўкраінскай арыстакратыі. Польскае духавенства баялася ўмацаваньня беларуска-ўкраінскага элемэнту, варожага да каталіцызму. Сьвідрыгайла ўсе пасады і ўрады пачаў раздаваць беларусам і ўкраінцам. Літоўскія баяры спалохаліся ўмацаваньня беларускае нацыянальнасьці і ўтраты свайго палітычнага ўплыву. Гэта папхнула іх на збліжэньне з палякамі, якія стараліся ўзнавіць вунію і забраць у свае рукі Валыншчыну і Падольле, дзеля таго што Сьвідрыгайла не хацеў пушчаць у Падольскія і Валынскія гарады польскіх намесьнікаў. Распачатая барацьба была спачатку выгодна для Сьвідрыгайлы.

Абраньне Жыгімонта Кейстутавіча. Каб аслабіць беларуска-ўкраінскі элемэнт, ліцьвінам прышлося пайсьці на дзяржаўны пераварот, запрапанованы палякамі. Была зроблена змова, каб захапіць Сьвідрыгайлу. Кіраўніком змовы быў кандыдат літоўска-польскай партыі — Жыгімонт Кейстутавіч. Змова не ўдалася. Змоўнікам удалося затрымаць у Ашмянах толькі сям’ю Сьвідрыгайлы. Сам-жа Сьвідрыгайла знайшоў