Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

захадзе было Карпацкае плоскаўзвышша. Затым яна паварачвалася на захад у кірунку Віслы і на поўнач да вадазбору правага паўднёвага берагу Прыпяці. Левыя прытокі Прыпяці — літоўскага пахаджэньня. На паўночным усходзе граніца даходзіла на Дняпры да г. Магілёва. На ўсходзе славяне занялі вадазбор сярэдняга Дняпра, а на поўдні граніца перасякала вышнявіны рэк Серэта, Прута, Днястра, Паўднёвага Бугу, даходзячы па Дняпры да ўток і ў яго Псёлу.

Суседзі славян. Паўночныя суседзі. Суседзьмі славян на паўночным захадзе было гэрманскае племя готаў. Да ІІ веку пасьля Н. Х. готы пасьпелі ўжо аб’яднацца, мелі моцную княжую ўладу і дасягнулі даволі значнага культурнага разьвіцьця. Гоцкая мэталічная культура была даволі добрага гатунку. Готы выраблялі пераважна зброю. Яны складалі ўсходнюю часьць гэрманскага пляменьня і засялялі ўзьбярэжжа Бальтыцкага мора на ўсход ад Віслы. Готы былі сьціснуты з усходу славянамі, з другога боку суседнія гэрманскія пляменьні перашкаджалі ім пасоўвацца на захад. У пачатку ІІ веку колькасьць насяленьня готаў значна павялічылася. Готы прымушаны былі шукаць выхаду для свайго павялічанага насяленьня. Гэтак падстаўляўся паток гоцкай эміграцыі, якая мела вялікі ўплыў на славянскія вандроўкі.

Паўднёвыя суседзі славян. Грэцкая калянізацыя. Эльлінскі сьвет даволі рана знайшоў паўночныя берагі Чорнага мора. Магчыма, што грэкі прышлі сюды сьледам за фінікіянамі і малаазійскімі карыйцамі, якія мелі тут вялікія гандлёвыя сувязі. Грэцкая калянізацыя пачалася з VII ст. Грэкі выбіраліся на поўнач па жывёлу, рыбу, хлеб, хутры, шэрсьць, мёд, воск, ільняныя і канапляныя тканіны. Асаблівае значэньне меў гандаль збожжам. У IV веку да Н. Х. палова збожжа прывозілася ў Грэцыю з поўначы, з берагоў Чорнага мора. А Грэцыя пасылала сюды віно з вастравоў Хіоса, Тадоса і Радоса. Ганчарныя (керамічныя) вырабы прыбывалі з Афін і Карынфу, а гэтак сама мэталічныя, залатыя і срэбныя аздобы і розныя прадметы роскашы. Партыйная барацьба ў гарадох, знадворныя мітрэнгі, пералюдненьне спрыялі пашырэньню калянізацыйнай дзейнасьці грэкаў. Калянізацыйную політыку пачалі гарады Мілет у Малой Азіі і Мэгара ў Эўропе. Мілету прыпісваюць заснаваньне 80 калёній. Мілет заснаваў Ольвію на правым беразе Бугу, Тыру на Днястроўскім лімане, а на паўднёвым узьбярэжжы Крыму — Феодосію і Пантыкапэю (Керч) і Фанагорыю на процілеглым беразе супроць Пантыкапэі. Выхадцы з Мэгарскай калёніі — Гэраклеі заснавалі Хэрсонэс. Побач з разьвіцьцём Афінскае дзяржавы ўсё ўзьбярэжжа Чорнага мора як культурна, гэтак політычна і экономічна папала ў сфэру ўплыву Афін. Адначасна з упадкам політычнага ўплыву Афін у ІІІ—ІІ вякох у калёніях узмацняецца ўплыў М. Азіі і Александрыі. У І сталецьці да Н. Х. асталёўваецца рымскі ўплыў, які зьмяняецца візантыйскім.

Гістарычныя лёсы калёній. Тыра — свабодная незалежная рэспубліка з народным соймам, сэнатам і 4 архонтамі на чале — захавала сваю незалежнасьць да паловы І стал. пасьля Н. Х., калі яна перайшла пад уладу Рыму. Цэнтрам грэцкага гандлю была Ольвія, якая праіснавала да ІІІ стал. пасьля Н. Х. і зусім заняпала, дзякуючы найсьцю вандроўных гордаў, што зьмянілі скіфскія пляменьні. З часам у Ольвіі была пастаўлена рымская залога. Хэрсонэс перажыў звычайны лёс усіх чарнаморскіх калёній—росквіту і заняпаду. Стаўшы ў візантынскую эпоху асяродкам грэцкае культуры, Хэрсонэс меў вялікі ўплыў на культурнае разьвіцьцё ўсходняга славянства пасьля яго расьсяленьня. Пантыкапэя стала сталіцаю Басфорскага царства, якое пашырыла свой уплыў і на вусьце Дону з калёніяй Танаіс. Сельскагаспадарчая культура ў Басфорскім царстве атрымала вялікае разьвіцьцё. Вёскі былі асяродкам збожжавай продукцыі, а гарады зьяўляліся мясцамі для гандлю і прамысловасьці. Гандаль і рыбацтва павялічвалі экономічнае