Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Умовы вуніі, завязанай у Мельніку, былі для літоўскай арыстакратыі страшэнна нявыгаднымі, але ліцьвіны былі прымушаны яе падпісаць. Ліцьвіны мала выйгралі ад вуніі. Палякі слаба памагалі ліцьвінам у іх барацьбе з Масквой. Вунія фактычна ня была ажыцьцёўлена. У 1506 гадзе памёр вялікі янязь Аляксандар. Ліцьвіны адмовіліся ехаць на агульны літоўска-польскі сойм, а на ўласным сойме “едностойною волею” абралі вялікага князя Жыгімонта (1506—1517), брата нябожчыка вялікага князя. Палякі моўчкі зрабілі тое самае ў сябе._ Пытаньне аб вуніі пакуль-што не паднімалася, хаця адна з умоў вуніі 1501 г. была ажыцьцёўлена: Літва і Польшча мелі аднаго караля.

Д). Замежная політыка Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XV і першай палове XVI сталецьця.

Літва і Масква. Адначасна з утварэньнем Літоўска-Беларускае Дзяржавы ўтваралася і ўмацоўвалася Маскоўская дзяржава, якая вырасла з маленькага ўдзельнага княства і займала вельмі выгоднае геаграфічнае палажэньне. Маскоўскае княства павялічвалася гэтак-жа шпарка, як і суседняе з ім Літоўска-Беларускае княства. Масква ў канцы XV ст. аб’яднала вакол сябе ўсю Вялікаросію. Падлегласьць Маскве паасобных краін замацоўвалася прызнаньнем з боку насяленьня маскоўскае адміністрацыі. Вярхі грамадзянства, якія не асабліва імкнуліся ўзалежніць сябе ад Масквы і баранілі сваю фэодальную самастойнасьць, часта пазбаўляліся сваёй маёмасьці і прымушаліся высяляцца на тэрыторыю Маскоўскае дзяржавы. Маскоўскае княства будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, гэта значна на прынцыпе процілежным таму, на якім будавалася Літоўска-Беларуская дзяржава.

Масква і літоўска-беларускія князі. Суседзтва Літвы з сільнай Масквой спрыяла політычным плянам літоўска-беларускіх князёў. Яны шукалі ў маскоўскага князя дапамогі і знаходзілі ў Маскве ласкавы прыём, атрымлівалі там зямельныя фундацыі. Тое, што літоўска-беларускія князі зьвярталіся за дапамогаю да Масквы, давала повад Маскоўскаму вялікаму князю ўмешвацца у ўнутраныя адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы. Пабочны ўдзел Масквы у ўмове князёў 1481 году не падлягае сумненьню. Падтрымліваючы ўдзельных князёў і ўмешваючыся ва ўнутраныя справы княства нібы-то з мэтай абароны рускай нацыянальнасьці і праваслаўнай веры, Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Бальтыцкага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы. Працяжная барацьба Масквы з Літвою за Беларусь – гэта барацьба за берагі Бальтыцкага мора. Літоуска-беларускія князі спадзяваліся ў саюзе з Масквой захаваць свае ўдзельныя княжаньні. З гэтай мэтай яны паддаваліся пад уладу Масквы. Князі Баратынскія, Вяземскія, Белеўскія, Мезецкія ў пэрыод 1487—1493 здрадзілі Літве, перайшоўшы на старану Масквы, якая з гэтага моманту глядзела на ўладаньні паддаўшыхся ёй князёў, як на айчыну маскоўскага князя.

Літва і фэодальныя князі ў Велікаросіі. Рост Маскоўскага княства прычыніўся да загубы фэодальна-ўдзельнага ладу. Гандлёвая арыстократыя Ноўгараду і ўдзельныя князі шукалі ў Літве дапамогі супроць цэнтралістычнае політыкі Маскоўскага князя. Панёсшыя няўдачу ў сваіх плянах, удзельныя князі знаходзілі сабе прытул пры двары вялікага князя, які ласкава спатыкаў усіх уцекачоў і падзяляў іх зямельнымі фундацыямі. Асабліва значным быў пацяг на Літву з боку ўдзельных князёў ў эпоху тэрору Івана IV.

Літва і Ноўгарад. Паміж Ноўгарадам і Літвой былі даўнейшыя гандлёвыя сувязі. Літоўска-беларускае купецтва старалася праз Ноўгарад падтрымліваць беспасярэднія гандлёвыя зносіны з нямецкімі купцамі, памінаючы Закон, які займаў вусьце Нёману і З. Дзьвіны. Літоўскія